ДЗЕЕПРЫМЕТНІК І
ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ
Варыянт 1
1.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 4-м сказе тэксту, утварыце поўны
дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку
мужчынскага роду.
(4) Спецыфіка апісальных намінатыўных
сказаў патрабуе назваць жанры, дзе яны пашыраны: літаратурныя
сцэнарыі, драматургічныя творы, дзённікавыя і падарожныя запісы, якія сцісла,
але поўна адлюстроўваюць падзеі.
2.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 8-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе і
запішыце яго.
(8) Паўабстрактныя звязкі стаць, станавіцца,
лічыцца, здавацца, рабіцца, з’яўляцца, бываць, называцца ў значнай ступені страчваюць
сваё лексічнае значэнне і таксама даволі выразна адрозніваюцца ад аманімічных
дзеясловаў.
3. Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 11-м сказе
тэксту, утварыце поўны дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме назоўнага склону множнага ліку.
(11) Найбольшую вышыню прыліву ў акіянах
назіраем тады, калі Зямля, Месяц, Сонца знаходзяцца на адной лініі і могуць скласці
свае прыліваўтваральныя сілы.
4.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 2-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе.
Дзеепрыслоўе запішыце.
(2) Калі не, то дазвольце мне расказаць
пра адзін незвычайны выпадак, які здарыўся са мной у час трэцяга прыезду на
калгасную пасеку.
5.
Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову, падкрэсленаму ў 14-м сказе
тэксту:
(14) I наадварот, перамяшчаючыся ў
частцы форм парадыгмы на іншы склад (сын — сыны, рака — рэкі), націск
становіцца рухомым.
1.
у сказе выконвае ролю выказніка;
2.
мае незакончанае трыванне;
3.
дзеепрыметнік;
4.
утворана пры дапамозе суфікса -чы-;
5.
не скланяецца і не спрагаецца.
ДЗЕЕПРЫМЕТНІК І ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ
Варыянт 2
1. Ад асновы дзеяслова,
падкрэсленага ў 15-м сказе тэксту, утварыце поўны
дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку
мужчынскага роду.
(15) Да сродкаў пасіўнай абароны
трэба аднесці цвёрдае покрыва (панцыр чарапахі) і іголкі (вожык),
у раслін — калючкі (акацыя) і пякучыя залозістыя валаскі (шалфей).
2. Ад асновы дзеяслова,
падкрэсленага ў 4-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе і запішыце яго.
(4) Надзеі Васільеўне, маці
пісьменніка, пасля заканчэння Марыінскай гімназіі давялося некаторы час папрацаваць
настаўніцай у вёсцы Збароў.
3. Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 5-м сказе тэксту, утварыце поўны дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме назоўнага склону множнага ліку.
(5) Пакаленне за пакаленнем
імкнулася зрабіць свой унёсак, варты павагі і памяці.
4. Ад асновы дзеяслова,
падкрэсленага ў 1-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўе запішыце.
(1) Асноўную частку лексічнага багацця беларускай мовы складаюць
спрадвечна беларускія словы, якія ўзніклі, калі продкі сучасных славянскіх
народаў карысталіся адной, агульнаславянскай, мовай.
5.
Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову, падкрэсленаму ў 2-м сказе
тэксту:
Паклаўшы ў торбу
бутэльку малака і булку, Пракоп выкаціў з сянец веласіпед і накіраваўся ў лес.
1.
мае закончанае трыванне;
2.
дзеепрыметнік;
3.
утворана пры дапамозе суфікса -шы,
4.
не скланяецца і не спрагаецца;
5.
у сказе выконвае ролю выказніка.
ДЗЕЕПРЫМЕТНІК І ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ
Варыянт 3
1. Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 15-м сказе тэксту, утварыце поўны дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме
назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.
(15) Узгадаўшы радкі Ніла Гілевіча «не знаю
слоў, каб растлумачыць, разгадку тайны праявіць, — чаму штодня
мне трэба бачыць твой непаўторны краявід», хочацца абавязкова наведаць горад і
ўсе яго выдатныя мясціны.
2.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 14-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе і
запішыце яго.
(14) «І такія палахліўцы бываюць — сказаў
Міша. — Пайшлі, Марс!»
3.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 8-м сказе тэксту, утварыце поўны
дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме назоўнага склону множнага ліку.
(8) З самага ранку або побач са шпакоўняй, або
на галінцы старой грушы, якая расце насупраць хаты, старалася завесці
песні гэта гуллівая птушка.
4.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 5-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе.
Дзеепрыслоўе запішыце.
(5) Узнікаюць
неалагізмы тады, калі неабходна назваць прадметы, паняцці,
якія нядаўна з’явіліся ў жыцці грамадства, напрыклад, нанатэхналогія.
5.
Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову, падкрэсленаму ў 5-м сказе
тэксту:
(5) Пасвятлеўшы, пахарашэлі
ельнікі.
1.
мае закончанае трыванне;
2.
не скланяецца і не спрагаецца;
3.
утворана пры дапамозе суфікса –шы;
4.
дзеепрыметнік;
5.
у сказе выконвае ролю выказніка.
ДЗЕЕПРЫМЕТНІК І ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ
Варыянт 4
1. Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 13-м сказе тэксту, утварыце поўны дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме
назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.
(13) Можа дзень прайсці, два,
тры, пакуль выберашся.
2.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 16-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе і
запішыце яго.
(16) Галоўнае — жыць яго прадчуваннем, жадаць убачыць
яго.
3.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 1-м сказе тэксту, утварыце поўны
дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме назоўнага склону множнага ліку.
(1) Як слаўна
красавіцкім вечарам, едучы палявой дарогай, спыніць на нейкі час машыну і палюбавацца з узгорка
бязмежным прасторам!
4.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 2-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе.
Дзеепрыслоўе запішыце.
(2) Дзверы на ганак адчынены насцеж, тому
Васіль добра чуе, як мерна капаюць і са звонам падаюць дажджавыя
кроплі.
5.
Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову, падкрэсленаму ў 7-м сказе
тэксту:
(7) А прачнуўшыся і расплюшчыўшы
вочы, ён заўважаў, што ў дзюбцы ніякая не песня, а пярынка мамы-жаўручыхі.
1.
у сказе выконвае ролю выказніка;
2.
мае закончанае трыванне;
3.
дзеепрыметнік;
4.
утворана пры дапамозе суфікса -шы-;
5. не скланяецца і не спрагаецца.
ДЗЕЕПРЫМЕТНІК І ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ
Варыянт 5
1. Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 15-м сказе тэксту, утварыце поўны дзеепрыметнік і запішыце яго ў форме
назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.
(15) Аднак кожны з нас мае яшчэ адну
ўнікальную магчымасць убачыць тагачасны Віцебск — вачыма
пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў.
2.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 6-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе і
запішыце яго.
(6) Яна складаецца з «палачак» (нервовыя
валокны) і «колбачак» (рэцэптары), якія пераўтвараюць светлавую
энергію ў электрычныя сігналы, што распаўсюджваюцца па нервовых валокнах.
3.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 10-м сказе тэксту, утварыце поўны дзеепрыметнік
і запішыце яго ў форме назоўнага склону множнага ліку.
(10) Хлопцы раскладвалі вогнішча, на якім, як
сцвярджала павер’е, неабходна было спаліць розныя старыя рэчы,
што за доўгую зіму знасіліся, сапсаваліся.
4.
Ад асновы дзеяслова, падкрэсленага ў 12-м сказе тэксту, утварыце дзеепрыслоўе.
Дзеепрыслоўе запішыце.
(12) Быццам патэльні, на халоднай вадзе цямнеюць
вялікія лісты.
5.
Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову, падкрэсленаму ў 6-м сказе
тэксту:
(6) Мікітка пабег за ёю — і новая праява: з
мурашніка выскачыў заяц, склаў вушы і запятляў між дрэў, асыпаючы з іх
труху.у сказе выконвае ролю выказніка;
1.
дзеепрыметнік;
2.
мае незакончанае трыванне;
3.
не скланяецца і не спрагаецца;
Комментариев нет:
Отправить комментарий