Сказы з параўнальнымі зваротамі

                                  СКАЗЫ З ПАРАЎНАЛЬНЫМІ ЗВАРОТАМІ

Варыянт 1

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Конь _ нібы ганарыўся сабой, выходзячы на старт.

2) Вісяць на дрэве _ быццам балконы _ шпакоўні.

3) Воз _ што стог, аж не відаць на ім вазніцы.

4) Нібыта слёзы _ салёная ў моры вада.

5) Браніслаў Тарашкевіч вядомы _ як аўтар першай беларускай граматыкі.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Стагі сена _ нібы горы.

2) Сябры ведалі Івана Мележа _ як мэтанакіраванага чалавека.

3) За сваім мужам я жыву _ як за каменнай сцяной.

4) Адзін за адным _ быццам караваны _ ляцяць у вырай чароды гусей.

5) Магутныя _ нібыта волаты _ дубы ціха-ціха стаяць у малочным тумане.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

 1) У апошні час асабліва хутка развіваецца не што іншае _ як інтэрнэт.

2) Град _ што крышталікі солі.

3) Выглядаюць з жыта _ нібы сіненькія зорачкі _ валошкі.

4) Язэп Драздовіч вядомы нам _ як жывапісец, графік, скульптар, этнограф, археолаг і педагог.

5) У цёмным небе свеціцца тоненькі _ быццам ільдзінка _ маладзік.

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Між дрэў _ нібыта ў вяночку _ красавалася, зіхацела возера Свіцязь.

2) Паўднёваафрыканскі авадзень цэфенамія вядомы _ як самая хуткая жывая істота: хуткасць яго палёту роўна 720 кіламетрам у гадзіну.

3) Ярка _ што святочныя свечкі _ гараць вастраверхія шапкі пышнага скрыпеню.

4) Утаймавалася мора, але апошняя хваля, прыкмеціўшы бязлюдны астравок, лодачку маленькую лёгка _ быццам трэску _ выкінула на пясок.

5) З вярбы пух цягала _ як мага _ адна чачотка, а другая пільнавала, каб гнязда не абакрала хітрая сарока.

5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1)Чаруе і сёння нас замак над Нёманам, вядомы _ як рэзідэнцыя караля Стафана Баторыя,

які так упадабаў Гародню, што зрабіў з яе другую сталіцу.

2)3 расчыненага акна сельскага клуба гучала звонкая _ нібы вясновая паводка _ музыка.

3)Кажуць, што ў дом, каля якога ёсць буслінае гняздо, маланка_ нібыта не б’е.

4)Міколка не адводзіў вачэй ад настаўніка, які ўзяў камертон і злёгку _ быццам па музычным трохвугольніку _ ўдарыў па ім, каб паслухаць вышыню тону.

5)Калі паспявалі чарніцы, мяне ў лес цягнула _ як магнітам.

СКАЗЫ З ПАРАЎНАЛЬНЫМІ ЗВАРОТАМІ

Варыянт 2

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Лёгкі сняжок _ што белы пушок.

2) Іван Данілавіч Жангаловіч, ураджэнец Гародні, вядомы _ як адзін з заснавальнікаў касмічнай геадэзіі.

3) Упаў на дол кляновы ліст, чырвоны _ нібы гусіная лапка.

4) На цёмнай _ як і неба _ вадзе струменілася серабрыстая дарожка халоднага месячнага святла.

5) Сосны _ быццам накінулі на сябе зялёныя шалікі.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Бацька бярог свой новы гадзіннік _ як зрэнку вока.

2) Камбайны павольна _ быццам караблі _ па жытнёвым полі паплылі.

3) Дзве ялінкі _ нібыта блізняткі.

4) Я сядзела за вясельным сталом _ як шаферка.

5) Цэлы дзень на шашы шумна _ нібы на кірмашы.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

 1) Месяц серабрысты _ быццам акунёк _ у азёрныя хвалі нырнуў.

 2) Самы буйны жыхар сушы не хто іншы _ як афрыканскі слон.

 3) Загараецца ў вокнах _ нібы на экране_ сонечнае ранне.

 4) Грыбная сцежачка _ што змейка.

 5) Лася я ведаю _ як аднаго з самых прыгожых і міралюбівых лясных асілкаў.

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Шмат на свеце гарадоў знакамітых, толькі Мінск заўжды мяне цягне _ як магнітам.

2) Збіраюць беларускія азёры ў свае глыбокія каўшы зіхатлівыя _ як іскаркі _ начныя зоры.

3) Відаць, ніколі мне не забыць даўняга малюнка: за кроснамі бабуля сядзіць, чаўнок _ быццам верабейка_ шпарка бегае.

4) Люблю блукаць па летнім ранішнім ляску, а ўдзень дамоў вяртацца басанож па жоўценькім _ нібы падсмажаным _ пяску.

5) Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь заснаваны ў 1939 годзе _ як Дзяржаўная карцінная галерэя.

5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1)У баброў _ нібы ў людзей _ будаўніцтва вядзецца па плане.

2)Час ад часу роўная страла маланкі _ нібыта злучала неба з зямлёй.

3)Моталь мы перш-наперш ведаем _ як вёску, дзе жывуць і працуюць славутыя краўцы, кавалі, цеслі, разьбяры.

4)У цішыні ў малінавай дуброве п’юць салаўі салодкую _ што мёд _ расу.

5)«Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што не дуж, і працуй _ як належыць», — падбадзёрваў Сымон унука.

СКАЗЫ З ПАРАЎНАЛЬНЫМІ ЗВАРОТАМІ

Варыянт 3

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Водная роўнядзь _ нібы застыла, разамлелая ў сонечным праменні.

2) Быццам ручайкі _ тоненькай істужкай праплываюць у блакіце неба караваны гусей.

3) Калі сыходзяць снягі, падснежнікі _ як рассыпаныя жамчужыны _ бялеюць на зялёным покрыве.

4) Разгалістыя сосны _ што зялёныя шатры.

5) Мы ведаем жаўранкаў _ як вясёлых і нястомных песняроў поля.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Крэслілі прастору неба незвычайныя _ быццам вогненныя коп’і _ маланкі.

2) У сыночка вочкі _ нібыта васілёчкі.

3) Калі паяўляліся суніцы, мяне _ як магнітам _ цягнула ў лес.

4) Генадзя Кісялёва мы ведаем _ як жыццяпісца Кастуся Каліноўскага.

5) Падаў, ціха слаўся на дол лёгкі _ нібы пух _ сняжок.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

 1) Дажджавыя ручаінкі _ што сярэбраныя ніткі.

2) У блакітны паясок раю _ быццам у люстэрка _ глядзяцца з неба жаўрукі.

3) Полацкае і Тураўскае княствы мы ведаем _ як першыя беларускія дзяржавы.

4) Снег-чараўнік, што з лесам ты зрабіў: бялюткім вэлюмам _ нібы нявесты _ бярозкі ўкрыў, дубам насунуў срэбныя папахі, зялёненькім ялінкам накінуў ты пуховыя хусцінкі.

5) Касіць мяне навучыў не хто іншы _ як дзядуля.

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Відаць, у возера Салёнае некалі плакалі лозы, таму вада яго была салёная _ нібыта слёзы.

2) На сухіх сцяблінках дзіўна _ што дзявочыя завушніцы _ вісяць спелыя чарніцы.

3) Я пра душу сваю заўсёды клапачуся, каб шчодраю была і чулаю, чыстаю _ быццам ранняя раса, натхнёнаю і юнаю.

4) Іван Іванавіч Насовіч разглядаў народныя песні ў першую чаргу _ як гістарычны дакумент, які расказвае пра жыццё нашых продкаў.

5) Каб спецыялістам быць, а не здавацца, трэба ў справе сваёй _ як след _ разбірацца.

5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1)Мне кніга патрэбна _ як паветра.

2)Амаль кожны верш Янкі Купалы можна разглядаць _ як дзённік-споведзь, па якім узнаўляецца жыццёвы шлях паэта.

3)Матылёк _ нібыта дражніў Шарыка: ён то кружыўся перад самымі яго вачыма, то ўзлятаў вьппэй, то садзіўся шчаняці на нос.

4)Прыемна, калі з яблыневага саду залятае ў расчыненае акно духмяны _ быццам мёд _ ветрык.

5)На сінім паркалі нябёс блішчаць _ нібы залатыя гузічкі _ зорачкі.

СКАЗЫ З ПАРАЎНАЛЬНЫМІ ЗВАРОТАМІ

Варыянт 4

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Кожнаму поспеху мастака радуюцца _ нібыта дзеці _ прыхільнікі яго таленту.

2) Мароз _ нібы злаваўся на ўвесь свет.

3) Раней бортніцтва існавала _ як самастойны від ляснога промыслу.

4) Пялёсткі яблынькі _ што сняжынкі.

5) Быццам шклом _ зацягнула лужыны лядком.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Вада ў нашай крынічцы халодная _ быццам лёд.

2) Залатыя чародкі падбелу _ нібыта сонейкі.

3) Лёгкія _ нібы карункі _ вісяць над ракой аркі шасэйнага і чыгуначнага мастоў.

4) На спаборніцтвах па баскетболе я прысутнічаў _ як балельшчык.

5) Маці і дачка былі падобныя _ як дзве кроплі вады.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Усе мы ведаем Луўр _ як найбагацейшую скарбніцу жывапісу і скульптуры.

2) Спачатку кнігаўка папрасіла «піць», пасля перапёлка _ быццам хлебароб _ паклікала «жаць».

3) Самым каштоўным пушным зверам беларускай фаўны лічыцца не хто іншы _ як бабёр.

4) Сонечныя праменьчыкі _ што валаконцы.

5) Хутар з усіх бакоў _ нібы немаўля _ быў пялёначным туманам ахутаны.

 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Вецер-арганіст іграў _ быццам скрыпач _ на голлейку асіны.

2) Паважная _ што свацця _ расселася пры самай хаце разложыстая ліпа.

3) Зямля з радасцю аддае ўсё таму, хто на ёй _ як мае быць _ працуе.

4) У дарэвалюцыйным даведніку Ратамка падаецца _ як невялікая вёска, у якой знаходзіцца 18 хат, 18 двароў.

5) Першы белы сняжок храбусцеў _ нібы крамяны яблык.

5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1)Яркая _ быццам агеньчык _ вавёрка саскочыла з сасны, схапіла мае арэхі і зноў знікла ў густой кроне дрэва.

2)На ўскрайку лесу раскінуўся зялёным дываном невысокі, але густы _ нібы шчотка _ ячмень.

3)Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў больш вядомы _ як пісьменнік-раманіст.

4)Сорак гадоў _ як лёду _адпрацаваў Максім на заводзе.

5)Пасля ліўню вокны _ нібыта плакалі.

СКАЗЫ З ПАРАЎНАЛЬНЫМІ ЗВАРОТАМІ

Варыянт 5

1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Над ракой мост вісіць прыгожы _ нібы намаляваны.

2) Ярка_ быццам камень самацветны _ пераліваецца, блішчыць лёд.

3) Агністая лінія маланкі _ нібыта перарэзала неба папалам.

4) Поўня ў сінім паркалі нябёс _ што вялікая жоўтая брошка.

5) Біблейскія кнігі Францыск Скарына разглядаў _ як крыніцу для набыцця ведаў па гісторыі, геаграфіі, астраноміі.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Над ціхай рэчкай плывуць белыя _ быццам малако _ туманы.

2) Навальнічная хмара _ нібыта чорны парасон.

3) Без каня селяніну _ як без рук.

4) Я люблю збіраць на марскім беразе бліскучае _ нібы пацеркі _ каменне.

5) У гісторыю беларускай літаратуры Кандрат Крапіва ўвайшоў _ як пісьменнік-сатырык.

3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Самай хуткай птушкай з’яўляецца не хто іншы _ як сапсан.

2) Наш новы дом _ што цацка.

3) Сёння шкло шырока выкарыстоўваецца _ як будаўнічы матэрыял.

4) Мова родная, свецішся ты _ быццам сонца _ кожным сваім слоўцам!

5) Схоплены марозікам снег _ нібы крухмал _ рыпеў пад нагамі.

 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Ідучы праз беласнежныя _ быццам вэлюм _ сады, я шкадую заўжды, што на год вясна толькі адна.

2) Мне кнігі патрэбны _ як паветра.

3) Яшчэ са старажытных часоў у беларускай паэзіі ружа выступае _ як кветка-сімвал.

4) Чырванелі _ што зарніцы _ на сухіх баравінах брусніцы.

5) Пасля жніва поле раней набывала асаблівую прыгажосць, бо на кожнай яго паласе _ нібы вартавыя_ стаялі снапы.

5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1)Спяваў салавейка на пагорачку, а песні свае ён _ нібыта саткаў з зорачак.

2)На галінках маладой бярозкі ватай вісяць шматкі туману, а на лістках _ быццам жывое срэбра _ рассыпаны кроплі расы.

3)Беручыся за новую справу, абдумваю кожны крок і магчымыя варыянты, раюся з вопытнымі людзьмі — і тады ўсё ідзе _ як па масле.

4)У сваіх літаратурных творах Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі выступае найперш _ як лінгвіст, які тонка і глыбока разумее адценні роднага слова.

5)Дэльфіны прыгожа _ нібы ганаровы эскорт _ суправаджалі наш невялікі 

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў