Размежаванне часціц не/ні

 

РАЗМЕЖАВАННЕ ЧАСЦІЦ НЕ/НІ

Варыянт 1

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не:

1)        Адна ластаўка вясны _ робіць.

2)        _ разу не прымаў такога рашэння, супраць якога б было маё сумленне.

3)        Куды _ зірнеш, усюды верасень жменяю сыпле лісце на дол.

4)        Чалавек не можа _ ведаць, што прыроду трэба берагчы, асабліва ў сённяшні высокатэхнічны век.

5)        Хто ж з хлапчукоў _ марыў быць капітанам дальняга плавання?

2.  Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)        Якой бы сілай ні валодала зіма, а вясне дарогу ўступіць яна.

2)        Не раз чуў пра тое, што вераснёўскі гром абяцае цёплую восень.

3)        Разарвалі лістападаўскія вятры цішыню — і на дрэвах не лістка.

4)        Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

5)        Ці ж ні шчасце жыць сярод сяброў?

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)        З самага ранку _ расінкі.

2)        Якіх толькі песень _ пачулі мы падчас практыкі на Палессі!

3)        Без жадання і ўмення лепш у поле не выходзіць, бо ўсё роўна _ спору _ ўмалоту не будзе.

4)        Да бацькоўскіх парад мы _ можам _ прыслухоўвацца.

5)        На дзень адстанеш — за тыдзень _ дагоніш.

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)        Люблю неба, у якім _ хмурынкі.

2)        Хіба ж можна _ паверыць таму, хто сапраўднай прыгажуняй нашу беларусачку заве?

3)        Сумлення, як і ласкі матчынай, _ купіш і ў складчыну.

4)        Усё, куды б _ павярнуўся, аздоблена табою, май.

5)        _ ўдзень, _ ўночы не спыняецца праца ў жніво.

5. Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)        Той, хто не бегаў ад сяўбы, хто адведаў хлеб траякі — чорны, белы і ніякі, умее працу цаніць.

2)        Хто ж ні любіць пары цвіцення!

3)        Над соснамі ў нябёсах сініх не аблачынкі.

4)        Не магу не адзначыць прыгажосці і велічы Белавежскай пушчы.

5)   Ластаўчына гняздо пад страхою роднай хаты, што б не здарылася, зберагу. 

РАЗМЕЖАВАННЕ ЧАСЦІЦ НЕ/НІ

Варыянт 2

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не:

1)        Гляджу навокал і не магу _ дзівіцца: усе сцежкі зіма замяла, неба снежнае з полем звяла, пасінелы, пагрэцца залез у кудлатае воблака лес.

2)        Мне _ разу ў жыцці не давялося пашкадаваць аб тым, што я выбраў прафесію настаўніка.

3)        Разбітага_ склеіш.

4)        Як _ стараўся мухамор спадабацца грыбнікам (і чырвоную шапачку ў гарошак надзеў, і белую панчошку нацягнуў на ножку), а дзеці пра яго ўсё ведалі і ў кошык не клалі.

5)        Якая ж рыба _ любіць вады?

2. Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)        Перад маім акном на жардзіне прымацавана шпакоўня, і я не раз любаваўся гаспадарлівасцю птушак.

2)        У нашым свеце вялікім не пагаджуся не хвіліны жыць без сваёй Радзімы сінявокай.

3)        У Хатыні людзі гучна не размаўляюць, з вуснаў кожнага чалавека тут гучыць ціхая малітва.

4)        Ці ж ні важны гэта занятак — падсыпаць штодня зярнятак у птушыныя кармушкі.

5)        I куды б дарогі ні вялі, родны кут абавязкова будзе сніцца.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)        Чалавек _ можа _ ведаць свайго роду.

2)        Калі дарогамі _ ходзяць, яны зарастаюць, перастаюць быць дарогамі.

3)        У якіх толькі краінах _ спявалі нашы «Песняры»!

4)        Яшчэ ў лесе _ чарнічкі.

5)        _ свет _ зара ў родным акне загарэўся прыветны агеньчык.

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)        _ прагні працы не па сіле.

2)        У паводку да нашай вёскі нельга дабрацца _ на машыне, _ на кані.

3)        Чаго толькі _ зробіш для дзяцей?

4)        Ноч сёння цёмная, _ зорачкі ў небе.

5)        Куды б _ прыйшлося паехаць, пайсці, песню бярыце з сабою.

5. Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)        Калі будзе вясной мала камароў, летам добрага ўкосу не чакай.

2)        Дзе б не хадзілі ногі, а сэрца заўсёды вяло ў родны куток.

3)        Ці ж ні важны гэта занятак — падсыпаць кожны дзень зярняткі ў птушыныя кармушкі?

4)        Зіма пачалася, а на дварэ не сняжынкі.

5)        Не магу не дзівіцца разнастайнасці сцяжынак лясных.

 

РАЗМЕЖАВАННЕ ЧАСЦІЦ НЕ/НІ

Варыянт 3

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не:

1)   Мы не можам _ памятаць пра тое, што мінулае, сучаснае і будучыня непарыўна знітаваныя паміж сабою.

2)   Старога вераб’я на мякіне _ правядзеш.

3)   Калі ўсё поле ў каласах, куды б _ пайшоў, чуваць хлебны пах.

4)   Боль Хатыні _ разу не сціхаў, заўсёды адчуваюць яго нашы сэрцы.

5)   Хто ж з нас _ жадае ведаць гісторыю свайго роду?

2. Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)   Не забывай ніколі, чалавек, што прырода табе давярае.

2)   У тым, што і ў бяроз ёсць душа, я не сумняваюся не на хвіліну.

3)   Ці ж кніга ні застаецца асноўнай крыніцай ведаў і ў наш час?

4)   Што б там ні казалі, а жыта без васількоў не так радуе вока.

5)   Не раз у жыцці мне шанцавала на шчаслівыя сустрэчы.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)   _ магу _ спяваць пра сваю Беларусь.

2)   Ніколі _ забывай бацькоўскага парога.

3)   У паднябессі _ галасочка.

4)   Сёння я ўстаў _ свет _ зара, каб журавінак спелых назбіраць.

5)   З якімі толькі людзьмі _ даводзіцца сустракацца журналістам!

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)   Сёння раніцай на траве _ расінкі.

2)   Куды б _ глянуў, усюды бары цёмна-русыя — беларускай красы адзнака.

3)   Ці ж _ слаўную песню спявае жаваранак?

4)   Нельга увесь час абмінаць нікім не пройдзеныя дарогі: адкрыццяў _ будзе.

5)   Я не забуду _ вас, сябры, _ вашай гасціннай мясціны.

5. Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)   Запас бяды не чыніць.

2)   Колькі б не мінула часу ад зараджэння кніжнай справы, а нас не перастае хваляваць тая далёкая кніга, з якой усё і пачалося.

3)   Вясна не магла не зазірнуць у вішнёвыя сады.

4)   Хіба ж ні чаруе нас сваім спевам салавей?

5)   Трэба ж так: не расінкі на траве і на лісточках. 

РАЗМЕЖАВАННЕ ЧАСЦІЦ НЕ/НІ

Варыянт 4

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не:

1)        Хітрасцю свет пройдзеш, але назад _ вернешся.

2)        У прыроды ёсць свае законы, чалавек не можа іх _ знаць.

3)        Які ж арол _ любіць вышыні!

4)        Куды б _ ішоў, абавязкова спыняўся каля крынічкі-жывіцы, каб пакаштаваць сцюдзёнай вадзіцы.

5)        Мой тата — ляснік, а таму летам без суніц, чарніц або малін з лесу _ разу дамоў не вяртаўся.

2. Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)        Я ўдзячны сябрам за тое, што не даюць падстаў не на хвіліну сумнявацца ў нашым сяброўстве.

2)        Мінулае не церпіць забыцця.

3)        Ці ж лес ні найбагацейшы дар прыроды?

4)        Як ні стараўся мухамор спадабацца (і чырвоную шапачку ў гарошак надзеў, і белую панчошку нацягнуў на ножку), грыбнікі яго ў кошык усё роўна не бралі.

5)        Не раз пераконваўся, што лепш аднойчы ўбачыць, чым сто разоў пачуць.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)        Пагодныя дзянькі _ маглі _ радаваць хлебаробаў.

2)        Крыўдаю свет пройдзеш, але назад _ вернешся.

3)        Зранку ў буднія дні ў цягніках метро _ стаць _ сесці.

4)        Якімі толькі фарбамі _ малявала лета!

5)        У збаночку Верачкі _ малінкі, затое вусны яркія і духмяныя.

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)        За увесь тыдзень _ кроплі дажджу.

2)        Пакуль будуць жанчыны, _ змоўкнуць паэты.

3)        Колькі б _ было карысных выкапняў у нетрах зямлі, усё ж найбольшая ўвага ўдзяляецца нафце.

4)        Хіба ж мы _ паважаем рукі ў мазалях?

5)        _ зімою, _ летам не люблю чарнаты.

5. Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)        Хіба ж ні памятае маці першае слова, вымаўленае яе дзіцяткам?

2)        Сонца, дзе б не жыў кожны з нас, для ўсіх адно.

3)        Дні юнацтва, якіх не вернеш, прыгадаю калі-нікалі.

4)        У маім пакоі не смяцінкі.

5)        Не магу не спыніцца каля помніка салдату.

РАЗМЕЖАВАННЕ ЧАСЦІЦ НЕ/НІ

Варыянт 5

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не:

1)   Я люблю журавінкі, аднак _ разу іх сама не збірала.

2)   Якімі толькі фарбамі _ пералівалася на ранішнім сонцы раса!

3)   Розуму за грошы _ прыдбаеш.

4)   На Круглай плошчы не магу _ пакланіцца воінам нізка, памяць аб якіх назаўжды ўшанавана ў абеліску.

5)   На якой бы мове _ былі напісаны творы Адама Міцкевіча, славяць яны ўсё роўна нашы палі і пушчанскія нетры, нашу казачную Свіцязь і велічны Нёман, нашу сінявокую старонку.

2. Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)   Зноў на дрэвах не лісціка.

2)   Салавей не спявае на хвоі ці на дубе — яму абавязкова падавай шэрую алешыну, чаромху або каліну.

3)   Не раз у жніво працаваў я камбайнерам.

4)   Вочы матулі, з якімі б ні параўноўвалі, самыя чароўныя.

5)   Ці ж ні нам птушкі давяраюць свае гнёзды, адлятаючы ў субтропікі?

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)   Дрэнна, калі ў чалавека няма _ роду _ племені.

2)   У небе _ хмурынкі.

3)   _ магу _ любавацца сваёй хатай, што зараз патанае ў квецені язміну.

4)   Якіх толькі экспанатаў _ пабачылі мы ў краязнаўчым музеі!

5)   Учарашняга дня _ вернеш.

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца часціца не:

1)   З гультаём не міла _ працаваць, _ адпачываць.

2)   Дзе б _ быў, перад вачыма — мой родны край, мая Айчына.

3)   Магчыма, што прастор школьнаму двару надавала незвычайная чысціня: _ парушынкі кругом.

4)   На дзень адстанеш — за тыдзень _ дагоніш.

5)   Хіба ж _ цікавымі былі нашы ліпеньскія паходы?

5. Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

1)   Не магу не дзівіцца з’яўленню зорак і сонца ў вышыні, з’яўленню соку з глыбіні карэння, з’яўленню траў у веснавыя дні.

2)   Ці ж ні напаўняюцца шчасцем у верасні сэрцы вучняў-першакласнікаў?

3)   Колькі б мы не жылі на Зямлі, усіх загадак гэтай дзіўнай планеты нам разгадаць не ўдасца.

4)   Ёсць вочы матулі, якім не схлушу я ніколі.

5)   Не хвіліны спакою ў вялікіх рэк: цякуць яны, бягуць заўсёды.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў