ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ДЗЕЙНІКАМ
І ВЫКАЗНІКАМ
Варыянт 1
1. Адзначце сказы, у якіх абавязкова трэба паставіць
працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам:
1)
Сумленне, паверце, самы вялікі начальнік над чалавекам.
2)
Гармонік, у кожнай нашай хаце ты жаданы госць.
3)
Боты ў Ігната што трэба.
4)
Энергетыка аснова сучаснай гаспадаркі.
5)
Быць незайздросным не мець лішняга клопату.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Малахітавыя вочы ў дзяўчыны, вейкі _ як два матылькі.
2)
Перадаць нашчадкам усё лепшае _ высакародны абавязак кожнага чалавека.
3)
Возера _ не хуткаплынная рака.
4)
Жыццё і жыта _ словы аднаго кораня.
5)
Мой бацька ўмее бандарнічаць і сталярнічаць, ён _ сапраўдны майстар.
3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
абавязкова ставіцца працяжнік:
1) Дранікі, па-мойму, _ самая смачная страва.
2) Калектыў у нас _ пашукаць такога.
3) Вышыня мінскай тэлевежы _ сто семдзесят метраў.
4) Прырода, ты _ крыніца прыгажосці!
5) Жужаль _ драпежны начны жук.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Пісаць вершы _ няпростая справа.
2)
Слабыя крылы мае балотны бугай, затое ён _ адмысловы акрабат.
3)
Красавік _ мой любімы вясенні месяц.
4)
На ялінах шышкі _ нібы свечкі.
5)
Дзяўчаты ў нас _ вачэй не адвесці.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова
ставіцца працяжнік:
1)Сёння
старадаўнія слуцкія паясы _ рарытэт.
2)Вясне
зіма _ не ўказчыца.
3)Дзіцячы
смех _ як срэбраны званочак.
4)Вырошчваць
кветкі _ прыемны занятак.
5)Мінскі метрапалітэн, відавочна, _ самы экалагічна чысты від гарадскога транспарту.
ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ДЗЕЙНІКАМ І ВЫКАЗНІКАМ
Варыянт 2
1. Адзначце сказы, у якіх абавязкова трэба паставіць
працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам:
1)
Баравікі як на падбор.
2)
Гаспадарку весці не лапці плесці.
3)
Вочы, кажуць, люстэрка душы.
4)
Дзяцел, ты цудоўны лясны лекар.
5)
Згода сіла грамады.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Поўня _ нібы аладка.
2)
Пабудаваць свой дом _ важная справа.
3)
Сапраўдны сябар _ самая лепшая знаходка.
4)
Мой малодшы брат _ не варатар, а нападаючы ў школьнай хакейнай камандзе.
5)
Я _ беларус, і я гэтым ганаруся.
3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
абавязкова ставіцца працяжнік:
1)Плошча ахоўнай зоны Полацкага нацыянальнага
гістарычна-культурнага запаведніка _ шэсцьдзясят гектараў.
2) Тапаніміка _ навука аб геаграфічных назвах.
3) Старажытныя валуны, вы _ маўклівыя сведкі мінулых падзей.
4) Першы вясновы гром, вядома, _ прыкмета блізкага цяпла.
5) Дарога _ хоць бокам каціся.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Новалукомль _ горад беларускіх энергетыкаў.
2)
Агуркі на градзе _ адзін пад адзін.
3)
Вішні ў маі _ быццам нявесты.
4)
Школа, ты _ мой другі дом.
5)
Касіць _ цяжкая справа.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова
ставіцца працяжнік:
1)Майскія
вішні _ што нявесты.
2)Паўтараць
пройдзенае _ карысная рэч.
3)Жнівень
_ не час для гутарак.
4)Беларуская
зямля, кажуць, _ найлепшае месца для вырошчвання лёну.
5)«Герой» Пімена Панчанкі _ сюжэтны верш.
ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ДЗЕЙНІКАМ І ВЫКАЗНІКАМ
Варыянт 3
1. Адзначце сказы, у якіх абавязкова трэба паставіць
працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам:
1)
Звычай, можна сказаць, няпісаны закон.
2)
Спёка хоць гвалт крычы.
3)
Дубы жывыя помнікі, створаныя самой прыродай.
4)
Мама, я часцінка твая.
5)
Бацькоў слухаць не знаць гора.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Марская служба _ не цукар.
2)
Мурашнік _ быццам адмыслова пабудаваны замак.
3)
Васілёк і шыпшына _ сімвалы красы і паэзіі беларускай зямлі.
4)
Людская праца, над усім светам ты _ ўладарніца.
5)
Рабіць дабро людзям _ удзячная справа.
3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
абавязкова ставіцца працяжнік:
1) Кастрычнік, несумненна, _ лепшы месяц для
заручын і вяселляў.
2)
Поле _ вокам не акінуць.
3)
Горад Лімож у Францыі _ пабрацім нашага Гродна.
4)
Дыяметр найбуйнейшага ў свеце компаса _ пяцьдзясят метраў.
5)
Радзіма, ты _ радасць мая і надзея!
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Гонг _ ударны музычны інструмент у выглядзе металічнага дыска.
2)
Ноч _ хоць іголкі збірай.
3)
Малады месяц _ быццам човен.
4)
Назіраць за прыродай _ цікавая справа.
5)
Лес, ты _ мой сапраўдны сябар.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова
ставіцца працяжнік:
1)Каласавіны
_ традыцыйнае свята беларускай паэзіі.
2)Вінцэнт
Дунін-Марцінкевіч, канешне, _ самы вядомы беларускі пісьменнік сярэдзіны XIX
стагоддзя.
3)Поўня
_ што жоўтая ў небе брошка.
4)Гром
_ не дзіва пасля бліскавіцы.
5)Дапамагаць бацькам _ вялікая радасць.
ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ДЗЕЙНІКАМ І ВЫКАЗНІКАМ
Варыянт 4
1. Адзначце сказы, у якіх абавязкова трэба паставіць
працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам:
1)
Каханне свята душы.
2)
Вясна, ты прыроды абуджэнне.
3)
Маўчанне, гавораць, знак згоды.
4)
Ноч хоць іголкі збірай.
5)
Поле араць не рукамі махаць.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Маўленчая культура чалавека _ люстэрка яго духоўнага жыцця.
2)
Радавацца кожнаму дню _ маё асноўнае правіла.
3)
Квяцісты май, ты _ дзіўны месяц.
4)
Поле пасля снегападу _ быццам белая пасцель.
5)
Бабуліна хатка _ не шматпакаёвая кватэра, але мне ў ёй заўсёды цёпла і ўтульна.
3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
абавязкова ставіцца працяжнік:
1) Фальклор, несумненна, _ унікальны від
мастацкай творчасці народа.
2)
Масленіца _ старажытнае перадвеснавое свята.
3)
Слова, ты _ цуд найвялікшы між цудаў-дзівосаў!
4)
Вышыня Мінскай ратушы _ трыццаць два метры.
5)
Наша моладзь _ хоць куды.
4. Адзначце сказы, у якіх
на месцы пропуску трэба абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Валасы ў сястрычкі _ нібы лён.
2)
Надвор’е сёння _ як на заказ.
3)
Чытаць _ мой любімы занятак.
4)
Дзяцел _ лясны доктар.
5)
Мароз, ты _ сапраўдны мастак.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова
ставіцца працяжнік:
1)Адзін
дуб у полі _ не лес.
2)Антонаўкі
_ смачныя яблыкі.
3)Хваліць
самога сябе _ няўдзячная справа.
4)Сафійскі
сабор, вядома, _ пачатак і найвышэйшае дасягненне манументальнага дойлідства
Беларусі.
5)Усмешка матулі _ нібы яснае сонейка.
ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ДЗЕЙНІКАМ І ВЫКАЗНІКАМ
Варыянт 5
1. Адзначце сказы, у якіх абавязкова трэба паставіць
працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам:
1)
Жанчына, ты таямніца з таямніц.
2)
Хваліць сябе не мець магчымасці пачуць пахвалу.
3)
Сяброўства, безумоўна, найдаражэйшы дар.
4)
Аўчарка цудоўны вартаўнік.
5)
Гарбузы як падняць.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Сядзець ціхім ранкам з вудачкай у руках _ сапраўднае задавальненне.
2)
Родная мова, ты _ гонар майго народа.
3)
Асеннія сцежкі _ быццам залатыя стужкі.
4)
Чалавек _ не арэх, адразу не раскусіш.
5)
Белыя азёры _ самы прыгожы куток Брэстчыны.
3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
абавязкова ставіцца працяжнік:
1) Свіцязь, ты _ жывая легенда майго краю.
2)
Ноч _ хоць іголкі збірай.
3)
Глушэц _ ранняя птушка.
4)
Даўжыня экалагічнай сцежкі ў Бярэзінскім запаведніку _ тры кіламетры.
5)
Меркурый, вядома, _ самая маленькая планета Сонечнай сістэмы.
4. Адзначце сказы, у якіх
на месцы пропуску трэба абавязкова паставіць працяжнік:
1)
Кропелькі расы _ нібы дыяменты.
2)
Пасадзіць дрэва _ абавязак кожнага чалавека.
3)
Бабры будуюць дружна хаткі, яны _ сапраўдныя майстры.
4)
Светлагорск _ горад хімікаў.
5)
Яблычны пірог _ пальчыкі абліжаш.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова
ставіцца працяжнік:
1)Тварыць
дабро _ аснова жыцця.
2)Сляза
_ не раса.
3)Апагей
_ кропка арбіты, максімальна аддаленая ад Зямлі.
4)Бліскучы
іней _ што рассыпанае серабро.
5)Вочы,
кажуць, _ люстэрка душы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий