Скланенне якасных і адносных прыметнікаў

 

Скланенне якасных і адносных прыметнікаў

                                               Тэкст № 1                                                

1.   Выпішыце са сказаў прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца. Абазначце лік, род, склон прыметнікаў.

Ляльнік – свята заклікання вясны ў гонар багіні Лады (Лялі). Ляля ўяўляецца беларусамі ў выглядзе маладзенькай дзяўчыны.

Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую сяброўку, апраналі ў белую кашулю, упрыгожвалі зялёнымі галінкамі, вянком з кветак і саджалі сярод малочных пачастункаў (масла, яйкі, сыр і інш.). Ля ног Лялі ляжаць вянкі з зелені, адпаведна ліку дзяўчат з карагода.                

                                                                                  Паводле А. Лозкі

 Тэкст № 2

Сёмуха

Сёмуха – язычнiцкае свята, у якiм праглядаецца культ продкаў i раслiннасці. Звычайна на другi дзень Сёмухi на Пiншчыне адзначалi свята Куста,  вадзiлi «куста». «Апраналi» дяўчыну ў зялёныя галiнкi дрэў i вялi па вёсцы з песнямi. Абрад i песнi былi накiраваны на садзейнiчанне ўрадлiвасцi зямлi i лепшай долi чалавека. На выгане ўкопвалi зялёнае дрэва з рознакаляровымi стужкамi, ладзiлi гульнi, танцы.              

Паводле А. Лозкі

Тэкст № 3

Юрый

Юрый – даўняе земляробчае свята першага выгану кароў. Юрый – апякун жывёлы, земляробства. Статак выганялi вербнай галiнкай на “юраўскую расу”, шапталi замовы, абкурвалi кароў купальскiмі зёлкамi. З пастухамi праводзiлi абрадавыя частаваннi. Вечарам спявалi песнi пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамi, выпускае расу i вясну, вадзiлi карагоды. Са святам звязана шмат прыкмет: як дождж на Юр’ я, то будзе хлеб, як на Юр’я пагода, то на грэчку няўрода.                                                                             

Паводле А. Лозкі

Тэкст № 3

Калядаванне

Звычай калядаваць існуе ў нашым народзе спрадвеку і заключаецца ў тым, што моладзь і мужчыны сярэдніх гадоў збіраюцца групамі, бяруць з сабою музыканта і, пераходзячы з хаты ў хату, распяваюць песні, выказваюць пажаданні кожнаму гаспадару. У кожнай сялянскай сям’і для калядоўшчыкаў пякуць асобныя невялікія булкі хлеба, пірагі, даюць сала, каўбасу, а падчас і грошы. Адпусціць іх без нічога ніхто не адважваецца, і кожны гаспадар абавязкова павінен што-небудзь даць, інакш калядоўшчыкі нагавораць яму вострых жартаў і стануць пець з’едлівыя песні.                             

Паводле А. Лозкі

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў