СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ ЧАСТАК
Варыянт 1
1. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць складанаму
сказу з рознымі відамі сувязі частак:
Заўзятыя
вятры затанцавалі і калі неба завалаклося цёмнымі хмарамі, басісты гром гулка,
раскаціста апавясціў усё наваколле спяшаецца разгневаная навальніца.
1)
Паміж часткамі сказа прапушчаны тры коскі;
2)
паміж часткамі сказа прапушчана двукроп’е;
3)
паміж часткамі сказа прапушчаны дзве коскі;
4)
паміж часткамі сказа прапушчаны працяжнік;
5)
паміж часткамі сказа прапушчана толькі адна коска.
2. Адзначце схему, якая адпавядае прыведзенаму сказу
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены):
Зараз
саламяную фігурку, драўляную цацку рэдка знойдзеш у вясковай хаце і функцыі ў
іх не такія шырокія гэтыя дзіўныя рэчы нам сёння проста дораць прыгажосць,
пераконваючы ў самабытнасці беларускага народа.
1)[ ], і
[ ] : [ ].
2)
[ ] і [ ] : [ ].
3)
[ ] , і [ ] , [ ].
4)
[ ] — і [ ] : [ ].
5)
[ ] , і [ ] — [ ].
3. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць наступнаму
сказу:
З
Полацкам, які з беларускіх гарадоў быў заснаваны першым звязваюць узнікненне на
тэрыторыі нашай краіны манументальнай архітэктуры і гэта зразумела: менавіта ў
Полацку ў сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя пабудавалі першы мураваны храм,
назва якога — Сафійскі сабор.
1) У сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі
прыпынку;
2)
у сказе няправільна пастаўлена двукроп’е;
3)
у сказе не хапае толькі адной коскі;
4)
у сказе не хапае дзвюх косак;
5)
сказ з’яўляецца складаным з рознымі відамі сувязі частак.
4. Адзначце варыянт адказу, дзе правільна ўказаны ўсе
лічбы, на месцы якіх у сказе трэба паставіць коску.
Жураўліны
клін 1 які кіруецца на поўдзень 2 і ў галаве якога ляціць важак ды вопытныя
птахі 3 што за крыламі маюць не адзін год далёкіх дарог, рухаецца роўна,
упэўнена 4 аднак у канцы жураўліны ланцужок то разыходзіцца, то сыходзіцца, то
ўзнімаецца ўверх, то падае ўніз 5 не прывыклі яшчэ маладыя птушачкі да строгага
лету.
1)
2, 3,4, 5;
2)
2, 3,4;
3)
1,3,4;
4)
1,2, 3,4;
5)
1,2, 5.
5. Адзначце нумар пропуску, на месцы якога трэба
паставіць двукроп’е:
Заўжды
на памяць прыходзіць нешта важнае 1 калі назіраю такую карціну 2 неасцярожная зорачка
зрываецца з недасяжнай начной вышыні і, пакідаючы за сабой жоўценькую нітачку,
імчыцца ў невядомасць 3 а зорная радня на тую 4 што завецца знічкай 5 з
нябеснага бяздоння дзівіцца-пазірае.
СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ ЧАСТАК
Варыянт 2
1. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць складанаму
сказу з рознымі відамі сувязі частак:
У
вясельным караваі абавязкова запякалі боб і калі ён трапляўся дзяўчыне ў
дадзеным ёй кавалачку, людзі казалі ў хуткім часе быць ёй нявестай.
1) Паміж часткамі сказа прапушчана двукроп’е;
2)
паміж часткамі сказа прапушчаны дзве коскі;
3)
паміж часткамі сказа прапушчаны тры коскі;
4)
паміж часткамі сказа прапушчаны працяжнік;
5)
паміж часткамі сказа прапушчана толькі адна коска.
2. Адзначце схему, якая адпавядае прыведзенаму сказу
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены):
У
ранішнім лесе не дзеля забавы з бярозкі на бярозку куляй перашмыгвалі чорныя,
быццам у сажы, шпакі і заўзята барабанілі па дрэвах сваімі вострымі дзюбамі
даўгахвостыя дзятлы павінны птушкі клапаціцца пра сняданак для сябе і для сваіх
птушанят.
1) [ ] і [ ] : [ ].
2)
[ ] , і [ ] : [].
3)
[ ], і [ ] — [ ].
4)
[ ] — і [ ] : [ ].
5)
[ ], і [ ], [ ].
3. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць наступнаму
сказу:
Бярозу,
якая кожнага з нас чаруе сваёй прыгажосцю называюць яшчэ дрэвам жыцця і гэта
зразумела — яна дзеліцца з чалавекам сваім жывільным сокам, што ўмацоўвае
імунную сістэму.
1) У сказе не хапае дзвюх косак;
2)
у сказе замест працяжніка трэба паставіць двукроп’е;
3)
у сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі прыпынку;
4)
у сказе не хапае толькі адной коскі;
5)
сказ з’яўляецца складаназалежным з некалькімі даданымі часткамі.
4. Адзначце варыянт адказу, дзе правільна ўказаны ўсе
лічбы, на месцы якіх у сказе трэба паставіць коску.
Яшчэ
сонейка не прагрэла як след веснавой зямлі 1 аднак ужо насустрач яму выцягнула
сваю зялёную сцяблінку невялікая кветачка 2 якую мы называем ‘маці-і-мачыха’ 3
і якая атрымала гэту назву за своеасаблівае лісце 4 з ніжняга боку лісцікі
нагадваюць ласкавыя матчыны рукі 5 бо яны пяшчотныя, цёплыя, а з верхняга боку
лісцікі халодныя, бы злая мачыха.
1) 3,4,5;
2)
1,2,5;
3)
1,2,3,4;
4)
1,2,3,5;
5)
2,3,5.
5. Адзначце нумар пропуску, на месцы якога трэба
паставіць двукроп’е:
Яшчэ
далекавата тыя дні, калі пачне сеяцца дробны дождж 1і яшчэ добра прыгравае
сонца 2 але ўжо ў лесе адчуваюцца змены 3 ў бярозы ўпляліся жоўтыя каснікі 4
час ад часу зрываюцца ды з ціхім шоргатам ападаюць лісты з каржакаватых дубоў 5
і цэлы дзень носяцца па дрэвах сойкі, запасаючыся на зіму жалудамі.
СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ ЧАСТАК
Варыянт 3
1. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць складанаму
сказу з рознымі відамі сувязі частак:
Ранак
быў сонечны, цёплы і калі за акном пачулася вясёлае шчабятанне, мы з сястрой
адразу зразумелі прыляцелі жаданыя госці — шпакі.
1) Паміж часткамі сказа прапушчаны тры коскі;
2)
паміж часткамі сказа прапушчаны працяжнік;
3)
паміж часткамі сказа прапушчаны дзве коскі;
4)
паміж часткамі сказа прапушчана двукроп’е;
5)
паміж часткамі сказа прапушчана толькі адна коска.
2. Адзначце схему, якая адпавядае прыведзенаму сказу
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены):
Сёння
я не звяртаю ўвагі ні на стомленасць, ні на дзённую спёку і маю душу
перапаўняюць радасныя пачуцці былыя аднапалчане прыедуць вечарам да мяне ў
госці.
1) [ ] , і [ ] — [ ].
2)
[ ] і [ ] : [ ].
3)
[ ] , і [ ]:[ ].
4)
[ ], і [ ] , [ ].
5)
[ ] — і [ ] : [ ].
3. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць наступнаму
сказу:
Кажаны,
якія вядуць начны лад жыцця лічацца надзвычай карыснымі жывёламі і гэта
зразумела — прагаладаўшыся за дзень, ноччу яны паядаюць шмат насякомых, што
прыносяць шкоду раслінам.
1) У сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі
прыпынку;
2)
у сказе не хапае толькі адной коскі;
3)
у сказе замест працяжніка трэба паставіць двукроп’е;
4)
у сказе не хапае дзвюх косак;
5)
сказ з’яўляецца складаназалежным з некалькімі даданымі часткамі.
4. Адзначце варыянт адказу, дзе правільна ўказаны ўсе
лічбы, на месцы якіх у сказе трэба паставіць коску.
Неба,
як і сам дзень, было шэрае 1 аднак лясны дол іскрыўся разнастайнымі фарбамі 2
снежна бялеў пасярод малінавых ды ажынавых зараснікаў пух дзікага спірэю,
сабраныя купкай званочкі 3 што мелі цёмна-сіні колер, узносіліся над густым
дываном фіялетавых брунэлек 4 побач з якімі свяцілася блакітная веранічка 5 і
слалася, абвіваючы драбнюткімі зорачкамі пні, дзярозка.
1) 2, 4, 5;
2)
2, 3,4, 5;
3)
1,2,4, 5;
4)
1,3,4;
5)
2,3, 5.
5. Адзначце нумар пропуску, на месцы якога трэба
паставіць двукроп’е:
Усё
ў прыродзе мае свой час 1 і ўсё мае сваё прызначэнне 2 лістам трэба восенню
адрывацца ад галін 3 каб пасля зімы дрэвы зноў закрасавалі 4 птушкі адлятаюць у
вырай, відаць, для таго 5 каб мы іх прыгажосць яшчэ больш прызнавалі.
СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ ЧАСТАК
Варыянт 4
1. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць складанаму
сказу з рознымі відамі сувязі частак:
Мора
было грознае, неспакойнае і калі высокія хвалі імкліва каціліся да берага, мы
кожны раз баяліся яны вось-вось паглынуць усё навокал.
1) Паміж часткамі сказа прапушчаны тры коскі;
2)
паміж часткамі сказа прапушчаны працяжнік;
3)
паміж часткамі сказа прапушчана толькі адна коска;
4)
паміж часткамі сказа прапушчана двукроп’е;
5)
паміж часткамі сказа прапушчаны дзве коскі.
2. Адзначце схему, якая адпавядае прыведзенаму сказу
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены):
На
Купалле некалі ля ракі ці возера наладжвалася вогнішча і моладзь абавязкова
спраўляла рытуальнае купанне вада ў гэтую ноч, лічылася, валодае магутнай
жыццёвай сілай, робіць людзей прыгожымі.
1) [ ] , і [ ] — [ ].
2)
[ ] — і [ ] : [ ].
3)
[ ] і [ ] : [ ].
4)
[ ] , і [ ] : [ ].
5)
[ ] , і [ ] , [ ].
3. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць наступнаму
сказу:
Заходняя
Дзвіна, чыю неўгамонную сілу поўняць імклівыя рэкі, ручаі і крыштальныя крыніцы
мне асабліва дарагая і гэта зразумела: яна невычэрпная радасць маіх дзіцячых і
юнацкіх гадоў, якія не паўторацца, але і не забудуцца ніколі.
1) У сказе не хапае дзвюх косак;
2)
у сказе няправільна пастаўлена двукроп’е;
3)
у сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі прыпынку;
4)
сказ з’яўляецца складаным з рознымі відамі сувязі частак;
5)
у сказе не хапае толькі адной коскі.
4. Адзначце варыянт адказу, дзе правільна ўказаны ўсе
лічбы, на месцы якіх у сказе трэба паставіць коску.
Хутар
1 куды мы дабраліся толькі пад вечар 2 і дзе нас ужо чакала здымачная група,
хоць і быў адным з тых нямногіх хутароў 3 што дажываюць свой век далекавата ад
бойкіх дарог 4 аднак выглядаў вельмі прыгожа 5 пасярэдзіне яго стаялі тры
будынкі, пафарбаваныя гаспадаром у розны колер, а над кожным з іх віднелася
зялёнае воблака таполі.
1) 1, 2, 3,5;
2)
1,2, 3,4;
3)
2, 3,4, 5;
4)
2, 3, 4;
5)
1,3,4.
5. Адзначце нумар пропуску, на месцы якога трэба
паставіць двукроп’е:
У
першую студзеньскую ноч густая мяцеліца беласнежным пакрывалам заслала двары,
сады, вуліцы 1 і нізкае неба пуховай коўдрай павісла над зямлёй 2 а таму, калі
зранку людзі павыходзілі з хат 3 многім здалося адно і тое ж 4 яны трапілі на
іншую планету 5 назва якой, відавочна, Чараўніца.
СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ ЧАСТАК
Варыянт 5
1. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць складанаму
сказу з рознымі відамі сувязі частак:
Андрэй
Паўлавіч сядзеў у купэ каля акна і калі з поля зроку зніклі апошнія будынкі
горада, ён адчуў моцна зашчымела сэрца ад невядомага яму раней смутку.
1) Паміж часткамі сказа прапушчана двукроп’е;
2)
паміж часткамі сказа прапушчаны тры коскі;
3)
паміж часткамі сказа прапушчаны працяжнік;
4)
паміж часткамі сказа прапушчаны дзве коскі;
5)
паміж часткамі сказа прапушчана толькі адна коска.
2. Адзначце схему, якая адпавядае прыведзенаму сказу
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены):
Хутка,
паверце, ад песні жаўруковай далі зазвіняць і салоўка вясёлы завядзе
непаўторныя трэлі павінны ж птушачкі сваімі спевамі новы дзень прывітаць.
1) [ ] , і [ ] — [ ].
2)
[ ] — і [ ] : [ ].
3)
[ ] , і [ ] , [ ].
4)
[ ] і [ ] : [ ].
5)
[ ] , і [ ] : [ ].
3. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць наступнаму
сказу:
У
час археалагічных раскопак, якія інтэнсіўна праводзяцца па ўсёй Беларусі
надпісу, ранейшага за дзясятае
стагоддзе, не знойдзена і гэта зразумела — беспісьмовая традыцыя захавання
культурных набыткаў існавала да таго часу, пакуль разам з хрысціянствам не
прыйшла да нас кніга.
1) Сказ з’яўляецца складаназалежным з
некалькімі даданымі часткамі;
2)
у сказе не хапае дзвюх косак;
3)
у сказе не хапае толькі адной коскі;
4)
у сказе замест працяжніка трэба паставіць двукроп’е;
5)
у сказе пастаўлены ўсе неабходныя знакі прыпынку.
4. Адзначце варыянт адказу, дзе правільна ўказаны ўсе
лічбы, на месцы якіх у сказе трэба паставіць коску.
Тата
часта расказваў мне 1 што баяцца зуброў няма чаго 2 аднак трэба заўсёды
захоўваць асцярожнасць і нават не спрабаваць раззлаваць каго з іх 3 раззлаваны
зубр, які ад прыроды вельмі хуткі 4 і які ў гневе можа забыць пра сваю
дабрадушнасць ды міралюбівасць 5 здольны накінуцца на чалавека.
1) 1,2,5;
2)
2, 3, 4;
3)
3, 4, 5;
4)
1,4,5;
5)
1,2, 4, 5.
5. Адзначце нумар пропуску, на месцы якога трэба
паставіць двукроп’е:
Комментариев нет:
Отправить комментарий