Сказы з простай мовай

                                                          СКАЗЫ З ПРОСТАЙ МОВАЙ

Варыянт 1

1. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

«Уяўляю, як вам хочацца павеславаць, — звярнуўся дзядуля да ўнукаў — Зараз адвяжу лодку, прыладжу вёслы і паплывём».

1) У сказе прапушчана кропка;

2) у сказе прапушчана коска;

3) простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

4) у сказе прапушчана двукроп’е;

5) у сказе няправільна пастаўлены працяжнік.

2. Адзначце сказ, у якім правільна пастаўлены знакі прыпынку пры простай мове:

1) «Біясферныя запаведнікі — гэта багатая спадчына краіны, — сказаў экскурсавод. — Наведаўшы іх, вы атрымаеце зарад энергіі».

2) «Біясферныя запаведнікі — гэта багатая спадчына краіны — сказаў экскурсавод — Наведаўшы іх, вы атрымаеце зарад энергіі».

3) «Біясферныя запаведнікі — гэта багатая спадчына краіны — сказаў экскурсавод. — Наведаўшы іх, вы атрымаеце зарад энергіі».

4) «Біясферныя запаведнікі — гэта багатая спадчына краіны — сказаў экскурсавод: — Наведаўшы іх, вы атрымаеце зарад».

5) «Біясферныя запаведнікі — гэта багатая спадчына краіны, — сказаў экскурсавод: — Наведаўшы іх, вы атрымаеце зарад энергіі».

3. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

«Арктычныя крачкі выводзяць птушанят падчас арктычнага лета, — пачаў адказваць на маё пытанне лектар — потым яны ляцяць у Антарктыду».

 1) Простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

2) у сказе не хапае коскі;

3) у сказе не хапае кропкі;

4) у сказе не хапае двукроп’я;

5) у сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі прыпынку.

4. Адзначце знакі прыпынку (знак прыпынку), якія (які) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

«Бяроза і дуб шчодра дзеляцца сваёй прыроднай энергіяй з чалавекам»   _ сказаў ляснік.

 1) Кропку і працяжнік;

2) коску і працяжнік;

3) двукроп’е;

4) двукроп’е і працяжнік;

5) коску.

5. Адзначце знак (знакі) прыпынку, які (якія) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

Спыніўшыся каля вырабаў з гліны, экскурсавод паведаміў _ «Кераміка горада Івянца славіцца

далёка за межамі Беларусі».

1)двукроп’е і працяжнік;

2)коску;

3)працяжнік;

4)двукроп’е;

5)коску і працяжнік.

СКАЗЫ З ПРОСТАЙ МОВАЙ

Варыянт 2

1. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

«I памяць аб продках трэба шанаваць, і нашы добрыя звычаі неабходна захоўваць, —гаварыў нам класны кіраўнік — бо гэта служыць асновай годнага жыцця».

 1) У сказе прапушчана кропка;

2) простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

3) у сказе прапушчана коска;

4) у сказе няправільна пастаўлены працяжнік;

5) у сказе прапушчана двукроп’е.

2. Адзначце сказ, у якім правільна пастаўлены знакі прыпынку пры простай мове:

1) «Не ведаю, кім бы я стаў — пачаў гутарку мой калега: — калі б бацькоўскіх мудрых парад не слухаў».

2) «Не ведаю, кім бы я стаў — пачаў гутарку мой калега, — калі б бацькоўскіх мудрых парад не слухаў».

3) «Не ведаю, кім бы я стаў, — пачаў гутарку мой калега: — калі б бацькоўскіх мудрых парад не слухаў».

4) «Не ведаю, кім бы я стаў, — пачаў гутарку мой калега, — калі б бацькоўскіх мудрых парад не слухаў».

5) «Не ведаю, кім бы я стаў, — пачаў гутарку мой калега, калі б бацькоўскіх мудрых парад не слухаў».

3. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

«Біясферныя запаведнікі — багатая спадчына краіны, — сказаў экскурсавод — Наведаўшы іх, мы атрымаем і новыя веды, і вялікі зарад энергіі».

 1) Простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

2) у сказе не хапае коскі;

3) у сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі прыпынку;

4) у сказе не хапае кропкі;

5) у сказе не хапае двукроп’я.

4. Адзначце знакі прыпынку (знак прыпынку), якія (які) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

«Свяжынка ў раток, сіла ў жываток» _ прыгаворваў дзед Нупрэй, смакуючы бярозавы сок.

 1) Двукроп’е і працяжнік;

2) кропку і працяжнік;

3) коску і працяжнік;

4) кропку;

5) двукроп’е.

5. Адзначце знак (знакі) прыпынку, які (якія) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

Калі я знайшоў баравік, дзядзька сказаў  _ «Цяпер уважліва глядзі па баках, хлопча, бо грыбы, як і людзі, любяць сямейкамі жыць».

1)двукроп’е і працяжнік;

2)працяжнік;

3)коску;

4)коску і працяжнік;

5)двукроп’е.

СКАЗЫ З ПРОСТАЙ МОВАЙ

Варыянт 3

1. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

«Цёплая вада лягчэйшая за халодную і падымаецца ўгору, таму вада на дне акіяна, — тлумачыў настаўнік — мае больш нізкую тэмпературу».

 1) У сказе прапушчана двукроп’е;

2) у сказе прапушчана коска;

3) у сказе няправільна пастаўлены працяжнік;

4) простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

5) у сказе прапушчана кропка.

2. Адзначце сказ, у якім правільна пастаўлены знакі прыпынку пры простай мове:

1) «Паслухай, як жаласліва цвіркае верабей, — звяртаецца да мяне тата: — Відаць, спадзяецца выпрасіць новую хатку».

2) «Паслухай, як жаласліва цвіркае верабей — звяртаецца да мяне тата — Відаць, спадзяецца выпрасіць новую хатку».

3) «Паслухай, як жаласліва цвіркае верабей — звяртаецца да мяне тата: — Відаць, спадзяецца выпрасіць новую хатку».

4) «Паслухай, як жаласліва цвіркае верабей — звяртаецца да мяне тата. — Відаць, спадзяецца выпрасіць новую хатку».

5) «Паслухай, як жаласліва цвіркае верабей, — звяртаецца да мяне тата. — Відаць, спадзяецца выпрасіць новую хатку».

3. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

«Калі ластаўкі то высока ў неба падымаюцца, то ўніз кідаюцца, — вучыў мяне назіраць за прыродай старэйшы брат — будзе навальніца».

 1) Простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

2) у сказе не хапае двукроп’я;

3) у сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі прыпынку;

4) у сказе не хапае кропкі;

5) у сказе не хапае коскі.

4. Адзначце знакі прыпынку (знак прыпынку), якія (які) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

«Вучоныя і цяпер спрачаюцца пра тое, з якой ракой — з Нямігай або з Менкай — трэба звязваць пачатак летапіснага Менска»  _ пачаў урок Андрэй Пятровіч.

 1) Двукроп’е;

2) кропку і працяжнік;

3) двукроп’е і працяжнік;

4) кропку;

5) коску і працяжнік.

5. Адзначце знак (знакі) прыпынку, які (якія) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

Адклаўшы ўбок кнігу, брат, здзіўлены, спытаўся ў мяне  _ «А ты ведаў, што банан не дрэва,

а шматгадовая пальмападобная расліна?»

1)двукроп’е;

2)двукроп’е і працяжнік;

3)коску;

4)працяжнік;

5)коску і працяжнік.

СКАЗЫ З ПРОСТАЙ МОВАЙ

Варыянт 4

1. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

«Музыка, дзеткі, — гэта таксама мова, — адзначыла выхавацелька — У ёй ёсць сэнс, прыгажосць, і яна перадае пачуцці чалавека».

 1) У сказе прапушчана двукроп’е;

2) у сказе няправільна пастаўлены працяжнік;

3) у сказе прапушчана коска;

4) простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

5) у сказе прапушчана кропка.

2. Адзначце сказ, у якім правільна пастаўлены знакі прыпынку пры простай мове:

1) «Лацінская мова паходзіць ад назвы вобласці Лацыум — пачаў гутарку настаўнік, — а яе жыхары завуцца лацінянамі».

2) «Лацінская мова паходзіць ад назвы вобласці Лацыум — пачаў гутарку настаўнік, а яе жыхары завуцца лацінянамі».

3) «Лацінская мова паходзіць ад назвы вобласці Лацыум, — пачаў гутарку настаўнік: — а яе жыхары завуцца лацінянамі».

4) «Лацінская мова паходзіць ад назвы вобласці Лацыум, — пачаў гутарку настаўнік, — а яе жыхары завуцца лацінянамі».

5) «Лацінская мова паходзіць ад назвы вобласці Лацыум — пачаў гутарку настаўнік: — а яе жыхары завуцца лацінянамі».

3. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

 «Многія лічаць, што паміж флейтай і арганам няма нічога агульнага, — сказаў выкладчык — На самай жа справе флейта — папярэдніца аргана».

 1) У сказе не хапае двукроп’я;

2) у сказе не хапае кропкі;

3) у сказе не хапае коскі;

4) у сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі прыпынку;

5) простая мова няправільна заключана ў двукоссе.

 4. Адзначце знакі прыпынку (знак прыпынку), якія (які) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

«Пастаім, сынок, каля жытняга поля і паслухаем шэпт каласоў»  _ звярнуўся да мяне тата.

 1) Двукроп’е;

2) двукроп’е і працяжнік;

3) кропку і працяжнік;

4) коску і працяжнік;

5) кропку.

5. Адзначце знак (знакі) прыпынку, які (якія) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

Паказаўшы на Навагрудскае ўзвышша, настаўнік сказаў _  «Гэта ўзвышша з’яўляецца адным з самых высокіх у Беларусі, і тут заўсёды на некалькі градусаў халадней».

1)працяжнік;

2)двукроп’е;

3)двукроп’е і працяжнік;

4)коску;

5)коску і працяжнік.

СКАЗЫ З ПРОСТАЙ МОВАЙ

Варыянт 5

1. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

«Калі чалавек піша музыку, яго настрой перадаецца гукамі, — пачаў гутарку кампазітар — Мы, слухаючы музыку, гэты настрой адчуваем».

 1) У сказе няправільна пастаўлены працяжнік;

2) у сказе прапушчана коска;

3) у сказе прапушчана кропка;

4) у сказе прапушчана двукроп’е;

5) простая мова няправільна заключана ў двукоссе.

2. Адзначце сказ, у якім правільна пастаўлены знакі прыпынку пры простай мове:

1) «Пайшлі сходзім на рэчку — папрасіў мяне брат: — Хачу паглядзець, як будуюць сабе хаткі бабры».

2) «Пайшлі сходзім на рэчку — папрасіў мяне брат — Хачу паглядзець, як будуюць сабе хаткі бабры».

3) «Пайшлі сходзім на рэчку — папрасіў мяне брат. — Хачу паглядзець, як будуюць сабе хаткі бабры».

4) «Пайшлі сходзім на рэчку, — папрасіў мяне брат: — Хачу паглядзець, як будуюць сабе хаткі бабры».

5) «Пайшлі сходзім на рэчку, — папрасіў мяне брат. — Хачу паглядзець, як будуюць сабе хаткі бабры».

3. Адзначце сцверджанне, якое адпавядае сказу з простай мовай:

«Спачатку музыканты трымалі скрыпку на калене, а потым перанеслі на плячо, — пачаў гаворку музыказнавец — што дапамагло зрабіць скрыпку самым віртуозным інструментам».

 1) Простая мова няправільна заключана ў двукоссе;

2) у сказе не хапае кропкі;

3) у сказе не хапае коскі;

4) у сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі прыпынку;

5) у сказе не хапае двукроп’я.

 4. Адзначце знакі прыпынку (знак прыпынку), якія (які) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

«Зірні, як высока, ледзь не чапляюцца крыламі за хмары, ляцяць жураўлі» _ звярнуўся да мяне сябар.

 1) Двукроп’е і працяжнік;

2) коску і працяжнік;

3) двукроп’е;

4) кропку;

5) кропку і працяжнік.

5. Адзначце знак (знакі) прыпынку, які (якія) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе:

Уважліва разгледзеўшы знаходку, кіраўнік нашай экспедыцыі сказаў  _ «Гэты чарапок зроблены з гліны, у якую дадаваўся тоўчаны камень».

1)працяжнік;

2)двукроп’е і працяжнік;

3)двукроп’е;

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў