Формы дзеяслова, правапіс суфіксаў

 

ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА, ПРАВАПІС СУФІКСАЎ

Варыянт 1

1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя дзеясловы правільна запісаны ў неазначальнай форме:

1)    развязваю — развязываць;

2)    усталюю — усталяваць;

3)    намалочваю намалочваць;

4)    закругляю — закругліваць;

5)    абнародую — абнародваць.

2. Ад асновы дзеяслова закончанага трывання, падкрэсленага ў 11-м сказе тэксту, утварыце пры дапамозе суфіса -ва- або -іва- дзеяслоў незакончанага трывання і запішыце яго.

 (11) Трэба падкрэсліць, што ў гэтым выпадку лексічнае значэнне дзеясловаў не губляецца, а толькі ў нейкай меры аслабляецца.

3. Запішыце падкрэслены ў 19-м сказе тэксту дзеяслоў у неазначальнай форме.

 (19) Сяляне верылі, што характар усёй вясны вызначаецца па яе першым дні.

4. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

1)    завешываць;

2)    утойваць;

3)    аблепліваць;

4)    узваліваць;

5)    выведваць.

5. Адзначце зменныя формы дзеясловаў:

1)    паклапаціўшыся;

2)    скошаны (луг);

3)    канспектаваў;

4)    сагрэеш;

5)    зімаваць.

 

 

ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА, ПРАВАПІС СУФІКСАЎ

Варыянт 2

1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя дзеясловы правільна запісаны ў неазначальнай форме:

1)    адкладваю — адкладваць;

2)    абнаўляю абноўліваць;

3)    упрыгожваю — упрыгожываць;

4)    сфармулюю сфармуляваць;

5)    узрадую — узрадваць.

2. Ад асновы дзеяслова закончанага трывання, падкрэсленага ў 13-м сказе тэксту, утварыце пры дапамозе суфікса -ва- або -ыва- дзеяслоў незакончанага трывання і запішыце яго.

 (13) Беражліва, клапатліва адносіцца Рагачоўшчына да спадчыны Уладзіміра Караткевіча, каб назаўжды захаваць памяць пра яго, як і пра ўсіх сваіх славутых землякоў.

3. Запішыце падкрэслены у 10-м сказе тэксту дзеяслоў у неазначальнай форме.

 (10) У табе, родная мова, быццам у люстэрку, адбіваюцца рысы нашага, беларускага, характару: мяккасць, добразычлівасць, гасціннасць, спагадлівасць, чуласць.

4. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

1)    улічываць;

2)    расклейваць;      

3)    загадваць;

4)    вытрымліваць;

5)    засоліваць.

5. Адзначце зменныя формы дзеясловаў:

1)    памятаў;

2)    абгрунтаваць;

3)    зірнеш;

4)    задаволіўшыся;

5)    вырашчаны (сад).

 

ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА, ПРАВАПІС СУФІКСАЎ

Варыянт 3

1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя дзеясловы правільна запісаны ў неазначальнай форме:

1)    замяняю — заменіваць;

2)    унаследую — унаследваць;

3)    малюю маляваць;

4)    папярэджваю папярэджваць;

5)    звязваю — звязываць.

2. Ад асновы дзеяслова закончанага трывання, падкрэсленага ў 7-м сказе тэксту, утварыце пры дапамозе суфікса -ва- або -ыва- дзеяслоў незакончанага трывання і запішыце яго.

 (7) Сабака шырока расставіў пярэднія лапы, спрабуючы загарадзіць бабру дарогу да вады.

3. Запішыце падкрэслены у 12-м сказе тэксту дзеяслоў у неазначальнай форме.

 (12) Хоць заўсёды, ідучы і полем, і лугам, услухоўваўся ў птушыны хор: ці не гучыць дзе паблізу сакавіта-хлёсткі і шчымліва-журботны покліч перапёлкі або настойлівы, поўны. адчування абавязку і годнасці дзёр драча?

4. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

1)    разглядваць;

2)    заахвочываць;

3)    засвойваць;

4)    адчэпліваць;

5)    выгуліваць.

5. Адзначце зменныя формы дзеясловаў:

1)    абхапіць;

2)    намаляваў;

3)    закручаны (кран);

4)    вызваліўшыся;

5)    пасвятлееш.

 

ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА, ПРАВАПІС СУФІКСАЎ

Варыянт 4

1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя дзеясловы правільна запісаны ў неазначальнай форме:

1)    размяняю разменіваць;

2)    узнагароджваю узнагароджваць;

3)    даказваю — даказываць;

4)    абследую абследваць;

5)    кантралюю кантраляваць.

2. Ад асновы дзеяслова закончанага трывання, падкрэсленага ў 5-м сказе тэксту, утварыце пры дапамозе суфікса -ва- або -ыва- дзеяслоў незакончанага трывання і запішыце яго.

 (5) Мсціслаў сустракаў мяне, утульна дрэмлючы пад шчыльнай пялюшкай лістападаўскай смугі, і толькі, можа, на паўгадзінкі паспрабаваў выглянуць з-пад яе, каб прывітацца.

3. Запішыце падкрэслены ў 12-м сказе тэксту дзеяслоў у неазначальнай форме.

 (12) — Эх! Шырыня якая!.. Воля!.. Аж дух зацінае!— вырываецца з грудзей Цярэшкі.

4. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

1)    растопліваць;

2)    надойваць;

3)    выруліваць;

4)    падказываць;

5)    засушваць.

5. Адзначце зменныя формы дзеясловаў:

1)    шчабятаць;

2)    канструяваў;

3)    прачытаны (верш);

4)    знойдзеш;

5)    разагнаўшыся. 

ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА, ПРАВАПІС СУФІКСАЎ

Варыянт 5

1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя дзеясловы правільна запісаны ў неазначальнай форме:

1)    засыпваю засыпваць;

2)    пакамандую — пакамандваць;

3)    выдумляю — выдумліваць;

4)    раскрышваю — раскрышываць;

5)    пагасцюю — пагасцяваць.

2. Ад асновы дзеяслова закончанага трывання, падкрэсленага ў 2-м сказе тэксту, утварыце пры дапамозе суфікса -ва- бо -ыва- дзеяслоў незакончанага трывання і запішыце яго.

(2) Каб зразумець яе, можна прыгадаць фотаапарат: да аб’ектыва фотаапарата падобна праламляльная сістэма вока, да фотаадчувальнага слоя фотаплёнкі — сятчатка.

3. Запішыце падкрэслены ў 19-м сказе тэксту дзеяслоў у неазначальнай форме.

(19) Сяляне верылі, што характар усёй вясны вызначаецца па яе першым дні.

4. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

1)    высейваць;

2)    зачэпліваць;

3)    разведваць;

4)    завучываць;

5)    падкрухмаліваць.

5. Адзначце зменныя формы дзеясловаў:

1)    вандраваць;

2)    адгукнуўшыся;

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў