Прыметнік
(тэставыя заданні, 6 клас)
І варыянт
1. Адзначце
правільную фармулёўку:
1) Прыметнік
– гэта часціна мовы, якая абазначае прымету слова;
2) Прыметнік
– гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета;
3) Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прыметы.
2. Адзначце
прыметнікі: 1) беленькі; 2) белы;
3) бель; 4) бяліць; 5) бялюткі.
3. Якія прыметнікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія? і спалучюцца са словамі вельмі, надта: 1) якасныя; 2) адносныя; 3) прыналежныя.
4. Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі: 1) вузкі калідор; 2) летні дзень; 3) нарачанскі край; 4) пясчаная дарога; 5) сестрына хата.
5. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнікі маюць якаснае значэнне: 1) вішнёвы садок; 2) вішнёвыя вочы; 3) сонечная ўсмешка; 4) сонечны прамень.
6.
Прыметнікі якога разраду маюць ступені параўнання: 1) адносныя; 2) прыналежныя;
3) якасныя.
7. Адзначце
формы найвышэйшай ступені параўнання: 1) больш яркі; 2) лепшы; 3) найменш
зручны; 4) найпрыгажэйшы; 5) самы меншы.
8. Адзначце
прыметнікі, ад якіх не ўтвараюцца формы параўнання: 1) гняды; 2) добры; 3) глухі;
4) дрэнны; 5) чорны.
9. Адзначце
прыметнікі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам: 1) барадаты; 2)
каляземны; 3) міжраённы; 4) падводны; 5) цеплатрывалы.
10.
Выкрасліце ў кожным радзе чацвёрты “лішні” прыметнік: 1) белы, блакітны,
вясёлы, ружовы; 2) высокі, малы, нізкі, палахлівы; 3) добры, залаты, зычлівы,
спагадлівы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий