СКАЗЫ З АДНАРОДНЫМІ ЧЛЕНАМІ
Варыянт 1
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць коску:
1)
Хутка сонца аблашчыць раку _ і росную траву, і беласнежную чаромху над вадой.
2)
Па люстранай паверхні возера чэрцяць кругі стракатыя _ свойскія качкі.
3)
Хваляцца не травою _ а сенам.
4)
Паэтам сваёй справы павінен быць інжынер і каваль, матэматык і гісторык,
географ _ ды філолаг.
5)
Восень-ключніца ідзе ціхаю _ і мяккаю хадою.
2. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі
прыпынку пры ўсіх аднародных членах:
1)
Буслы, салоўкі, ды чыжы ляцяць самотна ў край чужы.
2)
Плывуць па небе хуткія, шпаркія воблакі, і няма ім ні канца ні краю.
3)
Густа сыпаў і раніцай, і днём, і не раставаў першы снег.
4)
Цвілі пахучыя, лугавыя кветкі, вабілі пчолак салодкім сокам.
5)
Дабрыня, спагадлівасць, чуласць — усё гэта патрэбна кожнаму з нас.
3. Адзначце
сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1) Песня жаваранка саткана з пераліву срэбных
рэк, з булькання ручайкоў, з шолаху красак _ ды з шэпту бароў.
2)
Нарачанскае _ сіняе лета пахам сосен плыве над вадой.
3)
Цэлы год з нашага стала не сыходзіць не толькі хлеб _ але і бульба.
4)
Шматлікія назвы беларускіх паселішчаў сведчаць пра асноўны занятак іх жыхароў:
Бондары _ і Ганчары, і Смольня, і Кавалі, і Агароднікі.
5)
Ні каласкоў _ ні васількоў у гультая не знойдзеш на палетку.
4. Адзначце
сказы, у якіх правільна пастаўлены ўсе знакі прыпынку:
1)
Смалісты пах то цішэў, то востра адчуваўся ў кожным, ветравым павеве.
2)
Як рыбы, так і жывёлы дзесьці за гадзіну да землетрасення пачынаюць весці сябе
нервова.
3)
Вязаць, і шыць, і вышываць мяне навучыла матуля.
4)
У летапісным зводзе «Аповесць мінулых гадоў» ёсць шмат дзіўных, цікавых легенд,
ды паданняў.
5)
«Лявоніха» і «Мікіта», «Ночка» і «Пава» — усё гэта народныя танцы.
5. Адзначце
сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:
1)У
нашай невялічкай вёсцы амаль каля кожнай хаты расце рабіна, ці клён.
2)Рэканструкцыя
аўтамабільнай, кальцавой дарогі палепшыла якасць атмасфернага паветра ў Мінску.
3)Ранняя,
але сухая і цёплая восень на балоце пад вокліч жураўліны сее журавіны.
4)Цаню
ў людзях шчырасць, дабрыню ды працавітасць.
5)У
захапляльным расказе дзядулі пра сустрэчу з ваўком ні каліва, ні беднага не
было выдумкі.
СКАЗЫ З АДНАРОДНЫМІ
ЧЛЕНАМІ
Варыянт 2
1. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1) Шырокую _ палявую раўніну перасякала вузенькая
рачулка.
2) Вышытыя ручнікі захоўваюць цяпло матуліных рук _ і
прыгажосць яе думак, і ўзвышанасць яе пачуццяў.
3) Хата красна не вугламі _ а пірагамі.
4) Мы ў захапленні ад музеяў і цэркваў
Санкт-Пецярбурга, яго помнікаў архітэктуры і тэатраў, ад сардэчнасці _ ды
гасціннасці яго жыхароў.
5) Навальніца лютавала ўсю ноч _ і аціхла толькі пад
раніцу.
2. Адзначце сказы, у
якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку пры ўсіх аднародных членах:
1) Белыя мяцеліцы, сцюдзёныя вятры, колкія маразы —
усё гэта адышло да наступнай зімы.
2) Прыносіў праз адкрытае акно пах і бэзу, і язміну, і
развейваў яго па маёй кватэры ранішні ветрык.
3) Нам без неабсяжных, бяскрайніх лясоў ні туды ні
сюды.
4) У густым, ды цёмным гаі салавей заліваецца, спявае.
5) Неўгамонныя чайкі высочвалі ў высокіх, марскіх
хвалях спажыву, час ад часу спрытна пікіравалі ўніз.
3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць коску:
1) За густой заслонай дажджу
не было відаць ні стромкіх сосен _ ні гонкіх дубоў.
2) Пэўна, у дзіўных клавішах
раяля ёсць валынкі, скрыпкі _ ды кантрабас.
3) Калібры — гэта не толькі самая прыгожая _ але і самая маленькая
птушка на Зямлі.
4) Жывёльны свет акіяна і
яго прыбярэжнай часткі вельмі разнастайны: сінія кіты _ і дэльфіны, і марскія
сланы, і маржы, і пінгвіны.
5) Люблю паляжаць я часінаю
летняй на ціхім _ пясчаным беразе Прыпяці.
4. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены
ўсе знакі прыпынку:
1) У Батанічным садзе можна палюбавацца як мясцовымі,
так і экзатычнымі кветкамі, кустамі, дрэвамі.
2) Кастрычнік то ўсміхнецца блакітам, то начным,
халодным дажджом залье.
3) Шэпт палёў і шум лясоў, звон крыніц і шэлест
каласоў – усё дзіўна пераплятаецца ў народнай песні.
4) Снегіры, і шчыглы, і сініцы ўзімку ляцяць бліжэй да
людзей.
5) Праслаўляем наш край жаўруковы шчырай працай, ды
гучнымі, звонкімі песнямі.
5. Адзначце сказы, у якіх няма парушэння
пунктуацыйных нормаў:
1)Кніга сёння хутка набывае сучасныя формы, але
па-ранейшаму застаецца найвялікшым і найважнейшым адкрыццём.
2)Мае першыя спробы пяра былі ні тое, ні сёе.
3)Халодныя, восеньскія вятры без жалю зрываюць з дрэў
апошнія лісты.
4)Для перадачы адной і той жа думкі, ці паняцця паэты
знаходзяць мноства слоў-сінонімаў.
5)Добрая музыка суцяшае, улагоджвае ды прасвятляе.
СКАЗЫ З АДНАРОДНЫМІ ЧЛЕНАМІ
Варыянт 3
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць коску:
1)
Стары _ яловы лес акружаў невялікую вёсачку.
2)
Алеямі зялёнымі _ і паркамі, і скверамі ўпрыгожаны наш горад.
3)
Сэрца маё напоўнена любасцю да жытняга палетка і сцежачкі, да сонца і жаўранка,
да сіняга неба _ ды аблачынак.
4)
Уздоўж ракі імклівым віхрам пракацілася рэха _ і адазвалася недзе далёка ў лесе.
5)
Аб пісьменніцкай працы мяркуюць не па колькасці _ а па вартасці напісанага.
2. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі
прыпынку пры ўсіх аднародных членах:
1)
Яснаму, чыстаму небу няма ні канца ні краю.
2)
Акраец чорнага хлеба, скрылёк сала, агурок — усё гэта я абавязкова бяру з сабою
ў поле.
3)
Удыхаю настой і палёў, і лугоў, і слухаю прагна гутарку лесу.
4)
Сатканыя з булькання ручайкоў, з шолаху чароўных, лугавых красак мелодыі раняла
птушка з вышыні нябёс.
5)
Пад шум дажджу, ды ветру завыванне люблю я марыць, разважаць.
3. Адзначце
сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1) Найбольш вядомымі пушчамі ў Беларусі
з’яўляюцца Белавежская, Налібоцкая _ ды Ліпічанская.
2) Каханне не мае ні мяжы _ ні ўзросту.
3) Бульба выкарыстоўваецца не толькі ў харчаванні _ але і
ў прамысловасці.
4) Пасля спорнага дожджыку каромыслам перакінулася праз
раку яркая _ майская вясёлка.
5) Усюды іграў вольны вецер-скрыпач: на голлейку клёнаў _
і асін, і сосен.
4. Адзначце
сказы, у якіх правільна пастаўлены ўсе знакі прыпынку:
1)
У першыя, калядныя дзянькі мароз то браўся за дваццаць, то спадаў да мінус
дзевяці.
2)
Малады пеўнік часта не даваў праходу, ды наўмысна злаваў добрага, ласкавага
шчанюка Тузіка.
3)
Таполі і бярозы, кветкі і травы — усё купалася ў ранішняй расе.
4)
Ефрасіння Полацкая займалася як перапісваннем царкоўных кніг, хронік, зборнікаў
афарызмаў, так і напісаннем уласных твораў.
5)
Зязюльчына куванне можна пачуць надвячоркам, і днём, і ўранні.
5. Адзначце
сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:
1)Зярняткамі
жнівеньскіх, бліскучых зорак Млечны Шлях зацярушаны.
2)Люблю
мурожны луг з яго расою золкай, але прыемнай і гаючай.
3)У
паэзіі Рыгора Барадуліна многа твораў-прысвячэнняў матулі, ці проста беларускай
жанчыне,
4)Уздоўж
абсаджанай таполямі дарогі то там, то сям пракідаліся маладзенькія бярозкі.
5)У
заснежаным полі панавалі чысціня, цішыня ды спакой.
СКАЗЫ З АДНАРОДНЫМІ ЧЛЕНАМІ
Варыянт 4
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць коску:
1)
Зімой можа быць усё: яркае сонейка і цёмныя хмары, мароз і адліга, дождж _ ды
снег.
2)
Вецер ірваў з маладзенькай _ прыдарожнай грушы пачарнелае лісце.
3)
Мары _ і жаданні, і памкненні, паверце, спраўджваюцца.
4)
Пакуль душа чужы боль успрымае, не абязбольваць буду _ а гаіць.
5)
Кастрычнік зямлю балоціць _ і лясы залоціць.
2. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі
прыпынку пры ўсіх аднародных членах:
1)
Дробны, летні дожджык змыў пад вечар дарожны пыл з густой травы, з кустоў, з
кветак.
2)
За паўгадзіны да спектакля ў вялікай, прасторнай зале тэатра было ні стаць ні
сесці.
3)
Рудое, ды жоўтае лісце гоніць вецер між клёнаў, засцілае сцяжынкі дзіўным
дываном.
4)
Скрыпку, гітару, кантрабас — усе гэтыя музычныя інструменты я паспяхова асвоіў.
5)
На рабінку прыляцелі і чырванагрудыя снегіры, і стракатыя сінічкі, і сталі
ласавацца ягадкамі.
3. Адзначце
сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1) Усё зіхацела і пералівалася ў сонечных
промнях: возера _ і росны луг, і лебедзь белакрылы.
2) У
гонар нацыянальных паркаў, запаведнікаў _ ды заказнікаў выдадзена каля двух
дзясяткаў манет.
3)
Ні тэлевізар _ ні інтэрнэт мне не заменяць кніг.
4)
Залацістая _ ранняя восень сыпала лісты поўнай жменяй.
5) У
маім палісадніку растуць не толькі садовыя _ але і лясныя кветкі.
4. Адзначце
сказы, у якіх правільна пастаўлены ўсе знакі прыпынку:
1)
У просіні над вежамі, і над палямі, і над рэкамі гучыць жураўліны рэквіем.
2)
Дзве вузкія, палявыя сцежачкі то беглі зусім побач, то аддаляліся адна ад
другой.
3)
У адпаведнасці з III Статутам ВКЛ за разбурэнне, знішчэнне як сакалінага, так і
лебядзінага гнязда злачынца плаціў ад трох да шасці коп манет.
4)
Пасля эстрадных мелодый з іх імпульсіўнымі рытмамі люблю ў якасці
эмацыянальнай, ды інтэлектуальнай супрацьвагі апынуцца ў чароўным, дзіўным
свеце бахаўскай музыкі.
5)
Акуням і стронгам, ліням і язям — усім даспадобы нёманскія воды.
5. Адзначце
сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:
1)Часам
чалавеку патрэбна толькі добрае слова, ці пяшчотны позірк.
2)Лугам
мурожным у нас няма ні канца, ні краю.
3)«Мама»
— кароценькае, але самае дарагое і мілае слова.
4)Звінеў
пчаліным звонам малады, прыдарожны ліпняк.
5)Над
полем шырокім, над люстранаю ракой ды над лазой невысокай ходзіць
ветрык-неспакой.
СКАЗЫ З АДНАРОДНЫМІ ЧЛЕНАМІ
Варыянт 5
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць коску:
1)
Словам можна нашкодзіць і дапамагчы, засмуціць і ўзрадаваць, расчараваць _ ды
абнадзеіць.
2)
Вуліца прыбралася ў кучаравую зелень летуценных ліп _ і клёнаў.
3)
За лесам схавалася чырвонае _ вячэрняе сонца.
4)
Людзі, бачыў я зноў зарніцы — быць заліўному _ але жыватворнаму дажджу.
5)
Помню родны бор _ і чмяліныя гнёзды на ўзлеску, і світальныя песні драздоў.
2. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі
прыпынку пры ўсіх аднародных членах:
1)
Я прыгатавала для сяброў і наліснікі, і дранікі, і падала іх з журавінавым
джэмам.
2)
Ажыны, парэчкі, маліны — усё гэта расце ў маім садзе.
3)
Без стараннай, руплівай працы не меў бы я ні кала ні двара.
4)
Не абняць, не змераць вокам шыр палёў, ды неба сінь.
5)
Празрыстая, ранішняя смуга памалу рассейвалася, знікала.
3. Адзначце
сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1) Я не зусім згодны з тым, што ў вады няма ні
колеру _ ні паху, бо ёсць жа вада крынічная, у якой празрысты колер, гаючы пах
і мяккі смак.
2)
Першая друкаваная кніга Францыска Скарыны азначае не толькі пачатак
кнігадрукавання _ але і час з’яўлення новага віду беларускага мастацтва —
кніжнай ксілаграфіі.
3) У
высокім _ жнівеньскім небе адна за адной павольна плылі пеністыя хмаркі.
4)
Усё прачыналася пад курлыканне жураўлінага выраю: узгоркі _ і гоні, і сенажаці.
5)
На берагах вадасховішчаў Заслаўскае, Крыніца _ ды Дразды размешчана зона
адпачынку «Мінскае мора».
4. Адзначце
сказы, у якіх правільна пастаўлены ўсе знакі прыпынку:
1)
Люблю сядзець за столікам, ды піць гарбату з пахучай мятай у ціхім, прыветным
садочку.
2)
Палі зноў патанаюць у рамонкавай белі, і ў ільняной бірузе, і ў званочках
ліловых.
3)
Святаяннік і святаянскае зелле, свентаянка і зверабой — усё гэта назвы адной
расліны.
4)
Павінны збывацца як мары, так і светлыя надзеі, добрыя сны.
5)
То дзівімся мы са скалістых, высокіх Гімалаяў, то з Амазонскай нізіны.
5. Адзначце
сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:
1)Стары,
салаўіны гай многа чуў сімфоній розных.
2)Чужому
навучайцеся, але свайго не ганьце і свайго не цурайцеся.
3)Морквы
не сеюць пасля кропу, ці сельдэрэю.
Комментариев нет:
Отправить комментарий