Займеннік

                                                                  ЗАЙМЕННІК

Варыянт 1

 1. Запішыце падкрэслены ў 16-м сказе тэксту займеннік у форме давальнага склону адзіночнага ліку.

 (16) Сказы, у якіх канстатуецца наяўнасць у рэчаіснасці прадметаў: Акіян! Бачу сам яго ўпершыню.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сябе ў форме роднага (вінавальнага) склону

1)     У1962 годзе Максім Лужанін пачынае друкаваць раздзелы са сваёй аповесці «Колас расказвае пра …»

2)     Я не жадаю … простых сцяжынак-дарог, няхай лепш яны будуць цікавымі.

3)     Паэма «Сымон-музыка» не толькі спалучае ў … прыкметы рэалістычнага, рамантычнага, лірычнага твора, але і ўключае філасофскія разважанні, прачулыя лірычныя адступленні, алегарычныя казкі.

4)     Ад … самога не схаваешся.

5)     Скінула маладая асінка лісце шапаткое і акружыла … ружовым дываном.

3. Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых займеннікаў правільна ўтворана форма меснага склону:

1)   твой — (аб) тваім;

2)   нехта — (аб) некім;

3)   сябе — (аб) сабе;

4)   сам — (аб) самым;

5)   ты — (аб) цябе.

4. Запішыце падкрэслены ў 9-м сказе тэксту займеннік у форме давальнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.

 (9) Пчолы-веялкі замяняюць у вулеі застаялае паветра на свежае, каб мёд не псаваўся і захоўваў свой цудоўны водар.

5. Знайдзіце ў 15-м сказе тэксту займеннік, які з'яўляецца дзейнікам. Запішыце яго ў той форме, у якой ён ужыты ў сказе.

 (15) Звычайна кожнае самастойнае слова мае адзін націск, але ў нашай мове ёсць складаныя словы, якія могуць мець два націскі — асноўны і пабочны (домабудаўніцтва). 

ЗАЙМЕННІК

Варыянт 2

 1. Запішыце падкрэслены ў 4-м сказе тэксту займеннік у форме роднага склону адзіночнага ліку.

 (4) Разгледзім самы першы відмарфалагічныя адаптацыі.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сябе ў форме роднага (вінавальнага) склону:

1)     Ці не страчваем мы для … чагосьці, мяняючы лісты на SМS?

2)     Ні лекамі, ні зеллем прываротным, а справамі добрымі, карыснымі кожны можа зрабіць … бессмяротным.

3)     З тых дзён, як помню я …, расце ля хаты нашай клён кучаравы.

4)     Хто позна ходзіць, той сам … шкодзіць.

5)     Дэманстрацыя кінафільмаў на Беларусі пачалася ў канцы XIX стагоддзя, а ў пачатку XX стагоддзя аб … заявіла ўжо 58 кінатэатраў.

3. Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых займеннікаў правільна ўтворана форма давальнага склону:

1)   самы — самому;        

2)   ты — цябе;       

3)   твой — твайму;

4)   нехта — некаму;

5)   сябе — сабе.

4. Запішыце падкрэслены ў 6-м сказе тэксту займеннік у форме назоўнага склону множнага ліку.

 (6) Нацыянальную спецыфіку, самабытную адметнасць нашай мове надаюць найперш уласнабеларускія словы, якія ўзніклі ў перыяд яе фарміравання і самастойнага жыцця: світанне, абрус, бусел, леташні, сачыць, гаспадар, славуты.

5. Знайдзіце ў 7-м сказе тэксту займеннік, які з’яўляецца дзейнікам. Запішыце займеннік у той форме, у якой ён ужыты ў сказе.

 (7) Пракоп глядзеў на неба, назіраючы за тым, як у вышыні над лесам адзінока кружыць коршак, дзівячыся таму, як яго тонкае, адрывістае «кіў-кіў», якое даносіцца да самой зямлі, абуджае гэты лясны спакой.

ЗАЙМЕННІК

Варыянт 3

 1. Запішыце падкрэслены ў 6-м сказе тэксту займеннік у форме творнага склону адзіночнага ліку.

 (6) Палац узвёў у 1815 годзе сам граф Пій Тышкевіч — бацька Канстанціна і Яўстафія.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сябе ў форме роднага (вінавальнага) склону:

1)     Сеем, збіраем спелае збожжа, … і краіне роднай багацце множым.

2)     Запрашае да … ў госці ў любую пару года Белавежская пушча — музей беларускай прыроды.

3)     Я толькі нядаўна даведаўся, што мянтуз любіць халодную ваду, а таму зімою адчувае … лепш, чым летам.

4)     Аб … цымбалы скажуць самі, калі затупацяць па іх малаточкі.

5)     Мы сціпласцю сваёй даўно вядомы, саміх …хваліць нам не з рукі.

3. Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых займеннікаў правільна ўтворана форма роднага склону:

1)  сябе — сабе;

2)  нешта — нечага;

3)  мой — майго;

4)  ты — табе;

5)  самы — самага.

4. Запішыце падкрэслены ў 1-м сказе тэксту займеннік у форме роднага склону адзіночнага ліку ніякага роду.

 (1) Словы, якімі часта карыстаюцца людзі ў сваім вусным і пісьмовым маўленні, належаць да актыўнай лексікі.

5. Знайдзіце ў 13-м сказе тэксту займеннік, які з'яўляецца дзейнікам. Запішыце займеннік у той форме, у якой ён ужыты ў сказе.

 (13) Белавежская пушча ў душах людзей абавязкова пакідае свой след, які для кожнага чалавека з’яўляецца адметным, непаўторным.

ЗАЙМЕННІК

Варыянт 4

 1. Запішыце падкрэслены ў 11-м сказе тэксту займеннік у форме давальнага склону адзіночнага ліку.

 (11) I арэшыны вырасталі такія, што самы дужы чалавек не мог нагнуць: лезці так, як на дрэва, трэба было, каб дастаць арэхі.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сябе ў форме роднага (вінавальнага) склону:

1)  Ад рання да змяркання пчолка ўсю … працы аддае.

2)  Не пазнаючы … ў люстэрку, кот Фомка гучна чмыхаў носам, дэманструючы сваю гатоўнасць абараняцца.

3)  Пры выплаўцы медзі чалавек аднойчы выкарыстаў руду, якая ўтрымлівае ў … адначасова медзь і волава, — так была атрымана бронза.

4)  Сама … заўжды абараняе ісціна.

5)  Будуюць умела, быццам заўзятыя гаспадары, … хатку бабры.

3. Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых займеннікаў правільна ўтворана форма меснага склону:

1)  ты — (пры) цябе;

2)  мой — (пры) маім;

3)  сябе — (пры) сабе;

4)  нехта — (пры) некім;

5)  самы — (пры) самім.

4. Запішыце падкрэслены ў 6-м сказе тэксту займеннік у форме назоўнага склону множнага ліку.

 (6) Яна была вельмі занята нейкай сваёй інспекцыяй, быццам бы ёй трэба было ўпарадкаваць двор пасля буры.

5. Знайдзіце ў 2-м сказе тэксту займеннік, які з'яўляецца дзейнікам. Запішыце займеннік у той форме, у якой ён ужыты ў сказе.

 (2) Птушаня сапраўды не так даўно з’явілася на гэты свет і бесклапотна сядзела ў сваім утульным, цёплым гняздзе з травінак, якое непрыкметна мясцілася на ўзмежку жытняга мора і хмызняку.

ЗАЙМЕННІК

Варыянт 5

 1. Запішыце падкрэслены ў 3-м сказе тэксту займеннік у форме творнага склону адзіночнага ліку.

 (3) Віцебск сярод беларускіх гарадоў ці не самы вядомы ў свеце: тут нарадзіўся Марк Шагал.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сябе ў форме роднага (вінавальнага) склону:

1)  Скульптар, жывапісец, архітэктар і паэт Мікеланджала лічыў … найбольш шчаслівым тады, калі займаўся скульптурай, якую ставіў вышэй за ўсе іншыя віды мастацтва.

2)  Для некага быць неабходным і мець магчымасць хоць каму дапамагчы — такога лёсу я … жадаю.

3)  Той, хто сваіх продкаў забывае, … губляе.

4)  Высока-высока ў блакіце заклекаталі буслы, аб … заявіла ў жыце сям’я перапёлак малых.

5)  Для … я простых дарог не шукаю.

3. Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых займеннікаў правільна ўтворана форма давальнага склону:

1)  нешта — нечаму;

2)  ты — цябе;

3)  свой — свайму;

4)  самы — самому;

5)  сябе — сабе.

4. Запішыце падкрэслены ў 10-м сказе тэксту займеннік у форме давальнага склону адзіночнага ліку ніякага роду.

(10) «Няўжо гэта тваё лісце, белы гарлачык?» — услых падумаў Антон.

5. Знайдзіце ў 11-м сказе тэксту займеннік, які з'яўляецца дзейнікам. Запішыце займеннік у той форме, у якой ён ужыты ў сказе.

 (11) Хлапчуку падумалася, што гэта стары барадач навучае сваіх дзяцей, як трэба бараніцца ад назойлівага хвойніку, які з усіх бакоў 

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў