Марфалагічныя памылкі

 

МАРФАЛАГІЧНЫЯ ПАМЫЛКІ 

1.      Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова ў патрэбнай форме.

У другой палове XVII – першай палове XVIIІ стагоддзя ў Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі панарамныя роспісі ў форме перспектывы, прыкладам якіх могуць быць фрэскі касцёла Францыска Ксаверыя ў Гродне.

2.      Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова ў патрэбнай форме:

Асенняе поле жыло ўжо іншым настроем; напоўнена яно было боллю і сумам шчымлівым па жыце зярністым, якое сцяною стаяла калісьці,

3.      Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова т ў патрэбнай форме:

Клубы пылі, узнятыя галубамі, нейкі час плылі ўздоўж дарогі, а потым праз расчыненыя веснічкі ўкаціліся ў мой двор.

4.      Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова ў патрэбнай форме:

У Швейцарыі не маглі не паставіць помнік сенбернару: сабакай былі выратаваны з-пад лавін 186 чалавек.

5.      Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова ў патрэбнай форме:

Нашы продкі лічылі, што, падвесіўшы некалькі каліўцаў палыні над уваходам у хату, яны адгоняць ад свайго жылля злых духаў.

6.      Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова ў патрэбнай форме:

Стаю каля возера ды не магу нацешыцца чародкай лебядзінай, якая плавае пры ціхім астраўку, і асабліва лебеддзю, што ад сваёй мамы-птушкі ўвесь час адстаць баіцца.

7.      Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова ў патрэбнай форме:

Яркімі прадстаўнікамі такога папулярнага ў Беларусі на мяжы XIX—XX стагоддзяў жанру жывапісі, як пейзаж, былі Апалінар Гараўскі і Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

8.      Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова ў патрэбнай форме:

Рыгор Раманавіч Шырма шмат часу і энергіі аддаваў працы над песняй, удасканальваў кожны гук, каб ні ў чым не было фальшы.

9.      Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова ў патрэбнай форме:

Люблю, калі бабуля ставіць на стол стары медны самавар: і прыгажэйшы ён за чайнік, і накіпі не мае, і вада ў ім не проста кіпіць, а быццам спявае.

10.                        Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова, пры ўжыванні якога парушана марфалагічная норма. Запішыце гэта слова ў патрэбнай форме:

«Сынок, выходзь хутчэй на вуліцу! — пастукаўшы ў акно, сказаў тата і дадаў: — Такая сёння цяплынь, што шынелі можаш не апранаць».

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Беларуская літаратура. Інтэрактыўныя гульні

ВІКІПЕДЫЯ

Результаты поиска

ПЕРАКЛАДЧЫК

Колькасць наведвальнікаў