Заданні і практыкаванні па тэме “Прыметнік”

Прыметнік 
(тэставыя заданні, 6 клас)
ІI варыянт

 1. Адзначце правільную фармулёўку: 

1) Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету слова; 
2) Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета; 
3) Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прыметы.

2. Адзначце словазлучэнні мужчынскага роду: 1) высок… таполя; 2) зл… сабака; 3) шырок… стэп; 4) моцн… боль.

3.  Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні форм ступеней параўнання: 1) Два гады працы ў экспедыцыі былі для Міколы самай найбольшай радасцю; 2) Ад лесу трава была гусцейшая і большая; 3) Летась быў высокі ўраджай жыта, а сёлета яшчэ больш вышэйшы.

4. Вызначце род, лік і склон прыметнікаў: 1) над чыстым полем ___________________ ; 2) у бязвоблачным небе ______________________ ; 3) з вясёлым настроем _____________________ ; 4) цікавую чытаю кнігу ______________________ ; 5) зімовай дарогай _____________________ 

5. Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце і запішыце прыметнікі: 1) (ластаўка) гняздо _____________________ ; 2) (бабуля) хваляванні _____________________________ 3) (Міхась) прыгоды _____________________ ; 4) (мама) характар __________________ ; 

5) (цётка) парада ____________________________________________________________

6. Выберыце правільны варыянт напісання суфіксаў прыметнікаў: 1) кіргі(зс/с)кі; 2) ліпе(нь/н)скі; 3) сакаві(кс/ц)кі; 4) слаўгара(дс/ц)кі; 5) латы(шс/с)кі.

7. Адзначце словы, дзе прапушчаны НН: 1) вогне…ы; 2) палымя…ы; 3) племя…ы; 4) сярэбра…ы; 5) тума…ы.

8. Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок: 1) горка…салёны; 2) Паўднёва…Афрыканскі; 3) светла…блакітны; 4) ціха…плынны; 5) шахматна…шашачны.

 9. Адзначце словазлучэнні, у якіх НЕ (НЯ) трэба пісаць разам: 1) далёка (не, ня)ветлівы; 2) (не, ня)высокі ўраджай; 3) (не, ня)пахісны змагар; 4) (не, ня)лёгкая дарога; 5) сонечны, але (не, ня)яркі дзень

10.  Падкрэсліце ўсе прыметнікі як члены сказа: 1) Вечар чуткі, гутарлівы разносіць гоман, смех шчаслівы; 2) Першыя громы! Сэрцу вы мілы, люб мне ваш смех паміж гор, міл майму сэрцу гоман далёкі, водгук вясёлы і шум; 3) Ноч светлая, месячная.

 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў