СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 1
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Калі я выйшаў з лесу _ сонца ўжо спускалася за высокі бярэзнік.
2)
Пабудзем яшчэ на беразе, дзе збіраюцца птушкі ў далёкі вырай _ і дзе познія
чмялі гудуць у верасе.
3)
Сенбернару Бары _ які выратаваў сорак чалавек з-пад снежных абвалаў _ у Парыжы
стаіць помнік.
4)
Мой брат _ у выхаванні якога не апошнюю ролю адыграў настаўнік музыкі, паступіў
у кансерваторыю.
5)
Цікава, што _ калі да машын зубр ставіцца памяркоўна, то гуку матацыклаў ён не
любіць.
2. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы
пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Мне мама гаварыла, што _ калі летам часта з’яўляюцца зарніцы, то будзе
ўраджайны год.
2)
Я люблю вясну, калі ломіцца лёд _ і калі гаманкія поўныя воды нясуць крыгі.
3)
Князь Вітаўт хацеў _ каб жылі побач у міры язычнікі і хрысціяне.
4)
Ільняныя абрусы _ якія нашы продкі кожны дзень засцілалі на стол _ у
Старажытным Рыме былі прыкметай раскошы.
5)
Калі я чую развітальны покліч журавоў _ маё сэрца пачынае моцна біцца.
3. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы
пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Некалі людзі лічылі, што пражыванне вужа пад падлогай прыносіць у хату ўдачу _
і што знішчэнне такога вужа небяспечнае для гаспадароў.
2)
Кажуць, што _ калі да палавіны кастрычніка з бярозы лісце не ўпала, то снег
ляжа позна.
3)
У бераг высокі _ дзе лозы растуць _ за хвалямі хвалі бягуць і бягуць.
4)
Праз якую старонку пабяжыць жыццёвая сцежка _ падказаць можа толькі сэрца.
5)
Зноў чаруе сваім водарам язмін _ з кветак якога гатуюць духмяную гарбату.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Калі ты людзям давяраеш _ то і яны табе будуць давяраць.
2)
Карціны лепшай не знайсці за тую _ якую на зямлі вясна малюе.
3)
Шчасце там, дзе пануе згода між людзьмі _ і дзе любоўю напоўнены сэрцы.
4)
Такая незвычайная ў гэтым годзе зіма, што _ калі б хацеў перадаць яе
прыгажосць, дык толькі вершам.
5)
Доўга песцілі колас _ каб ён добра наліўся _ спорны дожджык і цёплае сонца.
5. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы
пропуску (пропускаў) не трэба ставіць знак (знакі) прыпынку:
1)Радзіма,
Радзіма, мяне нарадзіла ты ў самым прыгожым куточку, дзе рэчкі, крыніцы бруяцца
з зямліцы _ і дзе спеюць ігрушы ў садочку.
2)Антарктыда
— гэта адзіны мацярык _ які не мае карэннага насельніцтва.
3)Якая
справа _ такая і слава.
4)У
пачатку мая _ калі яшчэ ў ярах ляжыць снег _ з’яўляюцца першыя вясновыя грыбы —
смаржкі.
5)Знаёмы пчаляр мне расказаў, што _ калі пры набліжэнні навальнічных воблакаў пчолы не хаваюцца ў вулеі, то дажджу не будзе.
СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 2
1.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску
(коскі):
1) Дзень _ які без
дружбы і любові пражыты _ знікне бясследна.
2) Хоць пераваліла на
другую палову кастрычніка _ яшчэ не было ніводнага слотнага дня.
3) Па ўсім
адчувалася, што хутка скалыхне прастор басісты гром _ і што ліне халодны дождж.
4) Адзінокая рабіна _
гронкі якой ужо пачырванелі, напамінала пра блізкую восень.
5) Вядома, што _ калі
хварэем мы, то лечаць нас не толькі дактары, але і родныя бары, лугі квяцістыя,
рэчкі серабрыстыя.
2.
Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба
паставіць коску (коскі):
1) Беларусь _ якая
багата на лясы _ здаўна славіцца ўмельцамі разьбы па дрэве.
2) А мая надзейная
дарога павядзе мяне да глухога селішча старога, да бацькоўскай студні _ што
вадзіцай ледзяною пачастуе ў двары.
3) Старая кніга
захоўвае памяць пра ўсіх тых, хто дакранаўся да яе _ і хто схіляўся над яе
старонкамі.
4) Прызнаюся, што _
калі мяне неспадзявана агортвае смутак, то я бяру фарбы і выходжу ў сад.
5) Калі над возерам
пярсцёнкам узыходзіў месяц малады
_ тады глядзелася сасонка ў люстэрка сіняе вады.
3.
Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба
паставіць коску (коскі):
1) Кветкі піжмы _
якія сабраны на самым версе сцёблаў у плоскія суквецці _ нагадваюць жоўтыя
гузічкі.
2) Я жыву ў тым краі,
дзе жытнёвыя далі _ і дзе азёры люляюць свае срэбныя хвалі.
3) На базе
біялагічнага факультэта БДУ працуе музей заалогіі _ экспанаты якога ўражваюць
усіх наведвальнікаў.
4) Калі набліжаецца
навальніца _ ўюны мітусяцца і часта ўсплываюць на паверхню вады.
5) Раней казалі, што
_ калі ў лютым снегіры здзяўбуць на кустах усе ягады, то трэба чакаць ранняй
вясны.
4.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску
(коскі):
1) Кажуць, што _ калі
справа не пад сілу, дык не трэба брацца за яе.
2) Там не будзе месца
суму _ дзе праца кіпіць.
3) Сад _ які,
здаецца, зусім нядаўна звінеў заледзянелым голлем _ цяпер цешыў вока белым
аблыневым цветам.
4) Чуваць было, як
шапацелі на ветры лісткі старой разгалістай грушы _ і як бомкаў у палісадніку
чмель.
5) Хоць снегу ляжыць
яшчэ белы сувой _ пралескі блікітныя сняцца бярозам.
5.
Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) не трэба
ставіць знак (знакі) прыпынку:
1)Маладыя дубкі _
якія не захацелі скінуць асенняга ўбрання_ перазвоньваліся пакрытымі лёдам
лісткамі.
2)З возера Нарач
выцякае чароўная рэчка _ якую мясцовыя жыхары з любоўю называюць Нарачанкай.
3)Люблю вясну, калі з
трэскам ломіцца на рацэ лёд _ і калі гаманлівыя воды нясуць вялікія крыгі.
4)Каб паназіраць за
жыццём жывёл у дзікай прыродзе _ трэба наведаць Нацыянальны парк «Прыпяцкі».
5)Ведаю, што _ калі
сок кранецца пад бяростай, то пачне хваліцца ростам смаржок пад елкаю густой.
СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 3
1.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску
(коскі):
1) Як толькі на дварэ
пасвятлела _ мы рушылі ў паход.
2) Зноў кліча родны
куток, дзе бор прапах жывіцай _ і дзе маладзік глядзіцца ў ручаёк.
3) Старажытны род
Сапегаў _ які паходзіў ад полацкіх баяр _ даў Бацькаўшчыне шмат вядомых людзей.
4) Людзі заўважылі,
што _ калі пчолы рана з вулея вылятаюць, дык будзе добрая вясна.
5) Рачулка _ па вадзе
якой плывуць купальскія вянкі, нагадвае каляровую стужку.
2.
Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба
паставіць коску (коскі):
1) Вуглякіслы газ
здольны назапашвацца ў глыбокіх студнях _ бо ён за паветра цяжэйшы.
2) Старажытны род
Сапегаў _ які паходзіў ад полацкіх баяр _ даў Бацькаўшчыне шмат вядомых людзей.
3) Мне тата расказаў,
што мянтуз любіць халодную ваду _ і што зімою ён адчувае сябе лепш, чым летам.
4) Каб я рэчкаю быў
поўнай на зямлі маёй _ быў бы рэчкай жыватворнай для старонкі ўсёй.
5) Людзі заўважылі,
што _ калі пчолы рана з вуллёў вылятаюць, то будзе добрая вясна.
3.
Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба
паставіць коску (коскі):
1) Хто пытае _ той не
блудзіць.
2) Адным з
найстаражытнейшых пісьмовых помнікаў _ які адлюстроўвае ўласна беларускія
моўныя асаблівасці _ з’яўляецца Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава
Давыдавіча.
3) Спрытна пятляе між
лугоў звілістая Бесядзь _ берагі якой месцамі зараслі алешнікам.
4) Усе ведаюць, што _
калі ластаўкі і стрыжы лятаюць высока, то будзе добрае надвор’е.
5) Там, дзе цвіла
верасам зямля _ і дзе мухамор свяціўся абажурам, з-пад важкага смалістага галля
грыб выглядаў з усмешкай і прыжмурам.
4.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску
(коскі):
1) Кажуць, што _ калі
кветкі мацней пачынаюць пахнуць, то пойдзе дождж.
2) Я жыву на зямлі,
дзе крыніцы звіняць _ і дзе з небам гавораць азёры.
3) Касі каса _ пакуль
раса.
4) Ёсць на рацэ
Бярозе _ якая ціха нясе свае воды _ маленькая вёсачка з паэтычнай назвай Ніўкі.
5) Каб у пашане быць
_ трэба працу любіць.
5.
Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) не трэба
ставіць знак (знакі) прыпынку:
1)Назва возера Абаб’е
паходзіць ад назвы грыба падбярозавіка, які на Браслаўшчыне называюць абабкам _
і які часта сустракаецца на берагах гэтага возера.
2)Лічыцца, што _ калі
паставіць у пакоі кветкі лаванды, то яны будуць спрыяць добраму сну.
3)Навука _ якая
займаецца вывучэннем сукупнасці жэстаў _ называецца кінесікай.
4)Пакуль яблыні не
наліліся сокам _ над садамі не гулі чмялі.
5)Адным з
заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры з’яўляецца Алесь Якімовіч _ якога
яшчэ пры жыцці называлі «беларускім Андэрсенам».
СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 4
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Як цябе чуюць _ так пра цябе і мяркуюць.
2)
Усе _ каму давялося быць у Камянцы _ захапляліся высокай, увенчанай зубцамі
вежай.
3)
Возера _ на беразе якога ляжала перакуленая лодка, ціха драмала.
4)
Бабуля вучыла нас быць часцей разважлівымі, бо _ калі спяшаешся, дык нічога
толкам не зробіш.
5)
Мяне ўжо радуе і тое, што ночка стала ўбываць _ і што ад мёртвага спакою пачне
прырода ажываць.
2. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы
пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Людзі нараджаюцца, каб дабро тварыць _ і каб пакінуць пра сябе светлую памяць.
2)
Прымі ж ты падзяку самую шчырую, поле, за жыта густое _ што радуе вока.
3)
Як мёд пчала збірае рупна ў соты _ збіраем так мы скарб з зямлі і з-пад зямлі.
4)
У час той грозны _ калі вораг напіраў сцяной _ баранілі нас дубы і сосны.
5)
Вядома, што _ калі з бярозы цячэ многа соку, то лета будзе дажджлівым.
3. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы
пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Паперу _ без якой цяжка ўявіць сучаснае жыццё _ вынайшлі дзве тысячы год таму
назад у Кітаі.
2)
Вяртаюся ў край дзяцінства, каб паслухаць перазвон крыніц _ і каб расой
мурожнаю сэрца ажывіць.
3)
Людзі неяк заўважылі, што _ калі ў лесе шмат рабіны, то восень будзе
дажджлівая.
4)
За сорак кіламетраў ад Мінска знаходзіцца натуральная пляцоўка _ прырода якой
з’яўляецца цудоўным фонам для рэалізацыі шматлікіх рэжысёрскіх задум.
5)
Каб узяць душу маю ў палон _ неба сінькі сыпанула ў лён.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Я не мог не прыпыніцца каля Бесядзі _ дзе ранішнія туманы прыемна пахнуць
свежым малаком.
2)
Куды вецер _ туды і дождж.
3)
Ручайкі _ каб абвясціць вясну _ гаманілі, булькалі, звінелі.
4)
Людзі заўважылі, што _ калі летам часта з’яўляюцца зарніцы, то год будзе
ўрадлівы.
5)
Агінскія — старадаўні магнацкі род, які вёў радаслоўную ад князя Рурыка _ і які
даў сваёй Бацькаўшчыне нямала вядомых асоб — ад ваявод і гетманаў да
музыкантаў.
5. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы
пропуску (пропускаў) не трэба ставіць знак (знакі) прыпынку:
1)Рака
Свіслач, як сцвярджае легенда, нарадзілася са слёз _ якія праліла княгіня
Рагнеда.
2)За
лесам _ дзе заходзіла сонца _ неба палала барвовым полымем.
3)Каб
даць час падсохнуць гліне _ гнёзды будуюць ластаўкі з перапынкамі.
4)Раней
казалі, што _ калі вавёрка да Пакроваў сваё футра змяніла, то зіма будзе
халодная.
5)Беларусы
лічылі, што такі музычны інструмент, як скрыпка, мае мясцовае паходжанне _ і
што ён узяўся са скрыпу елкі.
СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 5
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Рака _ адзін бераг якой быў нізкі і роўны, несла свае воды плаўна, ціха.
2)
Радзіма мая тут, дзе красуецца жыта _ і дзе паэму жыцця людзі пішуць працай
адкрытай.
3)
Ведаю, што _ калі б не паехаў жыць у горад, то і да гэтага часу раслі б у маім
садзе смачныя бэры.
4)
Пад гіпнатычным святлом месяца _ што ціха плыў па небе _ засынала ўсё навокал
салодкім сном.
5)
Калі камень доўга ляжыць на адным месцы _ ён абрастае мохам.
2. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы
пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Люблю той час _ калі загараюцца ў небе зоркі.
2)
У маёй вёсцы лічылі, што _ калі вясной няма камароў, то летам дрэнны ўкос
будзе.
3)
Старыя ліпы _ якія жывой сцяной акружалі дом _ ціха шумелі.
4)
Як толькі наступае сярэдзіна жніўня _ я пачынаю адчуваць у душы нешта
шчымліва-тужлівае, восеньскае.
5)
Заўжды буду помніць свой песенны куток, дзе бор прапах жывіцай _ і дзе маладзік
глядзіцца ў ручаёк.
3. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы
пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Дом будаваць — гэта такая праца _ аднаму за якую лепей не брацца.
2)
Каб больш даходліва выказаць сваю думку _ чалавек прыдумаў знакі прыпынку.
3)
Гавораць, што _ калі пакласці ў кішэню восеньскія каштаны, то настрой заўсёды
будзе добры.
4)
Востраў Чайчын _ які знаходзіцца на возеры Струста _ мае ўласнае ўнутранае
возера.
5)
У нашай вёсцы маладых абсыпаюць жытнёвымі зярнятамі, каб былі яны добрымі
гаспадарамі _ і каб у сям’і панаваў лад.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Чым мацней грукне першы гром _ тым лепшы будзе ўраджай.
2)
Зранку аднекуль наляцеў сіберны вецер, ад якога асіны моцна задрыжалі _ і ад
якога ў маладой бярозкі аж змерзлі босенькія ножкі.
3)
Сцяжынка _ што вядзе праз жыта _ нагадвае жоўты ручаёк.
4)
Вядома, што _ калі на небе высыпала шмат зорак, то павінна распагодзіцца.
5)
Назву гарадскі пасёлак Зэльва атрымаў ад ракі Зэльвеі _ якая паступова
ператварылася ў Зальвянку.
5. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы
пропуску (пропускаў) не трэба ставіць знак (знакі) прыпынку:
1)Месца
_ дзе зліваецца Балачанка са Свіслаччу _ па сваёй маляўнічасці можа
паспаборнічаць з многімі куткамі свету.
2)Калі
садзяць сады _ восень лісце мяце і на сцежках сляды засыпае.
3)У
легендзе пра Косаўскі палац сцвярджаецца, што _ калі пляскаць у далоні ў адным
канцы палаца, то ў другім яго канцы чуюцца меладычныя гукі.
4)Пшаніца
— адна з найбольш важных культурных раслін _ якая забяспечвае прадуктамі
харчавання больш за палову насельніцтва зямнога шара.
Комментариев нет:
Отправить комментарий