Прыметнік

 

ПРЫМЕТНІК

Варыянт 1

1. Запішыце падкрэслены ў 2-м сказе тэксту прыметнік у форме назоўнага склону множнага ліку.

 (2) Апісальныя намінатыўныя сказы шырока ўжываюцца ў розных стылях мовы. (3) Ім уласціва вобразнасць і лаканічнасць.

2. Ад назоўніка, падкрэсленага ў 9-м сказе тэксту, утварыце прыметнік пры дапамозе суфікса -ск- Запішыце гэты прыметнік у форме назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.

 (9) Параўнайце: Я стаў у чаргу (стаў — знамянальны дзеяслоў, які ўказвае на часовае знаходжанне асобы ў пэўным месцы); Я стаў мараком (стаў — звязка, якая сама па сабе не мае лексічнага значэння).

3. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    ісланцкі;       

2)    інстытуцкі;   

3)    сакавіцкі;

4)    драўляны;

5)    матросскі.

4. Адзначце прыклады, у якіх прыметнікі, утвораныя ад выдзеленых назоўнікаў, запісаны правільна:

1)    інстытут — інстытуцкі;

2)    Мадрыд — мадрыцкі;

3)    эскімос — эскімосскі;

4)    бавоўна — баваўняны;

5)    асветнік — асветніцкі.

5. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    матросскі;

2)    кастрычніцкі;

3)    турыстскі;

4)    грамадскі;

5)    сярэбраны.

ПРЫМЕТНІК

Варыянт 2

1. Запішыце падкрэслены ў 1-м сказе тэксту прыметнік у форме назоўнага склону множнага ліку.

 (1) Доўгі час бытавала простая думка аб тым, што прыстасаванасць арганізмаў да асяроддзя пражывання з’яўляецца спрадвечнай.

2. Ад назоўніка, падкрэсленага ў 7-м сказе тэксту, утварыце прыметнік пры дапамозе суфікса -ск-, Запішыце гэты прыметнік у форме назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.

 (7) У сям’і Уладзіміра Караткевіча захавалася сумнае паданне пра Тамаша Грынкевіча, сваяка з боку маці, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на Прыдняпроўі, які загінуў у Рагачове.

3. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    універсітэцкі;

2)    вадзяны;       

3)    наўгароцкі;

4)    тунісскі;

5)    выкладчыцкі.

4. Адзначце прыклады, у якіх прыметнікі, утвораныя ад выдзеленых назоўнікаў, запісаны правільна:

1)    практыкант — практыканцкі;

2)    дрэва — драўляны;

3)    Кутаісі — кутаісскі;

4)    падарожнік — падарожніцкі;

5)    Ірландыя — ірланцкі.

5. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    настаўніцкі;

2)    палесскі;

3)    універсітэтскі;

4)    людскі;

5)    шкляны.

ПРЫМЕТНІК

Варыянт 3

1. Запішыце падкрэслены ў 9-м сказе тэксту прыметнік у форме назоўнага склону множнага ліку.

 (9) Звонку, перад палацам, быў створаны круглы партэр з кветнікам, пасаджаны пладовы сад.

2. Ад назоўніка, падкрэсленага ў 1-м сказе тэксту, утварыце прыметнік пры дапамозе суфікса -ск-. Запішыце гэты прыметнік у форме назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.

 (1) Ішоў па свеце красавік.

3. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    алавяны;

2)    тбілісскі;

3)    тайланцкі;

4)    лейтэнанцкі;

5)    сваяцкі.

4. Адзначце прыклады, у якіх прыметнікі, утвораныя ад выдзеленых назоўнікаў, запісаны правільна:

1)    Каўнас — каўнасскі;

2)    лён — ільняны;

3)    Канада — канацкі;

4)    аспірант — аспіранцкі;

5)    юнак — юнацкі.

5. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    галандскі;

2)    чавусскі;

3)    марацкі;

4)    унутраны;

5)    камітэтскі.

ПРЫМЕТНІК

Варыянт 4

1. Запішыце падкрэслены ў 2-м сказе тэксту прыметнік у форме назоўнага склону множнага ліку.

 (2) Ледзь толькі сыходзіў снег, знаёмай пясчанай сцежачкай ён бег у лес, які акружаў з усіх бакоў родную вёску.

2. Ад назоўніка, падкрэсленага ў 3-м сказе тэксту, утварыце прыметнік пры дапамозе суфікса -ск-. Запішыце гэты прыметнік у форме назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.

 (3) Мне, заўзятаму падарожніку, не пашанцавала так, як Уладзіміру Караткевічу: я не пабачыў ні дыяментавага горада, ні вялізнай яркай вясёлкі над ім.

3. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    парламенцкі;

2)    аўсяны;

3)    ліцкі;

4)    разведчыцкі;

5)    каўнасскі.

4. Адзначце прыклады, у якіх прыметнікі, утвораныя ад выдзеленых назоўнікаў, запісаны правільна:

1)    Ноўгарад — наўгароцкі;

2)    салдат — салдацкі;

3)    серабро — сярэбраны;

4)    Адэса — адэсскі;

5)    рамеснік — рамесніцкі.

5. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    мастацкі;

2)    суседскі;

3)    русскі;

4)    інстытутскі;

5)    саламяны.

ПРЫМЕТНІК

Варыянт 5

1. Запішыце падкрэслены ў 6-м сказе тэксту прыметнік у форме назоўнага склону множнага ліку.

 (6) Усё жыццё Шагал адчуваў непарыўную сувязь са сваім горадам і апантана маляваў мілы яго сэрцу бацькоўскі куток, дзе ў бязмежным небе лунаюць летуценныя закаханыя.

2. Ад назоўніка, падкрэсленага ў 8-м сказе тэксту, утварыце прыметнік пры дапамозе суфікса -ск-. Запішыце гэты прыметнік у форме назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.

 (8) Днём людзі добра бачаць дробныя прадметы і адрозніваюць іх колер.

3. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    люцкі;

2)    саламяны;

3)    рыбацкі;

4)    прусскі;

5)    альпінісцкі.

4. Адзначце прыклады, у якіх прыметнікі, утвораныя ад выдзеленых назоўнікаў, запісаны правільна:

1)    журналіст — журналісцкі;

2)    пісьменнік — пісьменніцкі;

3)    зямля — земляны;

4)    горад — гарацкі;

5)    Палессе — палесскі.

5. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)    сакавіцкі;

2)    салдатскі;

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў