СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 1
1. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх трэба паставіць коску:
1)
Над сажалкай сіняй начаваў месяц і свяцілі зоркі ярка.
2)
Рамонкаў сярод палявых кветак было няшмат затое менавіта яны, падобныя да
сонейка, змянілі мой мінорны настрой.
3)
Зірну на апошні бярозавы лісток і сэрца ціха зашчыміць.
4)
У Еўропу бульба трапіла ў шаснаццатым стагоддзі і доўгі час яна была проста
дэкаратыўнай раслінай.
5)
Хутка скончыцца зіма але па-сапраўднаму цёплых дзянькоў яшчэ давядзецца
пачакаць.
2. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх не трэба ставіць знак прыпынку:
1)
У небе месяц гожы збірае зоркі ў дзіўны карагод а ўнізе ззяюць, як брыльянты,
бліскучы снег і лёд.
2)
Спякотна і ціха.
3)
Сёння возера прыгожа зіхаціць і лілеі гараць на вадзе, нібы свечкі.
4)
Празвінеў апошні званок і каляровыя шары, як птахі, пралятаюць угары.
5)
Бярозы шчыльна пасталі каля жыта і над імі кожную раніцу расплятае косы
сонейка.
3. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх
трэба паставіць коску:
1)
Дождж і каляровая вясёлка.
2)
Ужо рэшткі мёду ў кветках падбірае пчолак рой і час жніва не за гарой.
3)
Зямля ўсю ноч глыбока спала ў цемрадзі і ў туманах а сонца раніцай устала і
свет змяніла на вачах.
4)
Прадметы, знойдзеныя ў час раскопак у Брэсце, выстаўлены ў археалагічным музеі
«Бярэсце» і кожны з іх па-свойму цікава расказвае пра побыт старажытнага
горада.
5)
Імгненне і атакуюць чмялі чырвоную канюшыну.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць коску:
1) Кружыцца ў парку першае лісце кляновае _ і
ў кожным куточку, лясным, лугавым, палявым, стаіць незвычайная, дзіўная ціш
вераснёвая.
2)
Святло маланкі _ і грому грукат.
3)
Дзьмухнуў вецер _ і з бярозкі ліст упаў апошні.
4)
Яшчэ ледзяшы звісаюць са стрэх _ а ўжо пралескі з сінімі вачамі імкнуць да
сонца цераз снег.
5)
Няхай неба над намі будзе светлым, чыстым _ і па ім плывуць павольна, нібы
гусі-лебедзі, белыя аблокі.
5. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы
пропуску не трэба ставіць знак прыпынку:
1)Зіма
была на зыходзе _ а снег ішоў ледзь не кожны дзень.
2)Найбуйнейшы
ў свеце компас мае дыяметр 50 метраў _ і знаходзіцца ён у Партугаліі.
3)На
галінках клёна трымціць павуціна _ і дагарае барвовае лісце.
4)Уверх
падняўся туман _ і заблішчала таямнічае возера Свіцязь.
5)Колькі
стройнасці ў нашых соснах _ і колькі сілы ў нашых дубах!
СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 2
1. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх трэба паставіць коску:
1)
Кавальскія вырабы з першага погляду могуць і не ўразіць затое ўважлівага
чалавека ніколі не пакінуць абыякавым іх далікатныя ўзоры.
2)
Адарвецца кветка ад карэння і не чакай ні плода, ні насення.
3)
У майскім садзе яблыні так смачна пахнуць і працавіты рой гудзе пчаліны.
4)
Людзей смяшы а сам з людзей не смейся.
5)
Даўжэй за чалавека жывуць яго справы і сказаныя ім словы бясследна не знікаюць.
2. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх не трэба ставіць знак прыпынку:
1)
Перад навальніцай лісце паўднёвай акацыі нікне і яе ружовыя кветкі згортваюцца.
2)
У небе сінім жаўрук звінеў натхнёна а па лазе і па ліпах песні-пацеркі салавей
рассыпаў.
3)
Бабіна лета прала серабрыстае павуцінне і было гэтага павуціння занадта ж
многа.
4)
Нырнула сонейка ў цёмную хмару і ўсё застыла ў чаканні дажджу.
5)
Марозна і зорна.
3. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх трэба паставіць коску:
1)
Ад шчырага слова прыбываюць сілы і прасвятляецца душа.
2)
Бэз і бялюткая чаромха.
3)
Дружнымі сямейкамі селяцца на пнях апенькі а пад асінамі хаваюцца падасінавікі.
4)
Крыкнеш і рэха лясное адкажа дзясяткамі галасоў.
5)
Бяжыць, віецца чароўная сцяжынка ў зялёным лянку і звонка, радасна ў пышным
альховым вянку спявае рачулка.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць коску:
1) Ужо зацвілі маладыя сады _ і між кустоў
сабе гняздзечка звілі дразды.
2)
На страсе бабулінай хаты свае паласатыя бакі ўграваюць гарбузы _ а на
падаконніках набіраюцца чырвані памідоры.
3)
Майскі ветрык вішні калыхнуў _ і пасыпаліся кволыя пялёсткі.
4)
Лексічны склад “Слова пра паход Ігаравы” налічвае каля 2800 адзінак_ і
некаторыя з іх па сваім фанетыка-марфалагічным абліччы блізкія да лексікі
беларускай мовы.
5)
Загадкавасць ночы_ і хараство світання.
5. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы
пропуску не трэба ставіць знак прыпынку:
1)Для
нас цвітуць сады і агароды _ і жытнія звісаюць каласы.
2)Які
цудоўны дзень вясновы _ і як спявае хор птушыны!
3)Не
мяцеліца галосіць у дрымотным полі _ а ў імгле зблудзілі, пэўна, кулікі.
4)Зірнула
сонейка з-за небакраю _ і ўсё наваколле зайграла новымі фарбамі і адценнямі.
5)Альяс
з’яўляецца лекавай раслінай _ і людзі яшчэ са старажытных часоў добра пра гэта
ведаюць.
СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 3
1. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх трэба паставіць коску:
1)
Няма болей ні асенніх, ні зімовых вячорак затое гучыць пра іх і сёння цікавы
аповед.
2)
Па-святочнаму ўбраны ў белае, стаіць застылы ў нерухомасці лес і на кожным
дрэве, на кожнай галінцы пераліваецца асветлены сонцам сняжок.
3)
Каля ліп звонка цвыркаюць конікі і спяваюць птушкі.
4)
Падзьме ветрык і ад жыта плыве хлебны пах.
5)
Красуе сонца залатое, пераліваецца ў зару а я ў рукі слуцкі пояс, як сонца,
залаты бяру.
2. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх не трэба ставіць знак прыпынку:
1)
Хмурна і маўкліва.
2)
Прыйшла зіма і ночы ўжо паўзуць, а не крочаць.
3)
У зялёным бары чуваць сосен гоман а над грэчкаю белай пчолы сабралі свой форум.
4)
Пасля напружанага дня на луг прыйшоў спакой і ў поле завітала цішыня.
5)
Зрывае восень з дрэў лісты і сцеле, сцеле іх няспешна і вось ужо дыван шапоча
пад нагамі залаты.
3. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх трэба паставіць коску:
1)
Прырэчныя альховыя кусты ўжо добра зелянелі а дзікія яблынькі ўсё не адважваліся
расшчапіць кулачкі пупышак.
2)
Звісалі пад сваім цяжарам спелыя гронкі рабін і з рубінавых чапцоў каліны,
здавалася, вось-вось пырсне церпкі сок.
3)
Высока ў небе зіхацелі залатыя зоркі і срэбнаю ракой цёк Млечны Шлях.
4)
Палянка і духмяныя суніцы.
5)
Імгненне і ажывае сонны бераг.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць коску:
1) Пах чабору _ і водар суніц.
2)
Набягае вятрыска _ і хвалюецца, як мора, спелая пшаніца.
3)
Мяла лісты пад вечар восень _ а ноччу грукнула зіма.
4)
Ужо рамонкі адцвілі _ і матылькі пакінулі палеткі.
5)
Нашы пералётныя птушкі на поўдні гнёздаў не ўюць _ і птушанят на поўдні нашы
птушкі не выводзяць.
5. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы
пропуску не трэба ставіць знак прыпынку:
1)Толькі
пад самы Новы год маразы скавалі зямлю як след _ і закружылі белыя мяцеліцы.
2)Расце
мята ў агародзе _ а ў садзе цвіце бэз.
3)Я
па літарах родных вучыўся чытаць _ і буквар для мяне быў жыцця палавінай.
4)Полаг
ночы апусціўся сіні _ і мільёны зорак замігцелі ў вышыні.
5)Колькі
важнасці ў хадзе бусла _ і колькі чыннасці ў яго паставе!
СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 4
1. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх трэба паставіць коску:
1)
Услухаешся ў ціхія расказы нашых замкаў і ажыве гісторыя.
2)
Пад самы вечар вецер сціх затое пачаў накрапваць дождж.
3)
Каля хаты гармонік іграе а ў садочку салоўка спявае.
4)
Плешчуць побач азёрныя хвалі і месяца човен у небе плыве.
5)
Зноў дажджлівая восень размыла дарогі і лістоту зялёную яна змыла з кустоў.
2. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх не трэба ставіць знак прыпынку:
1)
Надыходзіў вечар і пераставала штарміць мора.
2)
Абступілі бераг росны клёны, ясені, сосны і дубы ў цяпле вады абмываюць жалуды.
3)
Вые ноч а вецер белагрывы б’ецца ў шыбы лапай снегавой.
4)
Асеннімі днямі чырванее рабіна і просяцца з купіны ў вярэньку журавіны.
5)
Ясна і цёпла.
3. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі
якіх трэба паставіць коску:
1)
Зноў запальваюцца свечкі на каштанах і чаромха свой губляе цвет.
2)
Глыток сцюдзёнай крынічнай вады і смагі як не было.
3)
Гром і зыркая маланка.
4)
Ад моцнай спёкі выгарала трава а на дрэвах без пары пажоўклі лісты.
5)
Кружыцца ў вальсе першае лісце кляновае і ў кожным куточку, лясным, лугавым,
палявым, стаіць незвычайная, дзіўная ціш вераснёвая.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць коску:
1) Не чуваць птушыных песень у асеннім полі _
і прыціхлі, задумаўшыся аб нечым сваім, залатаверхія бары.
2)
Град сыпаў дробнай соллю _ а гром сварыўся, пагражаў.
3)
Зноў сэрца лагодзіць зіхатлівае сонейка _ і гучныя капяжы абуджаюць зямлю.
4)
Махнулі касцы косамі _ і зазвінеў луг.
5)
Шум сосен _ і бярозак шэпт.
5. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы
пропуску не трэба ставіць знак прыпынку:
1)Якое
сёлета шчодрае лета _ і колькі ў лесе розных дароў!
2)Сонца
зайшло _ але на макаўках дрэў яшчэ не патухлі яго апошнія водбліскі.
3)Доўга
чакаюць сваёй чаргі зялёнкі _ і толькі ў кастрычніку паказваюцца з-пад моху іх
прыгожыя шапачкі.
4)На
фоне бялюткіх рамонкаў ярчэй палаюць смолкі _ і ружавейшымі здаюцца кветкі
канюшыны.
5)Зайграла музыка _ і ў лявонісе імклівай пары стройныя імчацца.
СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ СКАЗЫ
Варыянт 5
1.
Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:
1) Яшчэ пройдзе
тыдзень-другі і пасыплецца снег, ляжа на зямлю мяккім пухам.
2) Белыя суквецці
каштанаў адгарэлі ў маі затое зараз пад зялёным лісцем хаваюцца маленькія
арэшкі.
3) У часы Скарыны
беларуская мова перажывае стадыю свайго станаўлення і ў ёй усё больш паяўляецца
прыкмет народнай гутарковай мовы.
4) Шукаем сцежак
невядомых а шчасце нас чакае дома.
5) Мы любім хлеб не
за яго загар румяны і хлебароба мы прыкмячаем не за яго смуглы твар.
2.
Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх не трэба ставіць знак
прыпынку:
1) Вясна пачала
пераможны паход і толькі ля плота ў садзе вялізны сумёт прытаіўся ў засадзе.
2) Зранку ў гародчыку
мітусіліся матылькі і бомкалі яшчэ сонныя чмялі.
3) Пройдзе хвілін
колькі і ўсё патоне ў вячэрнім змроку.
4) Гарэзна пляскаючы
ў ладкі, дзяўчына лёгка стан нясе а хлопец, скачучы ўпрысядкі, ваўчком
крутнуўся на назе.
5) Холадна і росна.
3.
Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:
1) Нагінаюць ніц
галовы ў росах чыстых васількі і, здаецца, шэпчуць штосьці лозы ціха ля ракі.
2) У пачатку
красавіка прылятае да нас з цёплых краёў берасцянка і вяртаецца з выраю
кнігаўка.
3) На галінках дрэў
блішчаць іскрыстыя расінкі а ў паветры плывуць і плывуць тоненькія павуцінкі.
4) Чарэшня і спрытныя
шпакі.
5) Выгляне сонейка і
цяплее на душы.
4.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1) Шчырасць сэрца _ і душы цеплыня.
2) Вясна-красуня ў
бубен ударыць _ і заспявае светлы гай.
3) Ранішні дым жвавы,
лёгкі _ а паўдзённы дым павольны, менш рухавы.
4) Весела, як дзеці,
гуляюць з намі дэльфіны _ і над вадой, як птушкі, высока ўзлятаюць яны.
5) Зноў маразы
скавалі зямлю _ і снежныя завірухі заслалі абшары выбеленымі палотнамі.
5.
Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску не трэба ставіць знак
прыпынку:
1)Зноў ападае залатая
лістота _ і збіраюцца гусі на сейм перад
дальняй дарогай.
2)Кружыцца ў вальсе
лісце кляновае _ і ў кожным куточку, лясным, лугавым, стаіць цішыня вераснёвая.
3)Колькі музыкі
жаўруковай у роднай мове _ і колькі ў ёй душэўнай цеплыні!
4)Зацвіце лотаць _ і
поплаў на які тыдзень зробіцца жоўтым.
Комментариев нет:
Отправить комментарий