СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ
Паколькі фразеалагізм
выражае адно паняцце, ён увесь з’яляецца адным членам сказа.
Напрыклад. У
сказе з аповесці Я. Коласа “У палескай глушы” Яны [Аўдоля з Акуляю] былі даўно ўжо не ў ладах, цяпер жа гэта свята
сталася
зачэпкаю для таго, каб даць волю языкам – фразеалагізм былі
не ў ладах (= спрачаліся, сварыліся) з’яўляецца простым дзеяслоўным выказнікам
у першай прэдыкатыўнай частцы складанага сказа з рознымі відамі сувяз;
фразеалагізм даць волю языкам
(=лаяцца) выконвае ролю выказніка ў неразвітай даданай акалічнаснай частцы.
Фразеалагізм
можа быць любым членам сказа:
·
Дзейнікам: Ні ён ні яна не паступіліся сваім гонарам і
ўвечары – гульня ў маўчанку зацягнулася на ўсе апошнія гады (Б.
Старльцоў)
·
Выказнікам: Гэтае месца вельмі падабалася Лабановічу, і
хоць ён даваў кругу, ідучы тут, але часу
заставалася яшчэ многа, спяшацца яму не было куды. (Я. Колас)
·
Азначэннем: Бач,які герой зайшоўся. Сам кату па пяту, а распараджаецца (К. Чорны); прыдаткам: А Вася, вядома, гарачая галава,
спяшаўся. (Л. Дайнека)
·
Дапаўненнем: Болей у клубе не было ні душы. (А. Кудравец)
·
Акалічнасцю: Як тут утрымаешся [ад паходу ў
лес], хоць і працы па горла (К.
Кірэенка)
Акрамя таго,
фразеалагізмы могуць выступаць у ролі:
·
Зваротка: “Здарова, раннія птушкі!” – яшчэ здалёк крыкнуў Лазавы. (А. Васілевіч)
·
Пабочнага слова: Жыў у фальварку Язэп панам і гаспадарку вёў умела. Само сабою зразумела, яго спаткалі тут пачэсна гаспадары з гасцьмі
сумесна (Я. Колас)
ЗАДАННЕ
Падкрэсліце
фразеалагізмы як члены сказа.
1.
Як
камандзір я хачу быць бацькам для салдат… Бо хто пра іх паклапоціцца, абароніць
ад такіх гарачых галоў, як ротмістр Ягашын (І. Шамякін)
2.
“Сябе
заваёўвайце!” – кідала ў твар збянтэжаным мужыкам нечая гарачая галава (Р.
Мурашка)
3.
Там
[у Пецярбургу] ёсць светлыя галовы і шчырыя народалюбцы, якія душой
хварэюць за свой народ (А. Якімовіч)
4.
Коней
раздаеш направа і налева. Ты, маўляў, добры, душа нараспашку. (Я. Сіпакоў)
5.
Што
казаць, з галавой хлопец, дзялюк-чалавек… (М. Лынькоў)
6.
Тут
давядзецца цяжэй за ўсё, бо гітлераўцы колькі змогі будуць ірвацца вярнуць
дарогу. (І. Мележ)
7.
Шэмет
навылёт бачыць, хто што думае. (М. Лобан)
8.
Медыкаментаў
няма. Па тры разы мыем адны і тыя ж бінты. Хворых кормім чым бог пашле, як
кажуць… (І. Шамякін)
9.
На
Аляксандру Іванавічу блішчаў новы касцюм, як кажуць, з іголачкі. (П. Пестрак)
10.
[Мароз] выслухаў без усякага энтузіязму, але
вінтоўку ўзяў. А сам нібы ў ваду апушчаны. (В. Быкаў)
11.
Цімох… напужаў і здзівіў маці з дачкою, што ён
носіцца з гэтым гармонікам як дурань з пісанай торбай. (В. Казько)
12.
Месяц трохі павісеў на дрэве і зноў схаваўся
за хмару. Цяпер хоць вока выкалі. (І. Сяркоў)
Комментариев нет:
Отправить комментарий