БЯЗЗЛУЧНІКАВЫЯ СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 1
1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Адчыніш акно _ ў хату дыхне жаданая вясна.
2)
Спрадвеку ў нас так _ самае лепшае, самае прыгожае аддаём дзецям.
3)
Юрась зайшоў у хату і зразумеў _ смачнымі дранікамі пачастуе бабуля.
4)
У жыце валошка сінее _ спіць возера ў сівых туманах.
5)
Нежын быў абраны Францішкам Багушэвічам невыпадкова _ ў гэтым горадзе працаваў
лекарам Аляксандр Галаўня — яго сваяк.
2. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Пад бярозамі грузды цяжка разгледзець _ яны зліваюцца з пачарнелым лісцем.
2)
Будзе дождж _ будуць і грыбы.
3)
Згінулі сцюжы, завеі _ болей не мерзне душа ні адна.
4)
Мяцеліцы поле студзілі _ маразы траскатнёю сваёй нас будзілі.
5)
Не раз у жыцці пераконваўся _ сіла ўступае розуму.
3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Бягуць у свой домік мурашкі без грузу _ чакай навальніцы.
2)
Халоднае і дажджлівае надвор’е для стрыжоў пагражае лютай бяскорміцай _ палююць
гэтыя птушкі толькі ў цёплыя дні.
3)
Пахла багуном і верасам _ над рачулкай віснуў туманок.
4)
Студзень мяце _ ліпень залье.
5)
У некаторых мясцовасцях на Юр’еў дзень існаваў такі абрад _ дзяўчаты, выбраўшы
на год сябровак, мяняліся з імі хусткамі і ручнікамі.
4. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ]: [ ].
1)
Адчыняю матуліну шафу і разумею ўсё новае — гэта даўно забытае старое.
2)
Тата расказаў мне цікавую рэч салаўі доўга, каля трох гадоў, вучацца спяваць.
3)
Рапуха нездарма выдзяляе праз скуру ядавітую слізь яна, не маючы ні вострых
зубоў, ні хуткіх ног, ратуецца такім спосабам ад ворагаў.
4)
Вярба рана інеем пакрываецца будзе працяглая зіма.
5)
Вечар сінявою прычалы ахутаў сумна чайка крыкнула ў цішыні.
5. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
1)Нядаўна
я даведаўся пра адну цікавую рэч _ салаўі, як і людзі, доўга, каля трох гадоў,
вучацца
спяваць.
2)Сад
не шуміць _ яму не ўзняць галін, сагнутых цяжкімі пладамі.
3)На
мохавы дыван ступіўшы, убачыў _ у беленькіх манішках чыстых пасталі маслякі
фарсіста.
4)Прайшоў
спорны дождж_ снегу на дварэ як і не было.
5)У
ціне лянівыя ходзяць ліні _ ў тонях пярэстыя спяць акуні.
БЯЗЗЛУЧНІКАВЫЯ СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 2
1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Майго старэйшага брата ўсе вельмі паважаюць _ ён найлепшы галкіпер гарадской
футбольнай каманды.
2)
Дзень прынёс добрую навіну _ прыляцелі ластаўкі.
3)
Уважліва прыглядаюся да руплівых пчолак і разумею _ нектар яны збіраюць з самых
духмяных кветак.
4)
Шчодрае лета махае яркім крылом _ шпак на грушы спявае за світальным акном.
5)
Дождж пройдзе _ трава маладая ў рост пойдзе.
2. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Я прыкмячаю зямлі абуджэнне _ я заўважаю лісткоў нараджэнне.
2)
Забылі дрэвы і жыта чароўны смак вады _ чатыры тыдні ні адной дажджынкі не
выпала на нівы і бары.
3)
Гэта вам скажуць многія _ хлебасольствам беларусы вядомыя.
4)
Прыйшла вясна _ спаць селяніну часу няма.
5)
Песцяцца зоркі ў ранішніх росах _ звонкі салоўка спрабуе свой голас.
3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Дагарэў далёкі небакрай _ месяц паміж воблакаў плыве.
2)
У артыкуле пра кажаноў мяне зацікавіла адна інфармацыя _ гэтыя жывёліны за ноч
з’ядаюць паўсотні хрушчоў.
3)
Гультай за работу _ мазоль за руку.
4)
З лесу мама вярнулася з пустой вярэнькай _ чарніцы яшчэ не паспелі.
5)
Прыбярэш камяні-валуны _ збяднее беларускі ландшафт.
4. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ]: [ ].
1)
Памяць чалавечая такая раптам неяк у адзін міг яна верне ў перажытае
даўным-даўно, выкліча слязу і радасць узгадае.
2)
Ёсць розум будзе толк.
3)
За цугам жураўліным бягуць вятры наўсцяж на струнах павуціння яны іграюць марш.
4)
Нават самая старанная пчолка за адну хвіліну можа выбраць не больш за пяць
кветак маліны кветкі гэтыя выдзяляюць вельмі многа нектару.
5)
Падыходжу бліжэй да возера і заўважаю калышацца ў чысцюткай вадзе каляровы
фотаздымак лесу.
5. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
1)Стаяла
хмара нерухома над жытам спелым _ ад першага ўдару грому яна аж пачарнела.
2)Восенню
я абавязкова гатую кампот з каліны _ ён не толькі смачны, але і вельмі карысны.
3)Кранеш
рукой маліны куст _ звон чуецца малінавы.
4)Цікавы,
на мой погляд, наступны факт _ парашком з ядра каштана можна адбяліць зубы на
адзін тон.
5)Павінны
з дзяцінства ўсе ведаць _ добрага дня, выйшаўшы з дому ранкам, пажадаць трэба і
суседу, і дворніку з мятлой каля ганка.
БЯЗЗЛУЧНІКАВЫЯ СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 3
1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Жыхары вёсак свята вераць _ буслы ратуюць хаты ад маланак і перуноў.
2)
Будзе зямлі ласка _ будзе хлеб і каўбаска.
3)
Я за бяссонніцу душы _ я супраць сну сумлення.
4)
Думаў сарваць у полі кветачку, але не змог _ менавіта тут кожная з іх была на
сваім месцы.
5)
Гэта ўсім вядома _ беларусы хлебасольствам славяцца.
2. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Прагрыміць у верасні гром _ будзе цёплая восень.
2)
Сцелецца сунічнік на дол _ дываном гучаць навокал птушыныя спевы.
3)
Працу трэба любіць _ у ёй найбольшы смак жыцця.
4)
Цямнее лес _ снапы ў полі стаяць у пацерках расы.
5)
Вядома ўсім _ без мінулага няма будучыні.
3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Кінь зярняты ў цёплую раллю _ яны тут жа прарастуць.
2)
Выкарыстанне рысавай саломы шырокае _ яна служыць сыравінай для вырабу лепшых
гатункаў паперы, канатаў, капелюшоў, сумак, абутку.
3)
Каля жыта я нездарма пастаяць люблю _ яно супакойвае душу маю жаноцкую.
4)
Мядовы пах плыве над грэчкай _ бяжыць-спяшаецца кудысьці вузенькая рэчка.
5)
Не будзе суніц і чарніц _ пойдзем збіраць маліны.
4. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ]: [ ].
1)
На Каляды іней серабрыцца ўраджайным будзе год.
2)
Жаваранак нездарма мае шэры з цёмнымі крапінкамі колер такая афарбоўка добра
маскіруе птушку на лузе і ў полі.
3)
Выйшаў з хаты і зразумеў не сёння-заўтра ляжа першы снег.
4)
Спачатку нафту здабывалі зусім простым спосабам яе збіралі з паверхні адкрытых
вадаёмаў.
5)
Над ракой занялася зара хвалі шэпчуцца ў белым тумане.
5. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
1)Увесь
дзень сыпаў снег _ ноччу палі і лугі салодка спалі пад мяккай белай аўчынай.
2)На
маўклівых лугах долу хіляцца кветкі _ засынаюць таксама і лясы, і палеткі.
3)Павінны
ведаць усе _ культура мовы — гэта не пустыя словы.
4)У
нашай сям’і ёсць добрая традыцыя _ кожнае лета мы падарожнічаем па Беларусі.
5)Лекавых
раслін не нарыхтоўваюць паблізу аўтамабільнай дарогі і чыгункі _ тут яны могуць
утрымліваць шмат свінцу, цынку, серы.
БЯЗЗЛУЧНІКАВЫЯ СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 4
1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Кожны год у сучасным Мінску афіцыйна адкрываецца сезон фантанаў _ традыцыйна
водная феерыя стартуе на Свята працы.
2)
Падышоў бліжэй да хутара і бачу _ зусім блізка каля яго схаваўся ў белым тумане
ядловец.
3)
Лівень пройдзе _ далі абдыме вясёлка.
4)
Дзіцяці не падманеш _ яно разумее сапраўдную ласку.
5)
Заўсёды помню ісціну святую _ нельга жыць на свеце без душы, без сэрца.
2. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Шумяць пшаніцаю даліны _ цвітуць вішнёвыя сады.
2)
З кожным годам валуноў становіцца ўсё менш _ яны выкарыстоўваюцца будаўнікамі,
збіраюцца земляробамі.
3)
Лета назапасіць _ зіма з’есць.
4)
У садзе засвісталі шпакі _ ў небе званочкам жаўрук адазваўся.
5)
Мая думка такая _ мова наша ёсць святая.
3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Вялікім попытам карыстаўся некалі ў сялян посуд з рабіны _ ў ім доўга
захоўваецца малако і масла.
2)
Уздоўж гасцінца падрастаюць маладыя бярозкі _ зялёнай вартай побач пасталі
дубы.
3)
Апенькі прыносяць лесу вялікую карысць _ яны разбураюць старыя пні.
4)
Раней устанеш _ болей зрабіць удасца.
5)
Дыхнуў ветрык _ заківалі галоўкамі кветкі лугавыя.
4. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ]: [ ].
1)
Так павінна быць заўсёды на месцы паваленага ў лесе дрэва няхай цягнецца да
сонца парастак маладога.
2)
Пахнуць белым налівам сады красуюць кветкі на лузе.
3)
Зайшоў у бор і бачу каля самай сцежкі растуць сыраежкі.
4)
Будаўніцтва гнязда ў ластавак ідзе з перапынкамі птушкі даюць час падсохнуць
гліне.
5)
Будзеш паважаць іншых будуць і цябе паважаць.
5. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
1)Гляджу
на вёску родную і разумею _ мілейшай мне старонкі не знайсці.
2)Даўно
вядома _ гуртам працаваць весялей і спарней.
3)Сабраліся
ў грыбы _ навальніца перашкодзіла.
4)Ужо
каторы дзень я з задавальненнем хаджу на працу пешшу_ паўсюль гучыць і радуе
душу чароўная музыка вясны.
5)На
кустах карункі сплёў павук маленькі _ ў новым убранні фарсяць рабіны-паненкі.
БЯЗЗЛУЧНІКАВЫЯ СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт
5
1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Пазнаёміўшыся з Кузьмой Чорным, я зразумеў _ ён просты і шчыры ў абыходжанні з
людзьмі чалавек.
2)
Мне шкала пралесак ранніх _ без цяпла яны растуць і без святла.
3)
Устане сонца _ пойдзе сінхроннае гудзенне і шапаценне.
4)
Мама, ты вучыла нас _ трэба шанаваць сваю і чужую працу.
5)
Міла бомы смяюцца ў цішы _ ціха срэбрам грукае крыніца.
2. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Мне сёння не заснуць _ вые, гудзе завея за акном.
2)
Ведаюць людзі ў свеце пра тое _ дабро дапамагае перамагчы ўсё ліхое.
3)
Працуе восень на зіму _ дзяцей вясны гадуе лета.
4)
Сонца сагрэе зямлю _ кідай зерне ў раллю.
5)
Надышоў вечар _ недзе за ялінамі ўсхвалявана пратрубіў алень.
3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:
1)
Сніцца стогу водар першацвету, звон касы і гамана касцоў _ даспяваюць на арбіце
лета пухкія планеты дзьмухаўцоў.
2)
Пакорміш птушак зімою _ яны табе аддзячаць вясною.
3)
Адзін з нашых санаторыяў нездарма называюць «Зялёны Бор» _ яго карпусы месцяцца
сярод стромкіх сосен, пышных ялін і танклявых бярозак.
4)
Заўважыў правільна народ _ вясновы дзень год корміць.
5)
Ледзь разднее _ я бягу на рэчку.
4. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме
(улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ]: [ ].
1)
Мне пяро гусінае кіне неба сіняе лістапад на золаку мне заплаціць золатам.
2)
Ніколькі не сумняваюся ў адной слушнай думцы ў прыроды, як і ў чалавека, ёсць
душа.
3)
Гляджу на рэчку і бачу ўдалеч праз вякі плывуць купальскія замоўныя вянкі.
4)
Дажджы ідуць спорныя растуць грыбы крамяныя.
5)
Летам я мушу ўставаць рана няма калі ў гарачы час хварэць на пана.
5. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на
месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
1)Заданне
ў вучняў сёння цікавае _ яны павінны размаляваць шпакоўні.
2)Павук
калыша сонца ў срэбнай сваёй сетцы _ смалы слязінка на сасне блішчыць.
3)Сёння
ля нашага возера нельга не спыніцца _ настаў час цвіцення лілей.
4)Зірнуўшы
ўвысь, я застыў ад захаплення _ цёмны купал неба быў увесь усыпаны мігатлівымі
зоркамі.
5)Многа
соку цячэ з бярозы _ будзе мокрае лета.
Комментариев нет:
Отправить комментарий