НАЗОЎНІК
Варыянт 1
1. Запішыце падкрэслены ў 11-м сказе тэксту назоўнік у форме давальнага склону адзіночнага ліку.
(11) Сказы-апісанні месца дзеяння: Хутар.
Вядзе ад яго да хуткаплыннай ракі толькі адна дарожка.
2.
Назоўнік, падкрэслены ў 6-м сказе тэксту, запішыце ў форме творнага склону
адзіночнага ліку.
(6) Параўнайце: Дырэктар будзе на сходзе
(будзе — знамянальны дзеяслоў, які ўказвае на абавязковасць
прысутнасці асобы).
3. Запішыце
падкрэслены ў 9-м сказе тэксту назоўнік
у форме давальнага склону адзіночнага
ліку.
(9) Ва ўтварэнні прыліваў асноўная заслуга
належыць Месяцу.
4.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме М. склону адзіночнага ліку маюць канчатак -е:
1)
прычына;
2)
дапамога;
3)
практыка;
4)
грэбля;
5)
свавольнік.
5.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак
-е:
1)
штанга;
2)
шапка;
3)
асветнік;
4)
кропля;
5)
драўніна.
НАЗОЎНІК
Варыянт 2
1. Запішыце падкрэслены ў 6-м сказе
тэксту назоўнік у форме давальнага склону адзіночнага ліку.
(6) З вялікай колькасці марфалагічных
адаптацый найбольшую важнасць маюць сродкі пасіўнай абароны: ахоўная і
перасцерагальная афарбоўка, мімікрыя.
2.
Назоўнік, падкрэслены ў 2-м сказе тэксту, запішыце ў форма творнага склону
адзіночнага ліку.
(2) На літаратурнай карце рагачоўскай зямлі
пазначаны імёны пісьменнікаў, чыя творчасць вядома кожнаму
беларусу: Міхась Лынькоў, Ядвігін Ш., Удадзімір Караткевіч, Андрэй Макаёнак,
Анатоль Вярцінскі, Алена Васілевіч і іншыя.
3. Запішыце падкрэслены ў 9-м сказе тэксту назоўнік
у форме давальнага склону адзіночнага
ліку.
(9) Для нашых сэрцаў ты нібы гаючая ранішняя
расінка, нібы крынічная вада, якая здольна наталіць смагу.
4.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме М. склону адзіночнага ліку маюць канчатак -е:
1)
лазня;
2)
памочнік;
3)
асіна;
4)
матэматыка;
5)
адліга.
5.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак
-е:
1)
фокуснік;
2)
павага;
3)
вавёрка;
4)
скрыня;
5) раўніна.
НАЗОЎНІК
Варыянт 3
1. Запішыце падкрэслены ў 7-м сказе тэксту назоўнік у форме давальнага склону адзіночнага ліку.
(7) У залах будынка размяшчаўся музейны
збор братоў Тышкевічаў, асобная зала адводзілася падуласную бібліятэку.
2.
Назоўнік, падкрэслены ў 8-м сказе тэксту, запішыце ў форме творнага склону
адзіночнага ліку.
(8) Бабёр натапырыў поўсць і не
спускаў маленькіх, як зярняткі, вочак з сабакі.
3.
Запішыце падкрэслены ў 13-м сказе тэксту назоўнік у форме давальнага склону
адзіночнага ліку.
(13) Толькі калі-нікалі голас перапёлкі
спалучаўся-такі з вольнасцю палявой дарогі, са свежасцю роснага
лугу і з духмянасцю хлебнага поля.
4.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме М. склону адзіночнага ліку маюць канчатак -е:
1)
дарога;
2)
пякарня;
3)
касметыка;
4)
напарнік;
5)
каліна.
5.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак
-е:
1)
адліга;
2)
перапіска;
3)
кіраўнік;
4)
быліна;
5) зязюля.
НАЗОЎНІК
Варыянт 4
1. Запішыце падкрэслены ў 9-м сказе тэксту назоўнік у форме давальнага склону адзіночнага ліку.
(9) Шапка звальвалася,
калі, падняўшы галаву, хацеў паглядзець на самую вяршыню! (10) А дубняк,
беразняк які быў!
2.
Назоўнік, падкрэслены ў 10-м сказе тэксту, запішыце ў форме творнага склону
адзіночнага ліку.
(10) Свінцовае нізкае неба над горадам
прыўносіла ва ўсю яго прыгажосць нейкую таямнічасць і ўзмацняла
ўражанне.
3.
Запішыце падкрэслены ў 8-м сказе тэксту назоўнік у форме давальнага склону
адзіночнага ліку.
(8) Прадчуваючы перамогу цяпла, ляцяць, імчацца неўгамонныя вятры з далёкага
поўдня.
4.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме М. склону адзіночнага ліку маюць канчатак -е:
1)
стаянка;
2)
воля;
3)
выдатнік;
4)
біклага;
5)
рабіна.
5.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак
-е:
1)
настаўнік;
2)
хваля;
3)
краіна;
4)
асцярога;
5) кладка.
НАЗОЎНІК
Варыянт 5
1. Запішыце падкрэслены ў 14-м сказе тэксту назоўнік у форме давальнага склону адзіночнага ліку.
(14) Горад мінулых стагоддзяў можна,
канешне, разгледзець на паштоўках.
2.
Назоўнік, падкрэслены ў 3-м сказе тэксту, запішыце ў форме творнага склону
адзіночнага ліку.
(3) У вока ёсць радужная абалонка (афарбаваная
частка вока), якая адыгрывае ролю дыяфрагмы і аўтаматычна рэгулюе колькасць
святла, што трапляе ў вока.
3.
Запішыце падкрэслены ў 6-м сказе тэксту назоўнік у форме давальнага склону
адзіночнага ліку.
(6) На падмогу моладзі прыходзілі і
сталыя жанчыны.
4.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме М. склону адзіночнага ліку маюць канчатак -е:
1.
крыга;
2.
маланка;
3.
дачнік;
4.
даліна;
5.
доля.
5.
Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак
-е:
1)
акруга;
2)
сяброўка;
3)
часіна;
4)
песня;
5)
заступнік.
Комментариев нет:
Отправить комментарий