Часціны мовы

 

ЧАСЦІНЫ МОВЫ

Варыянт 1

1. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя ў сказах словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А. Вясёлка, што з’явілася пасля дажджу, падарыла шмат радасці дзецям.

Б. Заблудзілася там зялёнае рэха, дзе арэшнік развесіў гронкі вочак-арэхаў.

В. Легенды — гэта неад’емная частка жыцця любога старажытнага паселішча.

Г. У скверыку, які знаходзіўся насупраць школы, так спявалі птушкі, што ён здаваўся оперным тэатрам.

1. Часціца.

2. Прыназоўнік.

3. Злучнік.

4. Займеннік.

5. Прыслоўе.

2. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца падкрэсленыя ў сказах словы і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А. Няхай нас шчасце не абміне!

Б. Прагугніў і ўпаў на сланечнік руды чмель, які быў апудраны, быццам мельнік, кветкавай мукой.

В. Храмы ўзводзілі беларусы некалі паблізу крыніц.

Г. Прыгожыя суквецці каштанаў адгарэлі яшчэ ў маі, затое зараз пад зялёным лісцем хаваюцца не менш прывабныя арэшкі.

1) Займеннік.

2) Злучнік.

3) Прыназоўнік.

4) Прыслоўе.

5) Часціца.

3. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай характарыстыкай.

А. Магутнае слова «кахаю», каму ж ты толькі сіл не надавала!

Б. Не забыць мне ніколі вялікага стала пасярэдзіне бабулінай хаты і бохана свежаспечанага хлеба.

В. Сушыць не работа, а турбота.

Г. Недзе з-за рэчкі даносіўся прыглушаны грукат першага майскага грому.

1. Узмацняльная часціца.

2. Вытворны прыназоўнік.

3. Невытворны прыназоўнік.

4. Падпарадкавальны злучнік.

5. Злучальны злучнік.

4. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

А. На дварэ яшчэ сонейка лагодна свеціць, аднак ужо з буслінымі чародамі ў вырай адлятае лета.       

Б. Бабуліным абрусам, з прошвай на сярэдзіне, з беласнежнымі брыжамі, і сёння засцілаю стол.

В. Гусяняты, якія асцярожна спусціліся з берага, смешна перабіралі лапкамі ў вадзе, нібы грэблі вёсламі.

Г. Я спяшаюся ў родны дом, у любімы бацькоўскі край, дзе ў гародчыку перад акном хутка зеленню пырсне май.

1. Прыслоўе.

2. Часціца.

3. Займеннік.

4. Злучнік.

5. Прыназоўнік.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

A. Ці ж можна забыць сваё першае каханне?  

Б. Калі вясной навокал многа павуціння лётае, лета будзе гарачае.

B. Старыя дубы ды маладыя бярозкі раслі абапал гасцінца.

Г. Па сцежках Коласа іду, што ў Смольню мілую вядуць.

1. Займеннік.

2. Прыслоўе.

3. Злучнік.

4. Часціца.

5. Прыназоўнік.

ЧАСЦІНЫ МОВЫ

Варыянт 2

1. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя ў сказах словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А. У бярозавым гаі, дзе нядаўна грыбы мы збіралі, гаспадарыць зараз зіма.

Б. Вакол ліпы звінелі пчолы, рупліва збіраючы духмяны нектар.

В. Напалеон Орда — гэта славуты беларускі мастак і кампазітар.

Г. Ад ветру, што нечакана наляцеў, зашумела лісце векавых дубоў.

1. Прыназоўнік.

2. Займеннік.

3. Прыслоўе.

4. Злучнік.

5. Часціца.

2. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца падкрэсленыя ў сказах словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А. Зацвіў духмяны бэз, абапал сцяжынкі залапушыўся трыпутнік.

Б. Каравай, які ўбралі ў руту-мяту, барадаты сват прынёс у хату.

B. Няхай заўжды смяюцца дзеці.       

Г. Вёска спала, затое поле і лес ужо поўніліся птушыным рознагалоссем.

1. Займеннік.

2. Злучнік.

3. Прыназоўнік.

4. Прыслоўе.

5. Часціца.

3. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай характарыстыкай.

А. Каб мог сабраць дажджынкі з белых хмар, я іх прынёс бы ўсім пустыням у дар.

Б. З-пад рук майго дзядзькі выйшла нямала табурэтак і столікаў, якія ўпрыгожваюць кухні многіх нашых вяскоўцаў.

В. Цяжка плысці насустрач цячэнню, але часам неабходна.

Г. Выкінеш, бывае, толькі адно звяно, а раскідаецца ўвесь ланцужок.

1. Формаўтваральная часціца.

2. Вытворны прыназоўнік.

3. Невытворны прыназоўнік.

4. Злучальны злучнік.

5. Падпарадкавальны злучнік.

4. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

А. Росным лугам, якога і вокам не абняць, мы крочым да Буга.

Б. Наступіў верасень, аднак у садзе ўсё яшчэ перасвістваюцца шпакі.

В. Паблізу лесу знаходзіўся невялікі хутарок.

Г. Люблю вечары, якія бываюць увесну над Сожам, ціхі плёскат хваль, крыкі дзікіх качак у густых чаратах.

1. Займеннік.

2. Часціца.

3. Прыслоўе.

4. Злучнік.

5. Прыназоўнік.

5.         Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

A. Пасля заканчэння дамініканскай школы ў Наваградку Адам Міцкевіч паступіў у Віленскі ўніверсітэт.   

Б. Ці каштавалі вы што-небудзь смачнейшае за свежы хлеб?

B. Зелянеюць побач дрэвы, весялеюць птушак спевы.

Г. Сонейка, што цэлы дзень сагравала нас сваім пяшчотным цяплом, паступова схілялася за лес.

1. Займеннік.

2. Прыслоўе.

3. Злучнік.

4. Часціца.

5. Прыназоўнік.

 


 

ЧАСЦІНЫ МОВЫ

Варыянт 3

1. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя ў сказах словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А. Купалле — гэта прыгожае, паэтычнае беларускае свята.

Б. Сёння складзены спецыяльныя карты караванных шляхоў з адзнакай мясцін, дзе звычайна назіраюцца міражы.

В. Абапал школы мы пасадзілі дрэўцы.

Г. На вузенькіх сцежках, што промнямі рассыпаліся побач з мурашнікам, кіпела работа.

1. Прыслоўе.

2. Часціца.

3. Злучнік.

4. Займеннік.

5. Прыназоўнік.

2. Вызначце, якімі часцінамі мовы з'яўляюцца падкрэсленыя ў сказах словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы

А. У жнівеньскі дзень вуліца дрэмле, затое поле поўніцца жыццём.

Б. Дзе начуе жаўранак. скажыце: на лёгкім воблакам паблізу нашых хат ці ў жыце?

В. Няхай жывуць у міры ўсе народы!

Г. У Польшчы, у вёсцы Пыева, ёсць помнік сабаку, які выратаваў жыццё чыгуначнаму абходчыку.

1. Займеннік.

2. Злучнік.

3. Прыназоўнік.

4. Прыслоўе.

5. Часціца.

3. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай характарыстыкай.

А. Марудна з-за кустоў маліны выходзіць буры малады мядзведзь.           

Б. Хацеў бы я вярнуцца ў юнацкія гады!    

В. Некалі мне год здаваўся вечнасцю, а цяпер — успышкай метэора.           

Г. Вакол азярца рос аер.     

1. Формаўтваральная часціца.

2. Вытворны прыназоўнік.

3. Невытворны прыназоўнік.

4. Падпарадкавальны злучнік.

5. Злучальны злучнік.

4. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

А. Зіма-летуценніца і нам, гарадскім жыхарам, свае серабрыстыя карціны падарыла.

Б. Пасля мяцеліц ліхіх маразам вольна: трашчаць яны па ельнічках, па бярэзнічках і па стромкіх беражках.

В. Нікому пакуль яшчэ не ўдалося знайсці папараць-кветку, аднак многія пра гэта мараць.       

Г. Маім любімым ласункам у дзяцінстве былі мятныя пернікі, якія выпякала мама.

1. Прыслоўе.

2. Часціца.

3. Займеннік.

4. Злучнік.

5. Прыназоўнік.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

A. Ці лётка быць прынцыповым чалавекам?         

Б. Як у хораме, пабывалі мы ў цудоўным бары, што знаходзіцца недалёка ад санаторыя.    

B. Паблізу возера раскінуўся шырокі луг. 

Г. Па канавах скрозь шарэў першы іней.   

1. Займеннік.

2. Прыслоўе.

3. Злучнік.

4. Часціца.

5. Прыназоўнік.

ЧАСЦІНЫ МОВЫ

Варыянт 4

1. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя ў сказах словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А. Пасля мяцеліц ліхіх маразам раздолле: трашчаць яны па ельнічках, па бярэзнічках і па стромкіх беражках.

Б. Ялін, што ў белым вэлюме стаяць, зрокам не абняць.

В. Калісьці на абшарах, дзе сёння стаіць мястэчка Жыровічы, рос лес векавы.

Г. Воблакі — гэта вялікая колькасць кропелек вады і крышталікаў лёду.

1. Часціца.

2. Прыназоўнік.

3. Прыслоўе.

4. Займеннік.

5. Злучнік.

2. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца падкрэсленыя ў сказах словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А. Не той снег, які мяце, а той, што зверху ідзе.

Б. Не хвалі сам сябе, няхай лепш людзі пахваляць.

В. Дождж пачаў сціхаць, затое ўзняўся колкі вецер.

Г. Жаваранак успырхнуў паблізу сцежкі і на нябачнай нітачцы стаў паднімацца ў неба.

1. Займеннік.

2. Злучнік.

3. Прыназоўнік.

4. Прыслоўе.

5. Часціца.

3. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай характарыстыкай.

А. Слаў жа ты, песня народная, нашу старонку родную.     

Б. З другога смяецца, а ў самой і блінец не ўдаецца.        

В. Доўгія сумёты ляглі ўпоперак дарогі, і людзі стараліся патрапіць след        у след, каб лішне не ісці цаліной.

Г. Злавалася, што спеў жаўранка ліецца з-пад самага сонца.

1. Узмацняльная часціца.

2. Вытворны прыназоўнік.

3. Невытворны прыназоўнік.

4. Падпарадкавальны злучнік.

5. Злучальны злучнік.

4. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

А. Не заўсёды ў мяне было сто рублёў, аднак я заўжды меў сяброў.          

Б. Зімовы вечар надыходзіць хутка, адразу пасля паўдня.

В. Рабінка, якая расце каля майго акна, у непагоду стукае галінкамі ў шыбу, нібы просіць схаваць яе ад золкіх вятроў.

Г. Куды вецер, туды і дым. 

1. Прыслоўе.

2. Часціца.

3. Займеннік.

4. Злучнік.

5. Прыназоўнік.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

A. Ці ж можа выклікаць давер няшчыры чалавек?

Б. Пасля доўгай непагадзі ўсталявалася спякота.

B. Усё вакол кляновым лісцем услаў старанны, здатны лістапад.        

Г. Ялін і зрокам не абняць, што ў белым вэлюме стаяць.           

1. Займеннік.

2. Прыслоўе.

3. Часціца.

4. Злучнік.

5. Прыназоўнік.

ЧАСЦІНЫ МОВЫ

Варыянт 5

1. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя ў сказах словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А. Некаторыя назоўнікі ўтвараюцца шляхам словаскладання.

Б. Гуканне вясны — гэта старажытны беларускі абрад, які існуе і сёння.

В. На нівы, на рыжыя папары, дзе сонцам дыхае сухавей, сівы Пярун са злоснай хмары навёў сто дваццаць батарэй.

Г. Першы надзейны снег выпадае ноччу, а той, што выпадае днём, доўга не трымаецца.

1. Займеннік.

2. Часціца.

3. Злучнік.

4. Прыслоўе.

5. Прыназоўнік.

2. Вызначце, якімі часцінамі мовы з'яўляюцца падкрэсленыя ў сказах словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

А. Няхай не згасае ясная зараначка і край мой родны заўжды асвятляе.

Б. Я не ўмею спяваць, затое добра чытаю вершы.

В. Луг, што раскінуўся паблізу вёскі, быў усеяны рамонкамі.

Г. Самаму старому чоўну, які быў знойдзены ў Беларусі, каля сямі тысяч гадоў.

1. Займеннік.

2. Злучнік.

3. Прыназоўнік.

4. Прыслоўе

5. Часціца.

3. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай характарыстыкай.

А. Горкая часам праца, але хлеб ад яе салодкі.

Б. Творчай спадчынай Уладзіміра Караткевіча магла б ганарыцца любая літаратура.

В. З-за лесу выкацілася сонца, іскрыстае, цёплае.

Г. Паблізу кучаравых бярозак на узгорку расла маладая хвойка.

1. Формаўтваральная часціца.

2. Вытворны прыназоўнік.

3. Невытворны прыназоўнік.

4. Падпарадкавальны злучнік.

5. Злучальны злучнік.

4. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

А. Зімовая ноч хацела даказаць, што і ў цёмнай цішыні ёсць паэзія, ёсць хараство.

Б. Люблю туманы, якія раніцамі плывуць над соннаю ракой.

В. Разбіць можна многае, аднак не ўсё лёгка склеіць.      

Г. Раскрылі свае вочкі-зоркі пралескі, і здаецца, што пасярод бору нехта раскінуў сіне-фіялетавы дыван.

1. Часціца.

2. Прыслоўе

3. Займеннік.

4. Злучнік.

5. Прыназоўнік.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю.

A. Уздоўж сцяны віселі доўгія нізкі сухога чырвонага перцу.

Б. Калі мароз навокал і холад, то і стары молад. 

B. Ці будуць дні яшчэ такія цёплыя ў канцы кастрычніка?

Г. Цаніце кожную хвіліну, што даецца ў жыцці.  

1. Займеннік.

2. Прыслоўе.

3. Злучнік.

4. Часціца.

5. Прыназоўнік.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў