Правапіс апострафа і мяккага знака

 

ПРАВАПІС АПОСТРАФА І МЯККАГА ЗНАКА

Варыянт 1

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1) мыш_;

2) надвор_е;

3) штос_ці;

4) павіл_ён;

5) голуб_.

2. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) глыб;    

2) подзьвіг;

3) гняздоў’е;

4) фельетон;

5) агенчык.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:

 1) вярхоў’е;

2) канферансье; 

3) аб’явіцца;

4) кубаньскі;

5) глушь.

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

1) надвор_е;

2) уз_ехаць;

3) сям_я;

4) выслоў_е;

5) кан_ён.

5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1)дз_ве;

2)аген_чык;

3)інтэр_ер;

4)голуб_;

5)атэл_е.

ПРАВАПІС АПОСТРАФА І МЯККАГА ЗНАКА

Варыянт 2

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1) інтэр_ер;

2) паштал_ён;

3) поступ_;

4) камус_ці;

5) ноч_.

2. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) кампаньён;

2) насып;   

3) Дзьвіна;

4) разнатраў’е;

5) праменчык.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:

 1) цішь;    

2) астраханьскі; 

3) шчаў’е;

4) з’яднаць;

5) фельетон.

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

1) здароў е;

2) куп_ё;

3) павіл_ён;

4) прад_яўляць;

5) мнагабор_е.

5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1)кар_ерны;

2)цэп_;

3)пес_ня;

4)грабен_чык;

5)міл_ярд.

ПРАВАПІС АПОСТРАФА І МЯККАГА ЗНАКА

Варыянт 3

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1) рэч_;     

2) біл_ярд;

3) чагос_ці;

4) сем_;

5) кур_ер.

2. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) абедзьве;

2) паштальён;

3) россып;

4) шчаў’е;

5) каменчык.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:

 1) аб’езд;

2) салаў’іны;

3) смаргоньскі;

4) царь;

5) рэльеф.

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

1) прыазер_е;

2) батал_ён;

3) пад_ёмны;

4) саф_янавы;

5) гняздоў_е.

5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1)рэл_еф;

2)кар_ера;

3)гарэз_лівы;

4)песен_ка;

5)сып_.

ПРАВАПІС АПОСТРАФА І МЯККАГА ЗНАКА

Варыянт 4

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1) вал_ера;

2) падвор_е;

3) сып_;

4) хтос_ці;

5) ціш_.

2. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) струменчык;

2) салаў’іны;

3) дроб;

4) песьняры;

5) батальён.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:

 1) снежанскі;

2) парцьеры;

3) фальшь;

4) з’езд;

5) пасляслоў’е.

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

1) пад_езд;

2) бар_ер;

3) інтэрв_ю;

4) паштал_ён;

5) саслоў_е.

5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1) стэп_;

2) павіл_ён;

3) вішан_ка;

4) мнагабор_е;

5) ц_вёрды.

ПРАВАПІС АПОСТРАФА І МЯККАГА ЗНАКА

Варыянт 5

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1) брыл_янт;

2) чамус_ці;

3) накіп_;

4) сузор_е;

5) суш_.

2. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) сем;

2) здароў’е;

3) карэнчык;

4) вясьляр;

5) павільён.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:

 1) праваслаў’е;

2) каньён;

3) любаньскі;

4) фальшь;

5) з’есці.

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

1) двухмоў_е;

2) парц_еры;

3) кап_ё;

4) падвор_е;

5) прад_явіць.

5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1) мадэл_ер;

2) рамен_чык;

3) вар_іраваць;

4) мядз_ведзь;

5) глыб_.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў