ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ
Варыянт 1
1.
Адзначце правільна напісаныя лічэбнікі:
1)
сямнадцаць;
2)
дзявятый;
3)
чацьвёра;
4)
пяцьсот;
5)
тры пятыя.
2.
Адзначце прыклады, у якіх лікі правільна запісаны словамі:
1)
4/8 — чатыры восьмыя;
2)
11 — адзінадцаць;
3)
600 — шэсцьсот;
4)
200 — дзьвесце;
5)
7 — сем.
3.
Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых лічэбнікаў правільна ўтворана форма
творнага склону:
1)
чатырнаццаць — чатырнаццаццю;
2)
пяць сотых — пяццю сотымі;
3)
семы — сямю;
4)
дзевяноста тры — дзевяноста трыма;
5)
шэсцьдзясят — шасцідзесяццю.
4.
Знайдзіце ў 2-м сказе тэксту парадкавы лічэбнік і запішыце яго ў форме
назоўнага склону множнага ліку.
(2) Калі не, то дазвольце мне расказаць пра
адзін незвычайны выпадак, які здарыўся са мной у час трэцяга прыезду на
калгасную пасеку.
5.
Утварыце ад падкрэсленага ў 3-м сказе тэксту колькаснага лічэбніка парадкавы.
Запішыце парадкавы лічэбнік у форме давальнага склону адзіночнага ліку
мужчынскага роду.
(3) Існуюць тры асноўныя тыпы
націску: сілавы, або дынамічны; музычны, або танічны; колькасны, або квантытатыўны.
ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ
Варыянт 2
1.
Адзначце правільна напісаныя лічэбнікі:
1)
шостый;
2)
тры восьмыя;
3)
дванаццаць;
4)
семьдзесят;
5)
дзьве.
2.
Адзначце прыклады, у якіх лікі правільна запісаны словамі:
1)
8 — восемь;
2)
500 — пяцьсот;
3)
200 — дзвесці;
4)
20 — дваццаць;
5)
5/7 — пяць сёмых.
3. Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых лічэбнікаў правільна ўтворана
форма творнага склону:
1) адзінаццаць — адзінаццаццю;
2) дзявяты — дзевяццю;
3) шэсцьсот — шасцістамі;
4) сто чатыры — ста чатырма;
5) восем дзясятых — васьмю дзясятымі.
4.
Знайдзіце ў 4-м сказе тэксту парадкавы лічэбнік і запішыце яго ў форме Р.
склону адзіночнага ліку мужчынскага роду.
(4) Іншую групу спрадвечна беларускіх слоў
складаюць усходнеславянскія словы, агульныя для беларусаў, рускіх, украінцаў:
сорак, каваль, пляменнік, грэчка, шосты, асака, квас.
5.
Утварыце ад падкрэсленага ў 18-м сказе тэксту колькаснага лічэбніка парадкавы.
Запішыце парадкавы лічэбнік у форме роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага
роду.
(18) Восем ці, можа, больш спелых
лузаноў валяліся вакол: яны лясному доктару былі без патрэбы.
ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ
Варыянт 3
1.
Адзначце правільна напісаныя лічэбнікі:
1)
шэсцьсот;
2)
чатыры восьмыя;
3)
сёмый;
4)
чацьвёра;
5)
васямнадцаць.
2.
Адзначце прыклады, у якіх лікі правільна запісаны словамі:
1)
200 — дзвесце;
2)
50 — пяцьдзясят;
3)
19 — дзевятнадцаць;
4)
7 — семь;
5)
6/8 — шэсць восьмых.
3.
Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых лічэбнікаў правільна ўтворана форма
творнага склону:
1)
шаснаццаць — шаснаццаццю;
2)
сёмы — сямю;
3)
сорак два — сарака двума;
4)
пяцьдзясят — пяцідзесяццю;
5)
восем сотых — васьмю сотымі.
4.
Знайдзіце ў 9-м сказе тэксту парадкавы лічэбнік і запішыце яго ў форме назоўнага
склону множнага ліку.
(9) «Выберу сёння якую вандроўку, каб
неўталоннай душы дагадзіць?» — гэта радок аднаго з вершаў Яўгеніі Янішчыц, у
якім шостае слова — неўталоннай — з’яўляецца аўтарскім неалагізмам.
5.
Утварыце ад падкрэсленага ў 9-м сказе тэксту колькаснага лічэбніка парадкавы.
Запішыце парадкавы лічэбнік у форме давальнага склону адзіночнага ліку
мужчынскага роду.
(9) Сын палясоўшчыка Школа Гусоўскі амаль пяць стагоддзяў таму назад пісаў: «Музыка нашых лясоў мілагучнасцю строгай вуху і сэрцу мілей за літаўру і ліру...»
ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ
Варыянт 4
1.
Адзначце правільна напісаныя лічэбнікі:
1)
абедзьве;
2)
саракавы;
3)
восемьдзесят;
4)
тры шостыя;
5)
двадцаць.
2.
Адзначце прыклады, у якіх лікі правільна запісаны словамі:
1)
3/7— тры сёмыя;
2)
8 — восем;
3)
200 — двесце;
4)
16 — шаснаццаць;
5)
500 — пяцсот.
3.
Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых лічэбнікаў правільна ўтворана форма
творнага склону:
1)
сорак чатыры — сарака чатырма;
2)
сем дзясятых — сямю дзясятымі;
3)
пятнаццаць — пятнаццаццю;
4)
шосты — шасцю;
5)
дзевяцьсот — дзевяцістамі.
4.
Знайдзіце ў 9-м сказе тэксту парадкавы лічэбнік і запішыце яго ў форме роднага
склону множнага ліку.
(9) На адной з ніжніх галін трэцяй ад ганка
маладой таполі заселі вераб’і і, як сварлівыя перакупшчыкі, заходзіліся палкім
ціўканнем, а потым цэлай зграяй падалі ў траву, мітусіліся там і разляталіся
шэрымі клубкамі.
5.
Утварыце ад падкрэсленага ў 16-м сказе тэксту колькаснага лічэбніка парадкавы.
Запішыце парадкавы лічэбнік у форме творнага склону адзіночнага ліку
мужчынскага роду.
(16) I тады жаўрук пачынаў настойліва падскокваць — раз, два, тры..
ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ
Варыянт 5
1.
Адзначце правільна напісаныя лічэбнікі:
1)
чатыры трэція;
2)
семьсот;
3)
чатырнадцаць;
4)
восьмы;
5)
дзьве.
2.
Адзначце прыклады, у якіх лікі правільна запісаны словамі:
1)
3/8 — тры восьмыя;
2)
200 — дзвесці;
3)
7 — семь;
4)
60 — шэсцьдзясят;
5)
13 — трынаццаць.
3.
Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых лічэбнікаў правільна ўтворана форма
творнага склону: .
1)
пяць — пяццю;
2)
дзевяць сотых — дзевяццю сотымі;
3)
дванаццаты — дванаццаццю;
4)
восемдзесят — васьмідзесяццю;
5)
сорак тры — сарака трыма.
4.
Знайдзіце ў 7-м сказе тэксту парадкавы лічэбнік і запішыце яго ў форме
назоўнага склону множнага ліку.
(7) Побач з ім адна вярба кучаравіцца, якой
чацвёрты дзень восені пакуль не закрануў.
5.
Утварыце ад падкрэсленага ў 16-м сказе тэксту колькаснага лічэбніка парадкавы.
Запішыце парадкавы лічэбнік у форме роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага
роду.
Комментариев нет:
Отправить комментарий