СКАЗЫ З АДАСОБЛЕНЫМІ ЧЛЕНАМІ
Варыянт 1
1.
Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1) Калі малодшы
брацік клаўся спаць, Арцём для яго быў замест казачніка.
2) Не выбіраючы ні
сцежак, ні дарог ідзе па лесе лістапад.
3) Радаваўся ў першы дзень
жніва старшыня: пакалыхваючыся выходзілі адзін за адным з машыннага двара
новенькія камбайны.
4) Францыск Скарына
яшчэ ў Кракаве адным з тагачасных цэнтраў кнігадрукавання загарэўся ідэяй
паставіць геніяльнае вынаходніцтва Гутэнберга на службу свайму народу.
5) У комін людзьмі
пакінутага дома так моцна свішча вецер, нібы гаспадароў
заве.
2.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
1) Нягледзячы на
абложныя хмары _ чаканага дажджу так і не было.
2) Прынікшы да шыбін
_ дрэмле ціхая ноч.
3) Гімн мы спяваем _
стоячы.
4) Запрашае да сябе ў
госці ў любую пару года Белавежская пушча _ музей беларускай прыроды.
5) Акаймаваны кругам
_ месяц з-за кудзелістых аблокаў пазіраў.
3.
Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коскі:
1) Добра разумеючы неабходнасць новай школы _ працавалі будаўнікі _ не пакладаючы рук.
2) Слуханне _ ці аўдзіраванне _ з’яўляецца адным з найважнейшых шляхоў
атрымання інфармацыі.
3) Падчас Купалля дзяўчаты _ марачы пра светлы шлюб _ плялі вянкі і пускалі іх на ваду _ жадаючы сабе добрага лёсу.
4) Жыта _ аблашчанае сонцам і цёплымі дажджамі _ пяшчотна шапацела спелымі каласамі.
5) Акрамя падасінавікаў _ на стале ляжалі_ знойдзеныя мною ля самай сцяжынкі чатыры
баравікі.
4.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску
(коскі):
1) Па колькасці
станцый самы вялікі метрапалітэн _ ці інакш метро_ знаходзіцца ў Нью-Ёрку.
2) Добра ўмацоўвае
імунную сістэму _ прыгатаваны з кораня жэньшэню _ чай.
3) Апрача Полацка _
Сафійскі сабор ёсць у Кіеве і ў Ноўгарадзе.
4) Люблю ў
кастрычніку па маўклівай алейцы прайсці _ не спяшаючыся.
5) Набрынялыя пупышкі
_ раскалоўшыся ад грому _ прыбіраюць цветам пышным кожнай яблыні карону.
5.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску
(коскі):
1)Апярэзаныя жоўтымі
паяскамі _ чмялі басавіта гулі над духмянай канюшынай.
2)Мацыёла _ ці інакш
ляўконія _ расце ў многіх вясковых кветніках.
3)Кроны на дубах,
восенню ў золата прыбраныя, зіхацяць _ пераліваючыся.
4)Пад асаблівай
аховай _ апрача запаведнікаў _ у нас знаходзяцца нацыянальныя паркі,
заказнікі і помнікі
прыроды.
5)Бліскала _ прыветна
падміргваючы заінеламу за ноч маладзіку _ яркая зорка.
СКАЗЫ З АДАСОБЛЕНЫМІ ЧЛЕНАМІ
Варыянт 2
1.
Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1) Прыйшоўшы да нас
яшчэ зусім нядаўна новым зноў год адыходзіць старым.
2) Некалі праца
хатніка загадчыка хаты-чытальні лічылася адной з найбольш цікавых.
3) На сваім агародзе
я сам працую замест агранома.
4) Маланка раскалола
ліпу амаль папалам, падаючы глуха стагнала няшчаснае дрэва.
5) Немагчыма адвесці
вачэй ад расшытай аранжавымі ягадамі шыпшыны.
2.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
1) Ноччу завіруха
гула _ не змаўкаючы.
2) На нашым шляху
паўсюдна рос дзікі шыпшыннік _ гаючая краса тайгі.
3) Імхом усланы _ бор
бубніў сваю лясную песню.
4) Нягледзячы на
блізкую зіму _ лес яшчэ быў напоўнены грыбным водарам.
5) Зазіраючы ў азёры
_ зіхацяць, пераліваюцца палескія зоры.
3.
Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коскі:
1) Дарогу
замяло так, што _ выехаўшы з горада зранку _ дадому мы дабраліся _ на ноч гледзячы.
2) Убачыўшы аленяў
_ Ірка вельмі спалохалася: яна ж ніколі не
сустракала іх раней, а тут ідуць _ грукаючы капытамі па карэнні.
3) Парослую чарнічнікам
_ прагалінку _ акрамя нас _ аблюбавалі шустрыя дразды.
4) Злучок _ або дэфіс _ ужываецца пры напісанні складаных слоў.
5) Неба _ ўсеянае залатымі зоркамі _ дзіўна адсвечвалася ў возеры.
4.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску
(коскі):
1) Апрача шпакоў і
журавоў _ у пачатку красавіка вяртаецца з цёплых краёў берасцянка.
2) Некалі грэчаскія
медыкі заўважылі, што арэхі _ ўмацоўваючы арганізм_ спрыяюць росту чалавека,
павышаюць вынослівасць, паляпшаюць зрок.
3) На агонь доўга
магу глядзець _ не адрываючыся.
4) Наяўнасць у сшытку
бібулы _ ці інакш прамакаткі _ раней была абавязковай.
5) Сплеценую ў вянкі
_ цыбулю ў нас развешваюць каля печы.
5.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску
(коскі):
1)Сплеценыя павучкамі
_ гамачкі аж іскрацца ў аксамітных верасах.
2)Акрамя паясоў _
слуцкія ткачы выраблялі габелены, дываны, тканіну для царкоўнай
службы.
3)Лекавыя ўласцівасці
трыпутніку _ або інакш падарожніку _ нам вядомы здаўна.
4)Будуюць сабе хатку
бабры звычайна з некалькімі пакоямі і без дзвярэй, а ўваходзяць у яе _
спусціўшыся пад ваду.
5)Раней у вёсцы жанчыны з працы вярталіся _ спяваючы.
СКАЗЫ З АДАСОБЛЕНЫМІ ЧЛЕНАМІ
Варыянт 3
1. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі)
прыпынку:
1)
Падмогі не чакаючы адвеку сама сябе абараняе ісціна.
2)
Я маю двух цудоўных братоў, а лепшая сяброўка заўсёды мне была і будзе замест
сястры.
3)
Цвітуць пралескі на прыгрэвах, палюбаваўшыся не станем ірваць мы іх.
4)
Спрадвеку шануе мой народ здабыты ў працы плённай хлеб.
5)
Лось горды лясны асілак раз у год скідае свае магутныя рогі.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць знак прыпынку:
1)
Нягледзячы на дажджлівае надвор’е _ мы вырашылі пайсці ў грыбы.
2)
Стары лось ішоў _ накульгваючы.
3)
Прыляцелі шпакі _ прадвеснікі вясны.
4)
Атрасаючы з сівых галін іней _ перашэптваюцца вячыстыя дубы.
5)
Акружаная з трох бакоў лесам _ паляна выглядала ўжо па-вясенняму.
3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх
пропускаў трэба паставіць коскі:
1)
Луг _ усыпаны кветкамі _ быў падобны на каляровы дыван.
2)
Сарваўшыся з высокай асіны _ праляцеў над галавою глушэц _ шумна лопаючы
цяжкімі крыламі.
3)
Думаючы пра сваіх дзяцей і ўнукаў _ мы працуем _ не пакладаючы рук.
4)
Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч _ ці Цётка _
нарадзілася на хутары Пешчына, што недалёка ад вёскі Бакшты Шчучынскага раёна.
5)
Канікулы — гэта час, калі _ апроч адпачынку _ я атрымліваю магчымасць наведаць
_ адзначаныя цікавымі гістарычнымі падзеямі _ мясціны.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Расшытае золатам _ неба раптам кінула на зямлю знічку адну.
2)
Святаяннік _ ці інакш зверабой _ збіраюць звычайна на Купалле.
3)
На альховай галінцы песню ўвесь вечар спяваў салавей _ не змаўкаючы.
4)
Спецыялісты падлічылі, што вавёрачка _ выцерабіўшы 28 яловых ці 380 сасновых
шышак _ наесца дасыта.
5)
Апрача мастацкай гімнастыкі _ я з задавальненнем займалася бальнымі танцамі.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)Часта
бывае шкада, што праз малыя паўстанкі экспрэсы ідуць _ не спыняючыся.
2)У
Заходнюю Бярэзіну _ акрамя Галыпанкі _ ўпадаюць Іслач і Волка.
3)Вы
не бачылі часамі, як _ напіўшыся з крыніц _ вырастаюць за лясамі горы спелых
навальніц?
4)Накопленыя
ў арганізме _ таксіны добра выводзіць земляная груша.
5)Арэшына_
ці інакш ляшчына _ жыве каля 80 гадоў.
СКАЗЫ З АДАСОБЛЕНЫМІ ЧЛЕНАМІ
Варыянт 4
1. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі)
прыпынку:
1)
Пятро заўзяты рыбак і нястомны падарожнік падказваў маладому мастаку прыгожыя
мясціны для пейзажаў.
2)
Адкрылася мне ісціна бясспрэчная: гуляючы розуму не прыдбаеш.
3)
Слухаючы песні параходаў у святле мелодыі чароўнай думаю: ці чаромха пахне
мёдам, ці гаючы мёд прапах чаромхай?
4)
Перазвоньваюцца між сабой, падаюць адна другой ціхі голас з нябыту спаленыя ў
Хатыні хаты.
5)
У двары гулялі хлопчыкі, самы высокі з іх быў замест камандзіра.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць знак прыпынку:
1)
Падляцеўшы да акна _ лебядзіным крылом памахала мяцеліца.
2)
Заліты сонечным святлом _ горад я ўбачыў на карціне мастака.
3)
Пеніцца Нарач _ рыбацкае мора.
4)
Да ляснога возера я ішоў _ не спяшаючыся.
5)
Нягледзячы на сваю грузнасць _ мой дзядзька Антось быў добрым танцорам.
3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх
пропускаў трэба паставіць коскі:
1)
Неба _ ўсыпанае зоркамі _ нагадвае ў крапінку хустку.
2)
Даведаўшыся пра вяртанне сына з войска _ бегла Анюта з працы дадому _ ног пад
сабою не чуючы.
3)
Акрамя мяне _ ўсе ўжо ў хаце бачылі _ падораныя цёмнай ночкай _ сны.
4)
Лакрыца _ ці лакрычны корань _ з’яўляецца вельмі салодкай раслінай.
5)
Засыпаючы санны след _ падаў густы снег _ выклікаючы ў нас і радасць, і
трывогу.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Апрача «Набліжэння» _ аўтабіяграфічнай з’яўляецца і аповесць Змітрака Бядулі «У
дрымучых лясах».
2)
Снегу снежань намёў _ не шкадуючы.
3)
Павольна плывуць па небе _ падсвечаныя сонцам _ воблакі.
4)
Адоніс _ ці інакш гарыцвет _ выкарыстоўваюць для прыгатавання лекаў ад хваробы
сэрца.
5)
Мядзведзю добра вядома, што зімой у бярлозе _ не назапасіўшы тлушчу _ не
ўлежыш.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)Успамінаючы
дзяцінства дзіўную пару _ я чую дожджыку вясёлыя цымбалы, і бубны грому, і
птушыную жалейку, і рэчкі роднай звонкі гоман.
2)Кажуць,
вельмі шкодна чытаць _ лежачы.
3)Маленькая
падушка _ ці інакш ясік _ завяршае горку вялікіх падушак на бабуліным ложку.
4)Акрамя
саматканага палатна _ вяскоўцы падарылі мне кашулю, вышытую васільковымі
ніткамі.
5)Прыбраная
ў зоры _ ноч паволі падымаецца над светам.
СКАЗЫ З АДАСОБЛЕНЫМІ ЧЛЕНАМІ
Варыянт 5
1. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі)
прыпынку:
1)
Праводзіліся некалі ў нашай школе дні самакіравання, калі старшакласнікі былі
замест настаўнікаў.
2)
Шпакі крылатыя госці сядзелі на самай верхавіне ліпы, што якраз на ўзроўні
майго балкона, і чысцілі пёркі.
3)
Народ заўсёды асуджаў несумленнасць, няпраўду, адсюль і прыказка: круцячыся
свет пройдзеш, але назад не вернешся.
4)
На святочным стале ляжыць упершыню спечаны мною пірог.
5)
Прытуліўшыся адна да адной стаяць чаромхі ля ракі.
2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба
паставіць знак прыпынку:
1)
Утуліўшыся ў балоты _ нясе Прыпяць сваю багатую даніну Дняпру.
2)
Выйшаў з хаты з дымаром у руках дзед _ пчаляр заўзяты.
3)
Расой умыты _ ранак змяняе цёмную ноч.
4)
Цягнік некалькі гадзін ішоў _ не спыняючыся.
5)
Нягледзячы на дажджлівы жнівень _ ураджай мы сабралі без страт.
3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх
пропускаў трэба паставіць коскі:
1)
На вершаліне сасны _ асветленай промнямі сонца _ спявала, аж залівалася,
малінаўка.
2)
Седзячы на беразе рэчкі _ я з цікавасцю назіраў за яе плынню _ думаючы пра
хуткабежнасць часу.
3)
Як бы не хацелася хлопчыкам, але яны вымушаны былі прызнаць, што найлепшым
галкіперам _ ці варатаром _ у іх двары з’яўляецца Надзейка.
4)
Ні ў адной краіне _ апрача Беларусі _ не пачуеш столькі _ звязаных са скарбамі
_ легендаў і неверагодных гісторый.
5)
Рана ўстаўшы _ працуюць вяскоўцы летам да позняга вечара: няма ім часу сядзець
_ склаўшы рукі.
4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)
Ірдзее здалёк рубінам _ схіліўшыся пад бярозай _ разгалістая каліна ў
вераснёвых росах.
2)
Лятучыя мышы _ ці інакш кажаны _ вядуць начны лад жыцця.
3)
Жадаў бы кожны з нас па дарозе жыццёвай ісці _ не спатыкаючыся.
4)
Па ўсім свеце разлятаюцца _ схаваныя ў крылатым насенні _ новыя клёнікі.
5)
Апрача дзікоў _ нярэдка можна сустрэць у нашых мясцінах ласёў.
5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску
(пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):
1)Зноў
па ўсёй краіне, радасць услаўляючы, песні салаўіныя льюцца _ не сціхаючы.
2)Пракладзены
праз балота _ шлях называюць грэбляй.
3)Флексія
_ або інакш канчатак _ паказвае на сінтаксічную сувязь слова з іншым словам.
4)Ужо
на лясных палянах _ акрамя сініх пралесак _ грэюцца на сонейку ліловыя званочкі
сон-травы.
5)Капытамі
мераючы сажні _ напрасткі падаўся ў гушчар ціхі, непакорны і паважны пушчы
поўнаўладны гаспадар.
Комментариев нет:
Отправить комментарий