СКАЗЫ СА ЗВАРОТКАМІ І ПАБОЧНЫМІ КАНСТРУКЦЫЯМІ
Варыянт 1
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба
паставіць коскі:
1)
Баравік _ бывае _ так схаваецца, што ўсё лісце пераграбеш, але не знойдзеш.
2)
Цокай _ дожджык яравы _ па сцяжынах баравых.
3)
Кожны _ на маю думку _ павінен беражліва ставіцца да прыроды.
4)
Усім _ вядома _ яшчэ змалку, што адклад не ідзе на лад.
5)
Такі спакой, такая ў свеце ціша, што _ нават _ за сем вёрст чутно, як павучок
калысачку калыша.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Наш край _ вядома _ на песні багаты.
2)
Пугач даволі лёгка прывыкае да людзей, ён _ нават _ мае да нас прыхільнасць.
3)
З якой планеты прыходзіць сон, што _ бывае _ прарочым, яшчэ ніхто не разгадаў.
4)
Бабулі, дзядулі, мы помнім пра вас _ нашы дарагія.
5)
Дзеці ў лесе слаўна пагулялі, а _ галоўнае, свежых ягад назбіралі.
3. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова (сказ),
што трэба выдзеліць коскамі:
1) Каб лепш зразумець паэта, трэба кажуць
пабываць на яго малой радзіме.
2)
Чым багацейшае духоўнае жыццё чалавека, тым багацейшая я ў гэтым не раз
пераконваўся яго мова.
3)
Ручнік у нашых продкаў служыў нават абярэгам.
4)
Што дожджык змочыць, тое сонейка зразумела прасушыць.
5)
Сон-трава расце ў Беларусі досыць шырока, аднак рэгіён распаўсюджвання яе з
кожным годам скарачаецца.
4. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова ці
пабочны сказ (улічыце, што знакамі прыпынку пабочныя канструкцыі не выдзелены):
1) Рабчыкі вядома робяць сабе гнёзды ў снезе.
2)
Ад белых гарлачыкаў і вада ў возеры здавалася белай.
3)
Кактус андантэ — гэта расліна, якая і праўда можа хадзіць.
4)
Вясна ў гэтым годзе як паведамляюць сіноптыкі будзе ранняя.
5)
У Сахары штогод назіраецца амаль 160 тысяч міражоў.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)Велізарны парк _ і праўда _ мог
бы з’явіцца на Зямлі, калі б кожны чалавек пасадзіў і вырасціў хаця б адно
дрэўца.
2)Пад ляжачы камень _ з гэтым
нельга не пагадзіцца _ вада не цячэ.
3)Жаўрук _ вядома _ прылятае на
праталінку, шпак — на прагалінку, жораў — з цяплом, ластаўка — з лістком.
4)Там, дзе селяцца мурашы, нават
_ дрэвы не хварэюць.
5)Трэба _ на мой погляд _
дараваць адзін аднаму дробныя памылкі, каб яны не перараслі ў вялікія,
недаравальныя.
СКАЗЫ СА ЗВАРОТКАМІ І ПАБОЧНЫМІ КАНСТРУКЦЫЯМІ
Варыянт 2
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба
паставіць коскі:
1)
Сёння _ нават _ стрэхі хат пакрыў пух тапаліны.
2)
Заспявайце хутчэй _ мілыя птушачкі _ вясне вітальную песню.
3)
Заплаканаю _ здаецца _ ружа з кроплямі буйной расы на пялёстках.
4)
Ураджай бульбы ў гэтым годзе _ на маё здзіўленне _ быў добрым.
5)
Лета _ вядома _ год корміць.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Дарога дамоў _ бясспрэчна _ карацейшая, чым з дому.
2)
Вяртайцеся, птушачкі, вяртайцеся _ родныя _ кожнай вясною да нас.
3)
На вяку _ бывае _ рознае.
4)
Надвор’е спрыяла росквіту і росту, нават _ лён, які пасеялі нядаўна, ужо быў
высакаватым.
5)
Цікавы, а _ галоўнае, мудры і незвычайна добры чалавек мой дзядзька.
3. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова (сказ),
што трэба выдзеліць коскамі:
1)
Гарады ва ўсім свеце растуць вельмі хутка, аднак палова насельніцтва Зямлі ўсё
ж пражывае ў сельскіх мясцовасцях.
2)
Гуллівае вясновае сонейка нават лянівых паклікала на вуліцу.
3)
Самымі карыснымі ягадамі ў нас безумоўна лічацца журавіны.
4)
На свеце кажуць нічога няма мацнейшага за прывычку.
5)
На ствалах бяроз больш чорных плямін пра гэта павінны ведаць усе знаходзіцца з
паўночнага боку.
4. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова ці
пабочны сказ (улічыце, што знакамі прыпынку пабочныя канструкцыі не выдзелены):
1)
Дрэвы вядома растуць павольна.
2)
Сафійскі сабор здаецца белым лебедзем над Дзвіной.
3)
Адклад і праўда не ідзе на лад.
4)
Сокал можа развіваць хуткасць амаль 360 кіламетраў у гадзіну.
5)Вавёрка-палятуха як паведамляюць заолагі заўважана на
тэрыторыі Гарадоцкага раёна.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)Каб чаго-небудзь дабіцца, трэба
_ кажуць _ мець сілу, волю і абавязкова сілу волі.
2)Назва Міёры _ гістарычны
варыянт, дарэчы, Мёры _ незвычайная, крыху экзатычная для Беларусі.
3)Так чароўна, як мама, ніхто _ і
праўда _ калыханку спяваць не ўмее.
4)У 1783 годзе браты Мангальф’е
пабудавалі паветраны шар і здзейснілі _ паводле звестак _ 25-хвілінны палёт.
5)У кроплях расы быццам свет
увесь сабраны: поле, лут, сады ўсяго пасёлка, рака, неба і _ нават _ вясёлка.
СКАЗЫ СА ЗВАРОТКАМІ І ПАБОЧНЫМІ КАНСТРУКЦЫЯМІ
Варыянт 3
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба
паставіць коскі:
1)
Далёкі агеньчык у цемры начной _ здаецца _ маленькай кропачкай.
2)
Апетыт _ кажуць _ прыходзіць у час яды.
3)
З лугоў і ніў _ дожджык серабрысты _ не ўцякай.
4)
Духоўная энергія папярэдніх пакаленняў _ на наша шчасце _ не знікае, а
перадаецца нашчадкам.
5)
Матчыну калыханку не забываю _ нават _ у сталым узросце.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Бывае _ сэрца залатым, і рукі — залатымі.
2)
У небе шэрым _ здаецца _ наперагонкі беглі хмары.
3)
«Спі, мая маленькая зорачка, спі _ мая ясная», — прыгаворвала, гушкаючы ўнучку,
бабуля.
4)
Берагчы хлеб, а _ галоўнае, шанаваць працу хлебароба прывучалі мяне дзед і
бацька.
5)
Вада ў нашым возеры такая чыстая, што _ нават _ маленькае каменне на дне як на
далоні відаць.
3. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова (сказ),
што трэба выдзеліць коскамі:
1)
На дрэвах яшчэ няма лістоў, аднак подых вясны ўжо адчуваецца.
2)
Жаваранак вядома з’яўляецца адной з тых нямногіх птушак, што спяваюць у палёце.
3)
Спёка стаяла такая, што нават камяні прасілі піць.
4)
Шэрань можа ўтварыцца я аб гэтым нядаўна даведаўся толькі пры моцным марозе,
тумане і слабым ветры.
5)
Вячэрняя вясёлка кажуць прадказвае добрае надвор’е, а ранішняя — дажджлівае.
4. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова ці
пабочны сказ (улічыце, што знакамі прыпынку пабочныя канструкцыі не выдзелены):
1)
Бліскучымі залатоўкамі рассыпаліся амаль па ўсім небе зоркі.
2)
Пад ляжачы камень кажуць у народзе вада не цячэ.
3)
Мёд і праўда з’яўляецца лякарствам ад многіх хвароб.
4)
Ліловы чабор на ўзлессі здавалася аж звінеў ад пчол.
5)
Іней на дрэвах часцей бывае ў студзені.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)Чырвоныя кнігі і Чырвоныя спісы
_ вядома _ шырока выкарыстоўваюцца вучонымі ўсіх краін свету ў вобласці аховы
прыроды.
2)Дзеці _ паводле звестак _
смяюцца за дзень у сярэднім 400 разоў.
3)Ядро грэцкага арэха па сваёй пажыўнасці
_ і праўда _ перавышае хлеб у тры разы.
4)Нават _ маленькае сэрца
птушынае вялікай валодае сілаю: адольвае яно немагчымае — у вырай дарогу і з
выраю.
5)З вытоку _ так вядзецца
спрадвеку _ рэчка выбягае, бяжыць да вусця, у вусце ўпадае.
СКАЗЫ СА ЗВАРОТКАМІ І ПАБОЧНЫМІ КАНСТРУКЦЫЯМІ
Варыянт 4
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба
паставіць коскі:
1)
Елку так абляпіў снег, што яна _ здаецца _ казачнай.
2)
Калі тварог загарнуць у марлю, змочаную салёнай вадой, то ён _ па маіх
назіраннях _ захаваецца свежым доўга.
3)
Адзін _ вядома _ і ў кашы няспорны.
4)
Вясной бывае _ нават _ тры пахаладанні: «на вярбу», «на жабку», «на зязюльку».
5)
Налівайся _ жыта маладое _ сілай пад цёплы дождж, пад гулкі майскі гром.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Кажуць, што кветкі _ нават _ на камені могуць расці.
2)
Верш часам _ бывае _ гучным, ды толькі, калі ён адгучыць, сэрца чамусьці
маўчыць.
3)
Важна мець мэту ў жыцці, а _ галоўнае, безупынна імкнуцца да яе.
4)
Тваё імя, матуля, найлепшае, а твае словы_ родная_самыя дарагія.
5)
Мудрасць жыцця заключаецца _ відаць _ у тым, што і ў старасці ёсць свае
радасці.
3. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова (сказ),
што трэба выдзеліць коскамі:
1)
I малыя, і вялікія дарогі вядуць мяне вядома ў Старыя — мае родныя Старыя
Дарогі.
2)
Вы выйшлі ўдалеч, маладыя, вам доўга крочыць праз гады, аднак не забывайцеся,
якія вы пакідаеце сляды.
3)
Ні ў аднаго славянскага народа я ў гэтым ніколькі не сумняваюся не захавалася
столькі легендаў пра валуны, як у беларусаў.
4)
Сваёй адукаванасцю Леў Сапега ўразіў нават вялікага князя Сцяпана Батуру.
5)
Ніхто загадзя кажуць не ведае таго, што яго чакае ў будучыні.
4. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова ці
пабочны сказ (улічыце, што знакамі прыпынку пабочныя канструкцыі не выдзелены):
1)
Страказа з празрыстымі крыльцамі здавалася маленькім верталёцікам.
2)
Зязюлі вяртаюцца дамоў з іншых краін амаль у канцы красавіка.
3)
Некалі ў далёкай Іспаніі былі заўважаны як паведамілі арнітолагі акальцаваныя ў
нас мухалоўкі-стракаткі.
4)
Добры пачатак і праўда з’яўляецца палавінай усёй справы.
5)
У купальскіх абрадах вядома вялікае месца займае сімволіка агню і вады.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)Дзіўнай рыбінай хмарка ў небе
плыве, ветрык _ ён сёння гарэзлівы, спрытны _ лісце сухое ў парку мяце.
2)Афарбоўка фарэлі _ і праўда _
няўстойлівая, бо залежыць ад колеру дна і ступені празрыстасці вады ў вадаёме.
3)Такі канцэрт наладзілі вятры,
што _ нават _ снег, каб музыку паслухаць, як белы слуп, насіўся ўгары.
4)Густы ліпавы водар спакою не
дае: у роце кропля мёду _ здаецца _ растае.
5)Самыя геніяльныя ідэі _ можна сказаць _ выдае шэрае рэчыва.
СКАЗЫ СА ЗВАРОТКАМІ І ПАБОЧНЫМІ КАНСТРУКЦЫЯМІ
Варыянт 5
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба
паставіць коскі:
1)
Грэй _ сонейка яснае _ рабінку, не шкадуй свайго цяпла, каб яна не мерзла
ўзімку, каб хуценька расла.
2)
Гаворачы пра культуру паводзін, нельга _ на мой погляд _ абысці ўвагай такую
важную якасць чалавечага характару, як пачуццё такту.
3)
Мароз можа скаваць рэкі і азёры _ нават _ за адну ноч.
4)
Наш край на песні _ вядома _ багаты.
5)
Сцежка да крыніцы _ здаецца _ мне знаёмай.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Надышла тая пара, калі на ўсім _ відаць _ сляды восені.
2)
У школьным лагеры дзецям падабалася: яны займаліся спортам, хадзілі ў паходы, а
_ галоўнае, дыхалі свежым паветрам.
3)
Міру вам, людзі, любові _ дарагія _ і дабра!
4)
Мы так разгушкалі арэлі, што _ нават _ сонца гушкалася з намі.
5)
Пачуццё справядлівасці, уласнага гонару _ мабыць _ разам з жыццём нам прырода
дае.
3. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова (сказ),
што трэба выдзеліць коскамі:
1)
Прыклад выкарыстання прамысловых адходаў падае Японія, дзе нават за лічаныя
хвіліны могуць адсартаваць чорныя і каляровыя металы і прымяніць іх у
вытворчасці.
2)
На адным месцы і камень кажуць мохам абрастае.
3)
Такіх лап і такога каўняра, як у чомгі, не мае мабыць ніводная іншая птушка.
4)
Песні ляснога жаваранка вельмі прыгожыя, аднак спявае ён іх у бязлюдных
мясцінах.
5)
Усё я з гэтым цалкам згодны добра ў меру.
4. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова ці
пабочны сказ (улічыце, што знакамі прыпынку пабочныя канструкцыі не выдзелены):
1)
Жытні хлеб і праўда ніколі не прыядаецца.
2) Серабрыстая рэчка ў затоцы здаецца спыніла свой
імклівы бег.
3) У старажытных пісьмовых тэкстах усходніх славян як
сведчаць даследчыкі аж да XIV стагоддзя выкарыстоўваўся толькі адзін знак
прыпынку — кропка.
4) Белазорыя кветачкі бабінага лета ў маім гародчыку
відаць здалёк.
5) Чалавек праводзіць у сне амаль трэць свайго жыцця.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)Сінгапур _ і праўда _ можна
праехаць з канца ў канец на метро.
2)Папараць-кветка _ паводле
народнага падання _ прынясе шчасце таму, хто яе знойдзе.
3)Ціснуў зранку так мароз, што _
нават _ пень чорнабароды калючым інеем аброс.
Комментариев нет:
Отправить комментарий