Прыметнікі з суфіксам -ск-, іх правапіс
Спішыце сказы. Замест назоўнікаў, што ў дужках, запішыце ўтвораныя ад
іх з дапамогай суфікса – ск- прыметнікі.
1. Хваліўся ўслон, што
(пан) роду ён.
2. У (беларус) вёсках з
дзяцінства выхоўвалася пачуццё павагі, беражлівасці да хлеба.
3. Адной з жамчужын
(беларус) архітэктуры па праву лічаць (Нясвіж) замак, які цудоўна захаваўся і
да нашага часу.
4. Людзі прыкмячалі: калі ў першы (чэрвень) дзень лье дождж – увесь месяц будзе сухі.
Правапіс -н-, -нн- у прыметніках
Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Растлумачце выбар н ці нн.
1. Грымоты з маланкаю на
Іллю тлумачылі тым, што гэта сам прарок у вогне(н,нн)ай калясніцы раз’язджае па
небе.
2. У некаторых хатах
даўней мясцілася на покуці бажніца – драўля(н,нн)ая шафка або палічка.
3. Вадзя(н,нн)ы млын
будавалі на беразе ракі.
4. Багач адзначаўся ў
дні, якія стаяць блізка да асе(н,нн)яга раўнадзенства.
5. Беларусы заўсёды былі
гасці(н,нн)ымі людзьмі.
6. Збан – высокая
гліня(н,нн)ая пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыроваткі.
7. Некалі амаль кожную
хату аточвала прызба – земля(н,нн)ы насып.
8. Песе(н,нн)ая спадчына
беларусаў надзвычай багатая.
Правапіс не (ня) з прыметнікамі
Выпішыце нумары сказаў, у якіх не (ня) з прыметнікамі пішацца: а) разам № … ;
б) асобна № …
1. Вечна сонцу купацца ў
лясных беларускіх крыніцах і (не, ня) ўрымслівай песні ў вечным паходзе
звінець!
2. Шмат гора зведаў
беларускі селянін на сваёй роднай (не, ня) ўрадлівай зямельцы, шчодра ўсеянай
валунамі.
3. Чужбіна (не,ня) родная
матка: хлеба не дасць.
4. Чырвоны кут (покуць)
выконваў у сялянскай хаце ролю (не, ня) вялiчкай, прыблiжанай да чалавека копii
храма.
5. Гора таму чалавеку,
які трапіць у Кадукава балота — пагібель (не, ня) пазбежная.
6.У асяроддзі беларусаў
да нашых дзён захавалася (не, ня) пісанае правіла абавязкова закрываць нанач
калодзежы і посуд з вадой.
Комментариев нет:
Отправить комментарий